Вы тут

Не ма­гу ска­заць «бы­вай»...


 

Ка­лі зна­ё­мыя пы­та­юц­ца ў мя­не, як спра­вы, я ўсім ад­каз­ваю: «О'­кей!» Са­праў­ды, на што крыў­дзіц­ца? Сын пад­рас­тае, хо­дзіць у пя­ты клас. Ра­зум­нік, ву­чыц­ца вы­дат­на, анг­лій­скай мо­вай зай­ма­ец­ца, за­хап­ля­ец­ца ха­ке­ем... Вось пе­ра­еха­лі ня­даў­на ў трох­па­ка­ё­вую ква­тэ­ру, аб­ста­ві­лі­ся, мес­ца ха­пае ўсім. Му­жа на пра­цы цэ­няць, ён доб­ра за­раб­ляе, а ўсе гро­шы ў ха­ту ад­дае — што яшчэ жан­чы­не трэ­ба? Збы­лі­ся, мож­на ска­заць, усе ма­ры май­го юнац­тва... Праў­да, не ад­ра­зу.

На па­чат­ку ся­мей­на­га жыц­ця я была вель­мі на­іў­най. Ду­ма­ла, што ка­хан­не ні­ку­ды не сы­хо­дзіць, і мы з Са­шам бу­дзем жыць так, як ні­хто да нас... Нель­га кан­крэт­на вы­зна­чыць, ка­лі ра­ман­ты­ка пе­ра­тва­ра­ец­ца ў буд­ні. Але ж пе­ра­тва­ра­ец­ца, і ні­чо­га ты з гэ­тым не зро­біш, хоць га­ла­вой аб сця­ну бі­ся!

У нас гэ­та зда­ры­ла­ся пас­ля на­ра­джэн­ня Паў­лі­ка. Два пер­шыя ме­ся­цы муж ста­ра­ўся — уста­ваў па на­чах, да­па­ма­гаў яго ку­паць, бе­гаў па кра­мах... А по­тым зла­маў­ся — быц­цам нех­та ўзяў і неш­та ў ім вы­клю­чыў. Тэ­ле­фа­нуе з ра­бо­ты: «Не ча­кай, бу­ду поз­на». Пры­хо­дзіць на на­ступ­ны дзень... Пы­та­ю­ся, дзе быў. Ад­каз­вае: маў­ляў, су­стрэў сяб­ра, зай­шлі ў ка­вяр­ню. І ўсмі­ха­ец­ца!.. Я чы­та­ла, што пас­ля з'яў­лен­ня на свет пер­ша­га дзі­ця­ці ў мно­гіх муж­чын змя­ня­ец­ца све­та­по­гляд — толь­кі ў кож­на­га па-свой­му. Ад­ны па­чы­на­юць усве­дам­ляць сваю ад­каз­насць і га­на­рыц­ца ёю, ін­шыя, як мой муж, па­ло­ха­юц­ца яе і імк­нуц­ца з усёй сі­лы ства­рыць ілю­зію бы­ло­га бес­кла­пот­на­га жыц­ця...

Ён бе­гаў па рэ­ста­ра­нах, я вы­хоў­ва­ла сы­на, спа­дзе­ю­чы­ся, што гэ­ты вар'­яц­кі пе­ры­яд у на­шым жыц­ці ка­лі-не­будзь скон­чыц­ца.

Ад­ной­чы я вяр­ну­ла­ся ад баць­коў, да якіх ез­дзі­ла з сын­ком на вы­хад­ныя. І ад­ра­зу ад­чу­ла, што ў на­шай ква­тэ­ры па­бы­ваў нех­та чу­жы — дак­лад­ней, чу­жая. Ча­со­піс, які я чы­та­ла на­пя­рэ­дад­ні, ля­жаў у ін­шым мес­цы, ся­мей­ныя фо­та­здым­кі ста­я­лі на тум­бач­цы зу­сім не так, як я рас­стаў­ля­ла іх звы­чай­на... Ма­ла та­го — мая ўлас­ная па­душ­ка ме­ла та­кі пах, быц­цам су­ткі пра­ля­жа­ла ў пар­фу­мер­най кра­ме...

Муж не стаў са­чы­няць не­ве­ра­год­ныя гіс­то­рыі. Бы­ло — і бы­ло. Пры­знаў­ся, што ка­хае і мя­не, і яе. Але мя­не больш. Да та­го ж, ска­заў, у нас сын. Па­пра­сіў пе­ра­ча­каць... Доб­ра ча­каць, ка­лі муж­чы­на ў ста­не спраў­ляц­ца са сва­і­мі па­чуц­ця­мі хоць бы ў ме­жах улас­най ква­тэ­ры, але мой муж быў не з та­кіх. Ма­ла та­го, што ўсім сва­ім вы­гля­дам ён што­хві­лін­на да­ваў зра­зу­мець, як па­ку­туе «ў ня­во­лі» — пас­ля ра­бо­ты, на­ват не па­вя­чэ­раў­шы, кі­даў­ся на ка­на­пу, з га­ла­вой на­кры­ва­ўся коў­драй і ля­жаў так га­дзі­на­мі. Дык яшчэ час ад ча­су мя­не на­зы­ваў чу­жым іме­нем. Мог ся­род но­чы ўзняц­ца, па­пра­сіць у мя­не гро­шы на так­сі і па­ехаць... Ска­жа­це — дур­ная, на­вош­та цяр­пе­ла, пры­ні­жа­ла­ся? Мо­жа, з ад­на­го бо­ку і так. А з ін­ша­га — не пры­ні­жа­ла­ся, а ста­ра­ла­ся быць вы­шэй за гэ­ты бруд, тры­маць «мар­ку»... І гро­шы на так­сі да­ва­ла. І ка­шу­лі яму мы­ла. І ежу га­та­ва­ла — сня­да­нак, абед і вя­чэ­ру — як трэ­ба. Мы ж не раз­вя­лі­ся — зна­чыць, аба­вяз­каў ма­іх ні­хто не ад­мя­няў. І з-за гэ­та­га муж па­чаў па­сту­по­ва ста­віц­ца да мя­не інакш — з боль­шай па­ва­гай, ці што... Прый­дзе ноч­чу, ка­лі ўжо ў лож­ку ля­жу, ста­не на ка­ле­ні і пла­ча: «Лепш за ця­бе, — ка­жа, — ні­ко­га ня­ма і не бу­дзе. А я — ка­бель, та­кім і па­мру». А то па­зво­ніць не­вя­до­ма ад­куль пад ра­ні­цу і мо­ліць: «Не кі­дай мя­не, не кі­дай!»

У мя­не, шчы­ра ка­жу­чы, і сі­лы не ха­па­ла, каб кі­нуць. Ды і ма­ма мая муд­рая ра­і­ла: «Цяр­пі, да­чуш­ка, до­ля на­ша жа­но­чая та­кая. Коль­кі мо­жаш — цяр­пі. Леп­ша­га ўсё роў­на не бу­дзе: не ад­но, дык дру­гое. А твой яшчэ не гор­шы. Не б'е, гро­шы ад­дае, — ну і плюнь, жы­ві...»

Пас­ля раз­моў з ёю мне спа­кай­ней ра­бі­ла­ся — і са­праў­ды, ён жа мя­не і сло­вам ні­ко­лі не па­крыў­дзіў. А сы­нок да яго як цяг­нуў­ся! Як та­та до­ма — і ў «ка­ня» гу­ля­лі, і «па­ла­цы» з крэс­лаў бу­да­ва­лі, усю ква­тэ­ру да­га­ры на­га­мі ста­ві­лі... Вось та­му я і цяр­пе­ла. Але ўсё ж не вы­тры­ма­ла — ка­лі ад­ной­чы ра­ні­цай яго сяб­ры па­тэ­ле­фа­на­ва­лі і па­пра­сі­лі «тэр­мі­но­ва за­браць Са­шу», пад'­ехаў­шы па вя­до­мым мне ад­ра­се. Аказ­ва­ец­ца, ве­ча­рам ка­ха­ная па­час­та­ва­ла яго ней­кім моц­ным на­по­ем, і му­жу ноч­чу ста­ла дрэн­на. Яна спа­ло­ха­ла­ся, па­тэ­ле­фа­на­ва­ла яго сяб­рам і... знік­ла, па­кі­нуў­шы дзве­ры ў ква­тэ­ру ад­чы­не­ны­мі. А што за­ста­ва­ла­ся ра­біць мне? За­бра­ла я яго да­до­му, по­тым «хут­кая» пры­еха­ла, му­жа ў баль­ні­цу ад­вез­лі... Мя­не ж да ра­ні­цы трэс­ла ад крыў­ды і абу­рэн­ня. Тая ноч і ста­ла «кроп­кай не­вяр­тан­ня». Ад­чу­ла — не ма­гу больш. Муж вяр­нуў­ся з баль­ні­цы — сум­ку яму са­бра­ла, ска­за­ла: «Не муч ні мя­не, ні ся­бе. Ідзі з Бо­гам». А ён упі­ра­ец­ца, не хо­ча... Усё ж вы­піх­ну­ла не­як. Але толь­кі ён за па­рог — Паў­лік у слё­зы: «На­вош­та ты та­ту па­крыў­дзі­ла?» Цэ­лы ве­чар да тэ­ле­фо­на пад­бя­гаў, ка­лі нех­та зва­ніў. Не па­спею труб­ку зняць, як сын ужо пад ру­ка­мі кру­ціц­ца: «Ма­мач­ка, гэ­та та­та? Ска­жы, ня­хай вяр­та­ец­ца!» Ве­ча­рам па­зва­ні­лі ў дзве­ры — як ён уз­ра­да­ваў­ся, па­ля­цеў хут­чэй на­су­страч, а там... су­сед­ка. Паў­лік ёй усмі­ха­ец­ца, а ў ва­чах — слё­зы...

Не­дзе праз ты­дзень муж вяр­нуў­ся. Я ні пра што не пы­та­ла­ся, ён ні­чо­га не тлу­ма­чыў. І з та­го ча­су ні­бы­та су­па­ко­іў­ся. Не ад­ра­зу, вя­до­ма, але пас­ля ўся­го, што бы­ло ра­ней, на дро­бя­зі я ўжо не звяр­та­ла ўва­гі... Ця­пер у нас цу­доў­ныя ад­но­сі­ны. Мы вы­дат­на ра­зу­ме­ем ад­но ад­на­го, ён дзе­ліц­ца са мной сва­і­мі служ­бо­вы­мі праб­ле­ма­мі, я з ім — сва­і­мі. Гля­дзім ад­ны і тыя ж пе­ра­да­чы, хо­дзім па ве­ча­рах гу­ляць, з'ез­дзі­лі ня­даў­на за мя­жу на ад­па­чы­нак...

Ча­сам за­ўва­жаю по­зірк му­жа — ка­лі ён ду­мае, што я за­ня­та сва­ёй спра­вай і не ба­чу яго, — пя­шчот­ны, за­мі­ла­ва­ны... А я... Я ча­каю яго аду­сюль, дзе б ён ні быў. І спра­ва не ў тым, што ён не б'е і пры­но­сіць да­до­му гро­шы. Пра­жыў­шы з ім столь­кі га­доў і прай­шоў­шы праз столь­кі вы­пра­ба­ван­няў, я зра­зу­ме­ла, што не пра­мя­ня­ла б яго ні на яко­га ін­ша­га.

А.Ч.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.