Вы тут

Асцярожна, інтэрнэт!


Стасункі паміж людзьмі — працэс надзвычай дзіўны, хоць і вельмі няпросты. Сустрэча, размова могуць прынесці як радасць, задавальненне, надзею, так і нявызначанасць, боль, адчай.

— Карл Густаў Юнг прапанаваў дзяліць людзей на экстравертаў і інтравертаў па такім крытэрыі, як адкрытасць свету, — тлумачыць урач псіхіятр-нарколаг, гештальт-тэрапеўт Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Вадзім НІКАНОВІЧ. — Экстраверты хутка ідуць на кантакт. Другі чалавек патрэбны ім як вада ці паветра. Для інтраверта стасункі не такія ўжо каштоўныя. Яны не настолькі адкрытыя і не вельмі залежныя ад людзей.

З узнікненнем сацыяльных сетак з'явілася новае «кантактаванне» — інтэрнэт-знаёмствы, якія дазваляюць не кантактаваць з чалавекам напрамую, а значыць, мець магчымасць пазбегнуць нялоўкасці, страху, трывогі, прадставіць сябе ў лепшым свеце, схаваць свае недахопы, а часам і парокі, падмануць. Часцей гэта адносіцца да «любоўных» знаёмстваў. Як правіла, такімі знаёмствамі захапляюцца маладыя людзі. Маладосць наогул — гэта час надзей, адкрыццяў, актыўнай вучобы, кахання, пошуку спадарожніка жыцця. Бывае нялёгка пазнаёміцца адкрыта, падысці, усміхнуцца, пачаць размову: а раптам яна (ён) яшчэ і адвернецца ці наогул не зверне ўвагі? «Прыстойныя людзі ў грамадскіх месцах не знаёмяцца», — круціцца ў галаве.

Інтэрнэт-знаёмства дазваляе пазбегнуць вельмі важнай фазы — «перадкантакту», знаёмства адкрытага, з усімі перавагамі і недахопамі. Чаму гэтая фаза такая важная? Таму што дазваляе знайсці адказ на галоўнае пытанне для кожнага чалавека — пытанне бяспекі: «Гэты чалавек бяспечны? Ці магу я прадоўжыць з ім стасункі?»

Інтэрнэт прапускае момант устанаўлення бяспекі. Той, хто знаёміцца падобным чынам, пазбаўляе сябе стадыі знаёмства з інтэнсіўным вывучэннем партнёра, нарастаннем душэўнай блізкасці. Амаль што адразу адбываецца пераход да сексу — задавальнення патрэбы. Такім чынам, чалавек абязлічваецца, становіцца рэччу. А рэч, калі не спадабаецца, можна і... зламаць. Вынішчыць.

Экстраверты вельмі часта прапускаюць стадыю бяспекі і адразу «кідаюцца ў абдымкі». Інтраверты, наадварот, праяўляюць асцярожнасць, павольнасць. Ім неабходна як мага дольш паразмаўляць з чалавекам, даведацца пра яго. І калі яны знаёмяцца ў сацыяльных сетках, то таксама рухаюцца ад простага да складанага, паступова разгортваюць перапіску, пазбягаюць крайнасцяў і самае важнае — прыслухоўваюцца да сваіх пачуццяў, праяўляючы тым самым клопат аб уласнай бяспецы.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.