Вы тут

За­ба­ро­не­ны та­вар не дой­дзе да Ра­сіі


Тран­зіт да су­се­дзяў пра­кант­ра­люе на­ша кра­і­на

Ра­сія за­ба­ра­ні­ла ўвоз на сваю тэ­ры­то­рыю шэ­ра­гу та­ва­раў з Еў­ра­са­ю­за, і на­ша дзяр­жа­ва, як парт­нёр па Мыт­ным са­ю­зе, пры­ня­ла на ся­бе пэў­ныя аба­вя­за­цель­ствы. У асноў­ным яны за­клю­ча­юц­ца ў тым, што Бе­ла­русь абяз­уец­ца кант­ра­ля­ваць тран­зіт праз на­шу тэ­ры­то­рыю. Ігар НА­ЗА­РУК, ды­рэк­тар Дэ­парт­амен­та знеш­не­эка­на­міч­най дзей­нас­ці Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў, па­тлу­ма­чыў жур­на­ліс­там не­ка­то­рыя спрэч­ныя пы­тан­ні па гэ­тай тэ­ме.

— Ме­ры, якія Ра­сій­ская Фе­дэ­ра­цыя пры­ня­ла ў якас­ці аб­ме­жа­валь­ных, — гэ­та ад­каз на тыя за­ба­ро­ны і аб­ме­жа­ван­ні, якія пры­ме­не­ны да яе з бо­ку шэ­ра­гу за­ход­ніх і ін­шых кра­ін. За­ўва­жу, што ў рам­ках Мыт­на­га са­ю­за ў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ёсць пэў­ныя аба­вя­за­цель­ствы. І ка­лі адзін з на­шых парт­нё­раў па «трой­цы» ўво­дзіць аб­ме­жа­валь­ныя ме­ры, якія за­кра­на­юць знеш­ні ган­даль, то, згод­на з па­гад­нен­нем дзяр­жаў — чле­наў Мыт­на­га са­ю­за, за­клю­ча­ным у 2009 го­дзе, мы ад­па­вед­ным чы­нам рэ­агу­ем.

Прад­стаў­нік МЗС пад­крэс­ліў, што ў су­вя­зі з гэ­тым Бе­ла­русь па­він­на пры­няць ме­ры, якія не да­зво­ляць па­сту­піць пэў­ным та­ва­рам на ры­нак Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі.

— Ка­лі ка­жуць, што, маў­ляў, праз на­шу кра­і­ну здзяйс­ня­юц­ца не­ле­галь­ныя па­стаў­кі і Бе­ла­русь спры­яе гэ­та­му, то ха­це­ла­ся б ра­шу­ча ад­зна­чыць на­ступ­нае: у нас ёсць між­на­род­ныя аба­вя­за­цель­ствы і мы ні ў якім ра­зе не бу­дзем гэ­тым зай­мац­ца. Што да не­ле­галь­ных па­ста­вак, то са­мо сло­ва «не­ле­галь­ныя» ка­жа пра тое, што яны — эле­мент ка­мер­цый­на­га мах­ляр­ства. Пра­нік­нен­не так зва­ных «санк­цый­ных та­ва­раў» на тэ­ры­то­рыю Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі не да­пус­ка­ец­ца.

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­ні жур­на­ліс­таў, ці ста­нуць больш лі­бе­раль­ны­мі ўмо­вы до­сту­пу на бе­ла­рус­кі ры­нак сы­ра­ві­ны з кра­ін Еў­ра­са­ю­за (у су­вя­зі з тым, што вы­раб­ле­ныя на на­шай тэ­ры­то­рыі пра­дук­ты з яе мож­на па­стаў­ляць у Ра­сію), дып­ла­мат звяр­нуў­ся да праб­ле­мы хар­чо­вай бяс­пе­кі.

— Я пра­сіў бы не ўвяз­ваць санк­цыі з хар­чо­вай бяс­пе­кай, якая мае на ўва­зе ве­тэ­ры­нар­ны і фі­та­са­ні­тар­ны кант­роль. Ні для ка­го ні сак­рэт, што ў све­це «бу­шуе» шэ­раг вель­мі сур'­ёз­ных за­хвор­ван­няў жы­вёл, мя­са якіх ча­ла­век ужы­вае. У су­вя­зі з гэ­тым на­шы ве­тэ­ры­на­ры да­стат­ко­ва эфек­тыў­на ма­ні­то­раць знеш­нюю сі­ту­а­цыю. Гэ­та ро­біц­ца па той пры­чы­не, што мы, з'яў­ля­ю­чы­ся кра­і­най з ад­кры­тай эка­но­мі­кай, дзе вы­со­кая до­ля ме­на­ві­та ім­парт­най сы­ра­ві­ны, вель­мі ўваж­лі­ва ста­ві­лі­ся да та­го, з якіх рэ­гі­ё­наў бу­дзе па­стаў­ляц­ца гэ­та сы­ра­ві­на, жы­вё­лы. Апош­нія за­во­зяц­ца і як узо­ры но­вых па­род, і для пад­тры­ман­ня стат­ка — тут мо­гуць быць роз­ныя ва­ры­ян­ты. Не трэ­ба раз­гля­даць толь­кі так, што да нас ар­га­ні­за­ва­на па­стаў­ка жы­вёл толь­кі для вы­твор­час­ці мя­са, хоць гэ­та так­са­ма не вы­клю­ча­ец­ца.

У Бе­ла­ру­сі ёсць шмат маг­чы­мас­цяў для та­го, каб сю­ды прый­шлі ін­вес­та­ры і па­ча­лі на на­шай тэ­ры­то­рыі вы­раб­ляць ней­кія та­ва­ры. Ці бы­лі ўжо ней­кія зва­ро­ты ад су­свет­ных вы­твор­цаў хар­ча­ван­ня з та­го ча­су, як Ра­сія ўвя­ла санк­цыі?

— Яшчэ ў 2011–2012 гг. мы па­ча­лі пра­пра­цоў­ваць па­гад­нен­не аб сва­бод­ным ганд­лі з Но­вай Зе­лан­ды­яй. Гэ­та кра­і­на з раз­ві­тым аграр­ным сек­та­рам, і ка­лі мы пра­ана­лі­за­ва­лі, то, на­ту­раль­на, ад та­ко­га па­гад­нен­ня боль­шую ка­рысць атрым­лі­ва­ла б Но­вая Зе­лан­дыя. Там круг­лы год доб­рыя ўмо­вы, ніз­кай тэм­пе­ра­ту­ры не бы­вае, а ў нас, на жаль, зі­мой бы­вае і да мі­нус 35. Дык вось ужо та­ды мы пра­пра­цоў­ва­лі не прос­та до­ступ сю­ды ма­лоч­най і жы­вё­ла­га­доў­чай пра­дук­цыі, а ства­рэн­не су­мес­ных ка­а­пе­ра­цый­ных пра­ек­таў. Та­му я па­пра­сіў бы не звяз­ваць санк­цый­ныя з'я­вы з на­шым ка­а­пе­ра­цый­ным су­пра­цоў­ніц­твам з ін­шы­мі кра­і­на­мі. Мы заў­сё­ды пра­па­ноў­ва­лі тым або ін­шым ін­вес­та­рам рэа­лі­зоў­ваць ра­зам пэў­ныя пра­ек­ты.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?