Вы тут

Аб шко­дзе дзён­ні­каў


 

Яны трап­ля­юц­ца мне апош­нім ча­сам за­над­та час­та. То тал­муд­ныя, дра­бяз­на-пад­ра­бяз­ныя — як у Тац­ця­ны Львоў­ны Талс­той, то ла­ка­ніч­ныя, сціс­ну­тыя да лі­та­рак з кро­пач­ка­мі — як у Элі­зы Бе­не­дык­таў­ны Ажэш­кі. Яны лі­та­раль­на не да­юць мне спа­кою, гэ­тыя дзён­ні­кі, і сва­ім змес­там пра­ва­ку­юць мя­не на но­выя по­шу­кі і чар­го­выя (ці лепш бы ска­заць, па­за­чар­го­выя, бо шмат што ста­іць на чар­зе) чы­тан­ні. І на­ват ка­лі б я не ха­це­ла пра­дзі­рац­ца ва­чы­ма і моз­гам (а ра­зам з гэ­тым — ду­шою і сэр­цам) праз гэ­тыя раз­на­стай­ныя дзён­ні­кі, мне да­вя­ло­ся б та­кое ра­біць — па во­лі не тое каб лё­су, але і пра­цоў­ных аба­вяз­каў, бо на­ват у рэ­дак­цый­ным парт­фе­лі­ку «Ма­ла­до­сці» час ад ча­су з'яў­ля­юц­ца дзён­ні­кі. (Ска­заць па сак­рэ­це, адзін вель­мі кра­наль­ны твор пад наз­вай «Дзён­ні­кі стра­ча­на­га ка­хан­ня» бу­дзе дру­ка­вац­ца вель­мі хут­ка.) І вось...

І вось ад­ной­чы, пры­чым зу­сім ня­даў­на, я па­чу­ла ад Яго та­кое дзіў­нае, ка­лі не ска­заць больш, пы­тан­не: маў­ляў, а ці вя­ду я дзён­нік? Маг­чы­ма, яно бы­ло вы­клі­ка­на агуль­ным (вель­мі агуль­ным) уяў­лен­нем пра тых, хто мае да­чы­нен­не да лі­та­ра­ту­ры. Ка­лі ты, маў­ляў, лі­та­ра­тар, дык і пёр­ка та­бе ў пра­вую ру­ку, ка­лі ты не ляў­ша, — пі­шы, і не абы-што, а дзён­нік, бо ўся­ля­кае ме­му­ар­на-эпі­ста­ляр­нае сён­ня ў знач­на боль­шым фа­во­ры, чым тое, што як бы доб­ра ні бы­ло пры­ду­ма­на, але ж пры­ду­ма­на.

Неш­та мне Яго пы­тан­не на­га­да­ла... Ус­пом­ні­ла. Не­ка­лі Ён ужо пы­таў­ся ў мя­не пра неш­та па­доб­нае: а ці маю я тры ці больш па­лі­цы, за­бі­тыя крэ­ма­мі, пен­ка­мі, пуд­рай, лась­ё­на­мі, це­ня­мі, ла­кам, па­ма­дай, ду­ха­мі... якія ёсць у яго сяст­ры? Ска­заць па праў­дзе, не бы­ло ў мя­не ні­вод­най та­кой, ха­ця б ма­лю­сень­кай, па­лі­чкі і на­ват кас­ме­тыч­кі, бо ў тым сва­ім уз­рос­це я бы­ла мі­ні­ма­ліст­кай звон­ку на­столь­кі ж, на­коль­кі мак­сі­ма­ліст­кай знут­ры: ні­чо­га штуч­на­га не пры­зна­ва­ла. Як, да­рэ­чы, і сён­ня. Але гэ­та трош­кі ін­шая гіс­то­рыя. А дзён­нік? Аба­зна­ная ў гэ­тай спра­ве Тац­ця­на Львоў­на ад­зна­ча­ла, што ка­лі ўжо вес­ці дзён­нік, то лепш пі­саць у яго ўсё — ні больш ні менш — жыц­цё: усе пад­ра­бяз­нас­ці, дум­кі, па­чуц­ці. А іна­чай, пе­ра­чыт­ва­ю­чы, бу­дзеш па­пра­каць ся­бе тым, коль­кі ці­ка­ва­га «не прый­шло­ся да сло­ва ўпі­саць». А ці та­кое ўво­гу­ле маг­чы­ма? І што та­кое дзён­нік у па­раў­на­нні з жыц­цём? Да та­го ж не­ка­то­рыя дзён­ні­кі, да­лі­бог, раз­драж­ня­юць. Не вель­мі ці­ка­выя са­мі па са­бе, яны змя­шча­юць аў­тар­скія скар­гі... на не­да­хоп ча­су. Дык не пі­шы­це дзён­ні­каў, спа­дар­ства! Нам і без іх ёсць што на­дру­ка­ваць. З дзён­ні­каў, вя­до­ма, шмат што вы­ні­кае, і ад та­го яны шмат ка­му да­па­ма­га­юць, пры­нам­сі, ра­за­брац­ца — не ў са­бе, дык ха­ця б у мі­ну­лых эпо­хах. Але... для са­мо­га аў­та­ра дзён­ні­каў як прад­стаў­ні­ка сва­ёй (не бу­дзем браць эпо­ху) сям'і ці якой­сьці су­пол­кі ня­ўмоль­на спра­цоў­вае «пра­ві­ла не зроб­ле­на­га фо­та». У Ві­кі­пе­дыі не шу­каць — гэ­тае пра­ві­ла я пры­ду­ма­ла. Сут­насць яго ў тым, што не зня­тая на ка­ме­ру па­дзея за­ста­ец­ца ў па­мя­ці і сэр­цы та­кой яск­ра­вай, якой яна ні­за­вош­та не за­ха­ва­ец­ца, вар­та ёй толь­кі ад­люст­ра­вац­ца на фо­та ці ві­дэа. Коль­кі ні па­зі­рай на эк­ран і па­пе­ру — ні ў час той, ні ў стан той не тра­піш. «Да­ку­мен­таль­нае свед­чан­не» кан­сер­вуе эмо­цыі, а кан­сер­вы — кан­сер­вы і ёсць.

Ад­ной­чы ў пя­тым кла­се я атры­ма­ла «двой­ку». Адзі­ную за ўсё школь­нае жыц­цё. За дрэн­ныя па­во­дзі­ны. А ня­даў­на вы­пад­ко­ва знай­шла на га­ры­шчы дзён­нік, у якім гэ­та «двой­ка» пра­пі­са­на з тлу­ма­чэн­нем: «Са­ма­воль­на па­кі­ну­ла гру­пу па­доў­жа­на­га дня». Хоць гэ­та бы­ла не аса­біс­та мая, а «ка­лек­тыў­ная» двой­ка, я ўсё роў­на да­гэ­туль па­мя­та­ла ўсе ака­ліч­нас­ці та­го дня — так яск­ра­ва, быц­цам яны сён­няш­нія... Ця­пер жа яны са­труц­ца, дзя­куй Бо­гу. І, мо­жа быць, я па­ве­ру, што ад дзён­ні­каў так­са­ма бы­вае ка­рысць.

Свят­ла­на Дзя­ні­са­ва,
га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са «Ма­ла­досць»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.