Вы тут

«Пры­го­жая і сме­лая да­ро­гу пе­рай­шла...»


 

Ду­маю, гэ­тая сі­ту­а­цыя зна­ё­мая мно­гім жан­чы­нам. Вам да­ра­гі гэ­ты ча­ла­век, вы яго ка­ха­е­це, уся­ляк пес­ці­це-да­гля­да­е­це, не жа­да­е­це яго ні з кім дзя­ліць, і тут — бах! — з'яў­ля­ец­ца яна, са­пер­ні­ца!..

Зда­ва­ла­ся б, усё прос­та — трэ­ба гор­да ўзняць га­ла­ву... і прос­та вы­кі­нуць усе яго «ма­нат­кі» — па­жа­да­на з бал­ко­на, у роз­ныя ба­кі. Ад­нак боль­шас­ці з нас ад­да­ваць свай­го не­на­гляд­на­га ў яе, са­пер­ні­цы, бе­лыя ру­чач­кі ой як не хо­чац­ца! Коль­кі ў яго ўкла­дзе­на — пра­цы і нер­во­вых кле­так! — не злі­чыць. Та­му па­га­во­рым лепш пра тое, як па­зба­віц­ца ад «той дру­гой».

У пер­шую чар­гу вам спат­рэ­бяц­ца моц­ныя нер­вы і цвя­ро­зы ро­зум. Та­му, не мар­ну­ю­чы ні хві­лін­кі, бя­гом у ап­тэ­ку — па «ва­ляр'­ян­ку», сар­дэч­нік і да т. п. Іс­тэ­ры­кі ў ба­раць­бе з раз­луч­ні­цай не да­па­мо­гуць — хут­чэй, толь­кі рас­чыс­цяць ёй да­ро­гу. За­пом­ні­це: для лік­ві­да­цыі са­пер­ні­цы зра­бі­це ўсё маг­чы­мае і не­маг­чы­мае, каб скан­да­лы ад­бы­ва­лі­ся на яе тэ­ры­то­рыі, а не на ва­шай. І ка­лі вы вы­тры­ма­е­це — ня­хай не без да­па­мо­гі не­каль­кіх бу­тэ­ле­чак за­спа­ка­яль­на­га — зна­чыць, пе­ра­маг­лі.

Мно­гія, спра­бу­ю­чы вяр­нуць свай­го не­на­гляд­на­га ў род­ны дом, здзяйс­ня­юць не зу­сім адэ­кват­ныя ўчын­кі і тым са­мым толь­кі па­гар­ша­юць сваё ста­но­ві­шча. Якіх па­мы­лак вар­та па­збя­гаць?

 Ба­ра­ні вас Бог ад кар­ды­наль­ных змен сва­ёй знеш­нас­ці! Па­вер­це, ця­пер, ка­лі яго га­ла­ва і сэр­ца за­бі­ты зу­сім не ва­мі і не ва­шай но­вай пры­чос­кай — ні­чым вы яго не прой­ме­це. Толь­кі ўсміх­нец­ца, здзі­віц­ца і... яшчэ больш ад­да­ліц­ца. Мя­няй­це­ся па­ці­ху, не­пры­кмет­на, але пла­на­мер­на.

 Ры­даць і пла­каць цэ­лыя су­ткі? З ча­го вы ўзя­лі, што ва­ша рум­зан­не за­ці­ка­віць яго больш, чым яе пры­ваб­нас­ці?

 Тры­май­це ся­бе ў ру­ках і не за­ікай­це­ся пра вы­бар «або я, або яна»: па­куль не вы­свет­лі­лі, хто яна для яго, вы ры­зы­ку­е­це 50 на 50.

  На­ладж­ваць не­ча­ка­ныя сек­су­аль­ныя рэ­ва­лю­цыі — так­са­ма не са­мы леп­шы ва­ры­янт. У спаль­ні ў вас ужо пры­жыў­ся пэў­ны рытм, рэ­жым, так бы мо­віць, з усі­мі вы­ні­ка­ю­чы­мі на­ступ­ства­мі... Вось ка­лі б кры­ху ра­ней...

 Ра­біць вы­гляд, што ні­чо­га не ве­да­е­це, і ча­каць, па­куль у му­жа пра­чнец­ца сум­лен­не, — не, не і яшчэ раз не! Вы асу­джа­е­це ся­бе на ро­лю без­аба­рон­най ах­вя­ры, з па­чуц­ця­мі якой мож­на не лі­чыц­ца.

 Пай­сці і ска­заць ёй «па­ру лас­ка­вых», выд­раць па­сму ва­ла­соў, па­пса­ваць тва­рык, каб на­да­лей не­па­над­на бы­ло за­мах­вац­ца на чу­жую «ўлас­насць»? Гэ­та, вя­до­ма, ня­дрэн­ная псі­ха­ла­гіч­ная раз­рад­ка, але на­ўрад ці та­кі спо­саб вер­не блуд­на­га му­жа ў сям'ю. За­тое са­мі вы ры­зы­ку­е­це знік­нуць... су­так на пят­нац­цаць, якія пра­ве­дзя­це ў мес­цах не вель­мі ад­да­ле­ных. Уя­ві­це, які азарт вы на­да­сце сва­ёй са­пер­ні­цы, з якім па­чуц­цём вы­ка­на­на­га аба­вяз­ку яна пра­доў­жыць ад­но­сі­ны з ва­шым не­на­гляд­ным...

Га­лоў­нае, па­мя­тай­це: вы не па­він­ны лі­чыць ся­бе зня­ва­жа­най. Бо гэ­та ва­ша­му му­жу і яго па­сіі пры­хо­дзіц­ца ўтой­ваць сваю лю­боў­ную інт­рыж­ку, гэ­та яны ха­ва­юц­ца і ба­чац­ца ўпо­тай, так што ме­на­ві­та яны ў смеш­ным ста­но­ві­шчы, а зу­сім не вы!

Ка­жуць, помс­та — гэ­та стра­ва, якую трэ­ба па­да­ваць ха­лод­най. Та­му спы­ні­це­ся, на­бя­ры­це­ся цяр­пен­ня і ча­кай­це, па­куль ваш муж на­це­шыц­ца. У вас ёсць маг­чы­масць яшчэ раз доб­ра па­ду­маць, ці па­трэб­ны вам гэ­ты «гу­ля­ка»? Мо­жа, са­мы час па­зба­віц­ца і ад яго?

Вы­ка­рыс­тоў­вай­це гэ­ты пе­ры­яд жыц­ця з мак­сі­маль­най ка­рыс­цю для ся­бе. Змя­ні­це імідж, але не кар­ды­наль­на. Аба­вяз­ко­ва па­збаў­це­ся ад ста­ро­га хат­ня­га адзен­ня, пры­ку­пі­це но­выя мод­ныя строі. Улас­нае ад­люст­ра­ван­не па­він­на пры­во­дзіць вас у за­хап­лен­не (і, зра­зу­ме­ла, вы не па­він­ны ба­чыць у люс­тэр­ку стом­ле­ную і за­пла­ка­ную цёт­ку). Па­доб­ныя зме­ны на­да­дуць вам упэў­не­нас­ці ў са­бе.

Вось ця­пер — ваш вы­хад! Вам не­аб­ход­на пры­вес­ці са­пер­ні­цу ў ці­хае ша­лен­ства, даць ёй зра­зу­мець, на­коль­кі ня­ўстой­лі­вае яе ста­но­ві­шча ў сіс­тэ­ме: вы—ваш муж і яна.

 Імк­ні­це­ся час­цей трап­ляц­ца ёй на во­чы ра­зам з му­жам і пры гэ­тым мі­луй­це­ся з ім, гля­дзі­це на яго з за­мі­ла­ван­нем. Ка­лі ваш су­жэ­нец хлу­сіць ёй (як і боль­шасць ха­да­коў на­ле­ва), што вы ўжо даў­но «жы­вя­це як чу­жыя», — гэ­та вы­ве­дзе яе з раў­на­ва­гі, яна пач­не за­кат­ваць яму іс­тэ­ры­кі. А вы ў лю­бой сі­ту­а­цыі ста­рай­це­ся за­хоў­ваць спа­кой і доб­ра­зыч­лі­васць.

 Да­па­мо­гуць вам і свя­точ­ныя дні. Яны ж — са­мыя страш­ныя для раз­луч­ні­цы. Но­вы год — а ён з ва­мі, 8 Са­ка­ві­ка — зноў з ва­мі. Вось вам і кар­ты ў ру­кі. Зла­ві­це яго прос­та на па­ро­зе, пры­ду­маў­шы лю­бую пры­чы­ну: сар­дэч­ны пры­ступ, пры­ступ сек­су­аль­на­га жа­дан­ня, па­топ — усё роў­на. Га­лоў­нае, каб ваш не­на­гляд­ны так і не ашчас­лі­віў яе ў гэ­ты свя­точ­ны дзень. Скан­дал яму на «тым бе­ра­зе» за­бяс­пе­ча­ны.

 Не ад­маў­ляй­це му­жу ў бліз­ка­сці, ка­лі ён да вас па­цяг­нец­ца — пры гэ­тым па­кі­дай­це на «аб'­ек­це» агуль­ных жа­дан­няў сля­ды га­ра­чых на­чэй. Па­ста­рай­це­ся з усіх сіл — тут не да сціп­лас­ці. Ня­хай ва­ша са­пер­ні­ца за­дых­нец­ца ад рэў­нас­ці!

 Ус­кла­дзі­це на яго кло­па­ты аб сям'і. Па­ка­жы­це, якая вы без­аба­рон­ная і сла­бая, а ён та­кі ўсё­ма­гут­ны і моц­ны. Да­каз­вай­це, што ён не­за­мен­ны і не­аб­ход­ны! Ва­ша за­да­ча — па­кі­нуць як ма­га менш ча­су для па­лю­боў­ні­цы. Тая, за­па­до­зрыў­шы ня­доб­рае, ста­не абу­рац­ца — што вам ця­пер і трэ­ба. Зра­бі­це ўсё для та­го, каб яна па­ча­ла пра­яў­ляць не­за­да­валь­нен­не пер­шай.

 За­дзей­ні­чай­це яго ўлас­ніц­кія ін­стынк­ты. Дай­це зра­зу­мець: на ім свет клі­нам не сы­шоў­ся. У яго не­за­пла­на­ва­ная вя­чэр­няя «на­ра­да»? А вы так­са­ма не бу­дзе­це ся­дзець до­ма. Вось як­раз збі­ра­е­це­ся на ве­ча­рын­ку да сяб­ро­вак або на су­стрэ­чу ад­на­клас­ні­каў. Га­лоў­нае тут — не спя­шац­ца, а вы­даць лёг­кую на­го­ду для хва­ля­ван­ня ўжо ў пе­ры­яд па­гар­шэн­ня іх з раз­луч­ні­цай ад­но­сін. Ад­чуў­шы хоць ма­лую маг­чы­масць стра­ціць вас, муж, па­чу­хаў­шы па­ты­лі­цу, па­ду­мае: «А ну яе, гэ­ту іс­тэ­рыч­ку! У мя­не ж вы­дат­ная жон­ка!»

Ве­ра ФЕ­МІ­НА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».