Вы тут

Пры­ві­ды і ахоў­ні­кі сцэ­ны


 

Фо­рум «Тэ­Арт»: больш бе­ла­рус­ка­га

Заў­зя­тыя тэ­ат­ра­лы ча­ка­юць гэ­та­га фес­ты­ва­лю, та­му што ёсць маг­чы­масць гля­дзець вы­дат­ныя па­ста­ноў­кі з роз­ных кра­ін. Але ле­тась ад­быў­ся пра­рыў і на сцэ­ну ў рам­ках Між­на­род­на­га фо­ру­му тэ­ат­раль­на­га мас­тац­тва «Тэ­Арт» вый­шла бе­ла­рус­кая дра­ма­тур­гія ў па­ста­ноў­ках ай­чын­ных тэ­ат­раў і не толь­кі. І гэ­та бы­ло вы­дат­на, гэ­та вы­клі­ка­ла ці­ка­васць. І вось сё­ле­та — пра­цяг. Но­выя ад­крыц­ці ў бе­ла­рус­кім тэ­ат­ры абя­цае фес­ты­валь­ная пра­гра­ма сё­ле­та.

3Вя­до­ма, яна не толь­кі бе­ла­рус­кая, бо ар­га­ні­за­та­ры — Цэнтр ві­зу­аль­ных і вы­ка­наль­ніц­кіх мас­тац­тваў «Арт кар­па­рэйшн» і Бел­газп­рам­банк — пры пад­трым­цы Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры па-ра­ней­ша­му за­ці­каў­ле­ны ў тым, каб у Мінск у гос­ці пры­яз­джа­лі за­меж­ныя тэ­ат­ры са сва­і­мі па­ста­ноў­ка­мі. Але ця­пер ра­зам з між­на­род­най пра­гра­май утва­ры­ла­ся ад­мыс­ло­вая, свая — дзе­ля ад­крыц­ця бе­ла­рус­ка­га тэ­ат­ра і Бе­ла­ру­сі праз тэ­атр.

Та­му што на­са­мрэч у на­шым тэ­ат­ры ад­бы­ва­юц­ца да­во­лі ці­ка­выя пра­цэ­сы (хоць мо­жа быць не так хут­ка і не з та­кі­мі рэз­кі­мі зме­на­мі). Ён не ста­іць на мес­цы (зрэш­ты, як і жыц­цё), хоць ча­сам ха­це­ла­ся б ней­ка­га ад­чу­валь­на­га штурш­ка, які б пры­спе­шыў яго рух і раз­віц­цё. Што і па­ста­ра­ўся зра­біць «Тэ­Арт». І пра­цяг­вае сё­ле­та.

Асоб­ная пра­гра­ма Belarus Open у рам­ках «Тэ­Ар­та» пра­па­ноў­вае су­стрэ­чы з бе­ла­рус­кі­мі экс­пе­ры­мен­таль­ны­мі тэ­ат­ра­мі, якія імк­нуц­ца вы­хо­дзіць да гле­да­ча з но­вы­мі ідэ­я­мі і фор­ма­мі іх ува­саб­лен­ня. Тое, што бы­ло па­ка­за­на ле­тась (і хтось­ці мо­жа быць не ўба­чыў, а пас­ля па­шка­да­ваў), ця­пер паў­то­рыц­ца. Са­праў­ды, не­ка­то­рыя пра­ек­ты ства­ра­лі­ся ад­мыс­ло­ва для гэ­та­га фес­ты­ва­лю Цэнт­рам ві­зу­аль­ных і вы­ка­наль­ніц­кіх мас­тац­тваў. У пер­шую чар­гу га­вор­ка пра спек­такль па­вод­ле Паў­ла Пра­жко «Сум­ны ха­ке­іст» — не­ча­ка­на для гэ­та­га аў­та­ра вель­мі лі­рыч­ны, але пры гэ­тым з іро­ні­яй. Маг­чы­масць па­зна­ё­міц­ца з дра­ма­тур­гі­яй Пра­жко, ка­лі хто яшчэ не ве­дае, што ў Бе­ла­ру­сі ёсць та­кі аў­тар, п'е­сы яко­га да­во­лі за­па­тра­ба­ва­ныя за ме­жа­мі на­шай кра­і­ны. Але ў нас ёсць не толь­кі ён, і ў рам­ках «Тэ­ар­та» ма­ем маг­чы­масць зна­ё­міц­ца з но­вы­мі су­час­ны­мі тво­ра­мі, ге­роі якіх жы­вуць ся­род нас і су­ты­ка­юц­ца з ця­пе­раш­ні­мі жыц­цё­вы­мі сі­ту­а­цы­я­мі, пе­ра­адоль­ва­юць праб­ле­мы, вы­ра­ша­юць лё­са­вы­зна­чаль­ныя пы­тан­ні, ад­чу­ва­юць, ду­ма­юць, па­ку­ту­юць, шу­ка­юць... З тымі, з кім мы ўжо зна­ё­мыя па ле­таш­нім фо­ру­ме, бу­дзем пра­цяг­ваць ста­сун­кі праз сцэ­ну: Рэс­пуб­лі­кан­скі тэ­атр бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі пра­па­нуе па­ста­ноў­ку па­вод­ле Дзміт­рыя Ба­га­слаў­ска­га «Ка­лі заўт­ра ня­ма». Чы­тан­не п'ес — так­са­ма доб­рая фор­ма зна­ём­ства з дум­ка­мі аў­та­раў, якую бя­рэ на ўзбра­ен­не сё­лет­няя пра­гра­ма дзя­ку­ю­чы Цэнт­ру бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі. Та­кім чы­нам пра­гу­чыць (але ж у тэ­ат­ры!) п'е­са Вік­та­ра Кра­соў­ска­га і Іры­ны Га­рэц «Ва­гон» і Анд­рэя Іва­но­ва «Гэ­та ўсё яна».

Вар­та лю­біць бе­ла­рус­кі тэ­атр — і вар­та яго па­зна­ваць. Ён роз­ны. Не толь­кі ў сло­вах і праз сло­вы пры­хо­дзіць і абу­джае дум­кі. У гэ­тым мож­на ўпэў­ніц­ца, па­зна­ё­міў­шы­ся з пра­ек­там «Стрыт­во­кер» (га­ле­рэ­яй аб'­ек­таў пад ад­кры­тым не­бам), які пра­па­ноў­вае змя­ніць рэ­ча­іс­насць пры да­па­мо­зе ўлас­на­га ўяў­лен­ня. Та­кім чы­нам, наш вя­до­мы Мінск мо­жа на­поў­ніц­ца тво­ра­мі мас­тац­тва (імі мо­гуць стаць на­ват звык­лыя прад­ме­ты, у не­звы­чай­ным для іх ася­род­ку). У на­шым тэ­ат­ры ёсць ці­ка­выя плас­тыч­ныя пра­ек­ты — тэ­ат­ры тан­ца «Ка­ра­ку­лі», тэ­атр тан­ца «SKVO's dance company», якія ў бе­ла­рус­кую пра­гра­му так­са­ма ўпі­са­лі­ся са сва­і­мі па­ста­ноў­ка­мі. І ма­ла­дыя рэ­жы­сё­ры мо­гуць ся­бе па­ка­заць, як сту­дэнт­ка Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў На­тал­ля Ля­ва­на­ва, праў­да, з тво­рам ня­мец­ка­га аў­та­ра.

Але ёсць яшчэ ад­на ад­мет­ная тэ­ма: бе­ла­рус­кая лі­та­ра­ту­ра на тэ­ат­раль­най сцэ­не. «Тэ­Арт» не ад­ме­жа­ваў­ся ад зна­ка­вых па­ста­но­вак, якія пры­цяг­ну­лі ўва­гу гле­да­чоў, та­му «Тэ­атр Ч» ра­зам са сцэ­ніч­най вер­сі­яй міс­тыч­най паэ­мы Ада­ма Міц­ке­ві­ча «Дзя­ды» — удзель­нік бе­ла­рус­кай пра­гра­мы. І РТБД са спек­так­лем «Ша­ба­ны» па­вод­ле ра­ма­на Аль­гер­да Ба­ха­рэ­ві­ча, які асэн­соў­ва­ла па-рэ­жы­сёр­ску Але­на Га­нум.

4Што да бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, то яна бу­дзе прад­стаў­ле­на і ў ад­ной за­меж­най па­ста­ноў­цы! Бер­лін­скі пра­ект «Муль­ты­куль­тур­ны го­рад» пры­вя­зе спек­такль «Пе­ра­ме­шча­ныя асо­бы: жан­чы­ны». Што б вы ду­ма­лі за твор бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры ўзя­ты для яе? Га­даць не трэ­ба: «У вай­ны не жа­но­чы твар» Свят­ла­ны Алек­сі­е­віч, дзе гу­чаць ус­па­мі­ны жан­чын пра Дру­гую су­свет­ную вай­ну. Коль­кі га­доў прай­шло з вай­ны, коль­кі з тых ча­соў, ка­лі пра­гу­ча­лі ў кні­зе ўспа­мі­ны све­дак, а ўсё ж да­гэ­туль гу­чыць ба­лю­ча і ак­ту­аль­на. Па-ча­ла­ве­чы ба­лю­ча і па-су­час­на­му ак­ту­аль­на. Пры­чым без­ад­нос­на да кра­і­ны, дзе жы­лі тыя свед­кі і дзе на­пі­са­на кні­га. Мо­жа, та­му, што пры­ві­ды вай­ны і бо­лю пра­сле­ду­юць ча­ла­ве­ка скрозь усю яго гіс­то­рыю.

І пра пры­ві­ды... У кож­на­га яны мо­гуць быць свае. І з імі вар­та ра­за­брац­ца: па­ра­зу­мец­ца ці пра­гнаць. Дзе­ля гэ­та­га ў рам­ках між­на­род­на­га тэ­ат­раль­на­га фо­ру­му нам збі­ра­юц­ца пра­па­на­ваць і прэм'­е­ру. Як ні дзіў­на, у фес­ты­валь, на якім акрэс­ле­ны на­ва­тар­скі ўхіл, упі­саў­ся наш сла­ву­ты На­цы­я­наль­ны ака­дэ­міч­ны дра­ма­тыч­ны тэ­атр імя Ян­кі Ку­па­лы. Але зноў-та­кі з су­час­най п'е­сай Дзміт­рыя Ба­га­слаў­ска­га «Ці­хі шэпт сы­хо­дзя­чых кро­каў», ужо вя­до­май па ле­таш­нім фо­ру­ме. Толь­кі ў па­ста­ноў­цы ку­па­лаў­цаў і рэ­жы­сё­ра Ка­ця­ры­ны Авер­ка­вай яна пры­хо­дзіць да нас пад наз­вай «Баць­ка». І хо­чац­ца ча­каць, што ў вер­сіі бе­ла­рус­ка­га рэ­жы­сё­ра за­гу­чаць усе сю­жэт­ныя лі­ніі і бу­дуць ак­цэн­та­ва­ны ўсе ўзроў­ні (у тым лі­ку кан­так­таў ге­роя з пры­ві­да­мі), за­кла­дзе­ныя аў­та­рам тэкс­ту, ма­ла­дым, але муд­рым ча­ла­ве­кам. Не­здар­ма ж ро­лі ў та­кім спек­так­лі бу­дуць вы­кон­ваць на­род­ныя ар­тыс­ты Бе­ла­ру­сі Ге­надзь Аў­сян­ні­каў і Ге­надзь Гар­бук (ка­ры­феі тэ­ат­ра, якія ад­зна­ча­юць 80-год­дзе).

І ка­лі ўжо пра ака­дэ­мізм і дас­ка­на­ласць фор­маў, то як жа без ба­ле­та?.. Да­гэ­туль ён не трап­ляў у пра­гра­му «Тэ­Ар­та»: зноў-та­кі, кла­сі­ка, якую у нас гле­да­чы ве­да­юць і лю­бяць (ка­лі мер­ка­ваць па по­пы­це на квіт­кі на ба­лет­ныя спек­так­лі). Але ж экс­пе­ры­мент у ба­ле­це — так­са­ма ці­ка­вая тэ­ма. Та­му што ў гіс­то­рыі гэ­та­га ві­ду мас­тац­тва бы­лі свае на­ва­та­ры, свае ле­ген­дар­ныя пра­ек­ты. Адзін з іх — сла­ву­тыя «Рус­кія се­зо­ны» Сяр­гея Дзя­гі­ле­ва, якія гры­ме­лі ў Еў­ро­пе на па­чат­ку ХХ ста­год­дзя. Адзін са спек­так­ляў той тру­пы — ба­лет «Жар-Птуш­ка» Іга­ра Стра­він­ска­га — па­зна­ча­ны ў афі­шы На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га Вя­лі­ка­га тэ­ат­ра опе­ры і ба­ле­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. У нас у тэ­ат­ры бы­ла «Жар-Птуш­ка» ў па­ста­ноў­цы Вя­лян­ці­на Елі­зар'­е­ва, але гэ­та ме­на­ві­та той, гіс­та­рыч­ны спек­такль дзя­гі­леў­скай тру­пы, які пе­ра­нёс на на­шу сцэ­ну Анд­рыс Лі­е­па. Та­му не здзіў­ляй­це­ся, што ме­на­ві­та гэ­ты спек­такль ад­крые сё­ле­та Між­на­род­ную пра­гра­му «Тэ­Ар­та». Ма­ла та­го, пад­час прэм'­е­ры гле­да­чы змо­гуць уба­чыць пра­цу мас­та­ка Льва Бакс­та «Эс­кіз кас­цю­ма Жар-Птуш­кі». Бакст, ура­джэ­нец Бе­ла­ру­сі, пра­ца­ваў як мас­так над па­ста­ноў­кай гэ­та­га спек­так­ля ў 1922 го­дзе. Ця­пер адзін з яго тво­раў зна­хо­дзіц­ца ў кар­па­ра­тыў­най ка­лек­цыі Бел­газп­рам­бан­ка.

Як ба­чы­це, бе­ла­рус­кая част­ка ў пра­гра­ме між­на­род­на­га фо­ру­му са­ма па са­бе на­сы­ча­ная. Удак­лад­няе яе част­ка між­на­род­най праз су­вязь з Бе­ла­рус­сю. А яшчэ да­дай­це вы­ключ­на за­меж­ную част­ку! Але пра яе ў нас бу­дзе яшчэ асоб­ная раз­мо­ва. Уся­го ў пра­гра­ме між­на­род­на­га тэ­ат­раль­на­га фо­ру­му «Тэ­Арт» сё­ле­та 21 спек­такль. У нас ёсць ме­сяц на пад­рых­тоў­ку (перш за ўсё фі­нан­са­вую) і вы­ву­чэн­не пра­гра­мы: што гля­дзець. Але, вя­до­ма, гля­дзець.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».