Вы тут

Аркестр прыязджае


 

Фес­ты­валь Юрыя Баш­ме­та за­пра­шае ў Мінск су­свет­ных «зо­рак»

На­рэш­це ста­ла вя­до­ма неш­та аб бу­ду­чай пра­гра­ме між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю Юрыя Баш­ме­та, які ад­бу­дзец­ца ўжо ў дзя­вя­ты раз у каст­рыч­ні­ку.

1Ар­га­ні­за­та­ры між­на­род­на­га фо­ру­му, які зна­хо­дзіц­ца пад па­тра­на­жам Прэ­зі­дэн­та, за­пра­сі­лі на сё­лет­нюю пра­гра­му ка­ра­леў­скі ар­кестр Кан­церт­ге­бау — га­лоў­ны сім­фа­ніч­ны ар­кестр Ні­дэр­лан­даў. Пра ан­самбль мож­на па­чуць шмат та­ко­га, што ўраж­вае сва­ёй гран­ды­ёз­нас­цю і грун­тоў­нас­цю. Кан­церт­ге­бау быў за­сна­ва­ны ў 1888 го­дзе і з'яў­ля­ец­ца ад­ным з най­ста­рэй­шых ар­кест­раў у све­це. Не­звы­чай­ная для слы­ху рус­ка­га ча­ла­ве­ка наз­ва пе­ра­кла­да­ец­ца прос­та як «кан­цэрт­ная за­ла» — так на­зы­ва­ец­ца за­ла з пыш­ным дэ­ко­рам у Амстэр­да­ме, дзе ад­бы­ва­юц­ца да­маш­нія кан­цэр­ты і які, да­рэ­чы, сён­ня лі­чыц­ца цэнт­рам му­зыч­на­га жыц­ця Га­лан­дыі.

Ар­кестр за­ра­біў су­свет­нае імя і аў­та­ры­тэт, ка­лі ў рэ­пер­ту­а­ры быў зроб­ле­ны ак­цэнт на су­час­ні­каў (яшчэ ў пер­шай па­ло­ве ХХ ста­год­дзя), тых, ка­го сён­ня мы ўжо лі­чым кла­сі­ка­мі. На­прык­лад, Сяр­гея Пра­коф'­е­ва (рус­ка­га з ся­ла Сон­ца­ўка), яко­га ве­да­лі да­лё­ка за мя­жой, а сён­ня жар­ту­юць: «Ста­лін — ча­ла­век, які кі­ра­ваў кра­і­най у час Пра­коф'­е­ва». Ці ня­мец­ка­га экс­прэ­сі­я­ніс­та Ры­хар­да Штра­у­са, які зай­маў пост прэ­зі­дэн­та Ім­пер­скай му­зыч­най па­ла­ты ў ча­сы трэ­ця­га рэй­ха па за­га­дзе Ге­бель­са, але ста­ра­ўся за­стац­ца апа­лі­тыч­ным. У вы­ні­ку ў ад­ной з яго опер знай­шлі за­ву­а­ля­ва­ную кры­ты­ку ў ад­рас іс­ну­ю­ча­га рэ­жы­му. Але ж мы ады­шлі ад тэ­мы ме­на­ві­та ар­кест­ра, які хут­ка пры­яз­джае ў Мінск.

Мож­на спа­дзя­вац­ца, што ад ім­ёнаў, якія тут пра­гу­ча­лі і ма­юць не­па­срэд­нае да­чы­нен­не да ар­кест­ра (ці, хут­чэй, ар­кестр да іх), Кан­церт­ге­бау па­ўста­не ў арэ­о­ле не­ча­га ма­гут­на­га, не­ве­ра­год­на­га і не­да­ся­галь­на­га. Каб уз­мац­ніць эфект, трэ­ба ска­заць, што ў 2008 го­дзе ар­кестр пры­зна­ны леп­шым у све­це, на­ват у па­раў­на­нні з бер­лін­скім і вен­скім фі­лар­ма­ніч­ны­мі ар­кест­ра­мі, у чым за­слу­га Ма­ры­са Ян­сан­са, га­лоў­на­га ды­ры­жо­ра. Аў­та­ры­тэт­ны бры­тан­скі му­зыч­ны ча­со­піс «Гра­ма­фон» па­ста­віў Кан­церт­ге­бау на пер­шае мес­ца ў Топ-10 леп­шых ар­кест­раў све­ту. Дух за­хоп­лі­вае.

Ка­жуць, што ка­лек­тыў, які бу­дзе вы­сту­паць на сцэ­не Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі, скла­да­ец­ца з леп­шых вы­ка­наў­цаў з роз­ных кра­ін і вы­бі­рае для ся­бе толь­кі леп­шыя пля­цоў­кі і фес­ты­ва­лі. Ці ха­ця б пры­стой­ныя.

Трэ­ба ад­даць на­леж­нае та­му ка­лек­ты­ву: ар­кестр пры­яз­джае з кан­цэр­там у бе­ла­рус­кую ста­лі­цу чац­вёр­та­га каст­рыч­ні­ка, ня­гле­дзя­чы на тое, што і трэ­ця­га, і пя­та­га пра­цуе ў род­ных Ні­дэр­лан­дах.

Та­му су­свет­ную кла­сі­ку на фес­ты­ва­лі Юрыя Баш­ме­та, са­праў­ды, бу­дзе вы­кон­ваць не абы-хто, а, як ад­зна­ча­ла­ся вы­шэй, адзін з най­ста­рэй­шых ар­кест­раў у све­це. Дзя­ку­ю­чы фес­ты­ва­лю мы мо­жам да­лу­чыц­ца да цу­доў­най му­зы­кі, ма­ла­дыя му­зы­кан­ты мо­гуць вы­сту­піць на ад­ной сцэ­не з мэт­ра­мі, а ар­га­ні­за­та­ры пад­рых­ту­юць яшчэ не­каль­кі ці­ка­ві­нак. Ле­тась, на­прык­лад, Кан­стан­цін Ха­бен­скі са сцэ­ны фі­лар­мо­ніі чы­таў «гры­мот­на­га» Ма­я­коў­ска­га.

У гэ­тым го­дзе «бу­дзе гры­мець» Кан­церт­ге­бау.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.