Вы тут

Ня­ўстой­лі­васць у дзе­ян­ні



Італь­ян­скі мас­так ства­рае па­вод­ле кі­тай­скіх тра­ды­цый ды прад­стаў­ля­ец­ца ў Бе­ла­ру­сі

2Яго імя Джу­зэ­пэ Аці­ні. І нель­га ска­заць, што гэ­тае імя — ад­крыц­цё для нас. Яго тво­ры ў Бе­ла­ру­сі мож­на бы­ло ба­чыць з 2009 го­да, ка­лі Аці­ні быў удзель­ні­кам між­на­род­най бі­е­на­ле жы­ва­пі­су ў На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы Бе­ла­ру­сі. І пай­шло... Не, па­ехаў Джу­зэ­пе Аці­ні па роз­ных ін­шых бе­ла­рус­кіх мас­тац­кіх ім­прэ­зах, быў удзель­ні­кам роз­ных пра­ек­таў у Мін­ску і По­лац­ку, і на­ват меў пер­са­наль­ную вы­ста­ву ў га­ле­рэі «Ака­дэ­мія» Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў. Прай­шло коль­кі ча­су, і зноў ён тут: у Цэнт­ры су­час­ных мас­тац­тваў пра­цуе вы­ста­ва італь­ян­ска­га мас­та­ка Джу­зэ­пэ Аці­ні «Ня­ўстой­лі­вы».

Але пра яго як­раз ду­ма­ец­ца як пра ча­ла­ве­ка з да­во­лі ўстой­лі­вы­мі пры­хіль­нас­ця­мі і мас­тац­кі­мі гус­та­мі. У асно­ву твор­час­ці (так ад­зна­ча­юць яго да­след­чы­кі) па­кла­дзе­ны прын­цы­пы кі­тай­ска­га жы­ва­пі­су. Пры­род­насць — вось тое, што ўлас­ці­ва яго све­та­ўспры­ман­ню. Яго аб'­ек­ты — жы­выя, яны ма­юць дух, яны мя­ня­юц­ца, на­ват та­ды, ка­лі зда­юц­ца вель­мі цвёр­ды­мі па фак­ту­ры і за­сты­лы­мі па фор­ме. Вось ка­мень — рэч ма­тэ­ры­яль­ная. Але ж хто ўпэў­не­ны ў тым, што ён не мае ней­ка­га па­та­ем­на­га жыц­ця? Мо­жа быць, ня­ўстой­лі­васць вель­мі тры­ва­лых (на наш по­гляд) рэ­чаў ня­бач­ная, мы ду­ма­ем, што ўсё пра іх ве­да­ем, але на са­мой спра­ве гэ­та не так.

А ці ўсё мы ве­да­ем пра бе­лае і чор­нае? Ці ду­ма­ем, гле­дзя­чы на бе­лае, коль­кі ў яго ад­цен­няў на­са­мрэч, і ўгля­да­ю­чы­ся ў чор­нае, лі­чым, што як ні кру­ці — а ўсё ў цем­ры? Але ж і цем­ры, ка­лі ра­за­брац­ца, бы­вае больш ці менш. Чор­на-бе­лыя ко­ле­ры Аці­ні ў пра­ек­це «Ня­ўстой­лі­вы» на­строй­ва­юць на фі­ла­соф­скі лад. Не мо­жа быць інакш: на гэ­ты раз ён асэн­соў­вае, вы­ву­чае, ад­люст­роў­вае, спра­буе за­ка­ваць у фор­му час. Імк­лі­вы і веч­ны. Мой. Ваш Агуль­на­ча­ла­ве­чы. Зям­ны. Усяс­вет­ны. Бяз­меж­ны і ў кан­крэт­ным ад­рэз­ку ці фор­ме, дзе мож­на быць тут і ця­пер. Ня­ўстой­лі­вы — та­му што кож­нае ім­гнен­не не­паў­тор­нае. Ня­ўстой­лі­вы — та­му што змен­лі­вы. Ня­ўстой­лі­вы — та­му што на­ват ка­лі іс­ну­еш у су­зі­ран­ні, ня­бач­на і ледзь улоў­на мя­ня­еш­ся. На­ват не та­му, што гэ­та­га хо­чаш ці ма­еш та­кую мэ­ту — зме­ны ёсць, та­му што ёсць час. За­ка­ва­ны ў роз­ныя фор­мы, ухоп­ле­ны ў роз­ных воб­ра­зах, за­спе­ты ў гуль­ні свят­ла і це­ню, пуль­су­ю­чы ў роз­ных фак­ту­рах, ён уяў­ляе вя­лі­кую та­ям­ні­цу Быц­ця, якую без роз­ных фор­мул і аб'­ек­тыў­ных ве­лі­чынь па-свой­му імк­нец­ца спа­сці­гаць мас­тац­тва. І ў ча­су ёсць свая пры­га­жосць, вар­тая за­хап­лен­ня. Ня­ўстой­лі­васць, якая вы­ма­гае здзіў­лен­ня і твор­час­ці. Твор­часць і час, па­да­ец­ца, не­чым па­доб­ныя па пры­ро­дзе: ім улас­ці­вая не­яў­стой­лі­васць дзе­ля раз­віц­ця.

І ка­лі па­спра­ба­ваць раз­га­даць за­гад­ку «ня­ўстой­лі­ва­га» Аці­ні, то на бе­ла­рус­кай гле­бе яна фар­му­лю­ец­ца пры­клад­на так: пры­ро­да твор­час­ці ў пры­род­ным краі, дзе ад­чу­ва­ец­ца веч­насць ча­су, на­гад­вае пра ня­бач­нае імк­нен­не да ўнут­ра­ных ду­хоў­ных змен. Кож­на­му — у су­зі­ран­ні.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?