Вы тут

Быць педагогам — таксама перамога


1

1

 

У дзі­ця­чым сад­ку №19 «Пра­лес­ка» го­ра­да Жо­дзі­на на­ват у даждж­лі­выя дні ле­та го­ра­ча: ка­лек­тыў рых­туе пе­да­го­га вы­шэй­шай ка­тэ­го­рыі Тац­ця­ну За­леў­скую да за­ключ­на­га эта­пу кон­кур­су пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў «На­стаў­нік го­да-2014».

Да фі­ніш­най пра­мой пе­да­гог з 19-га­до­вым ста­жам дай­шла ўпер­шы­ню: ра­ней Тац­ця­на ўжо ўдзель­ні­ча­ла ў кон­кур­се, ста­на­ві­ла­ся яго лаў­рэ­а­там. У кан­цы ве­рас­ня Тац­ця­на За­леў­ская бу­дзе зма­гац­ца за зван­не леп­шай у на­мі­на­цыі «Вы­ха­валь­нік да­школь­най уста­но­вы». Са­пер­ні­ка­мі сва­іх ка­лег з ін­шых аб­лас­цей рэс­пуб­лі­кі Тац­ця­на не лі­чыць: «На­стаў­нік го­да» — гэ­та, па-пер­шае, са­ма­раз­віц­цё, твой пра­фе­сій­ны рост, аб­мен во­пы­там, а толь­кі по­тым кон­курс».

У пра­фе­сій­най кар'­е­ры вы­ха­валь­ні­ца мо­жа па­хва­ліц­ца і аса­біс­ты­мі рас­пра­цоў­ка­мі. У сад­ку «Пра­лес­ка» яна рэ­гу­ляр­на пра­во­дзіць за­ня­ткі для дзе­так су­мес­на з іх баць­ка­мі, ву­чыць да­рос­лых ка­му­ні­ка­ваць з ма­лы­мі пры да­па­мо­зе гуль­ня­вых ме­та­даў, ро­біць на­гляд­ныя ма­ке­ты для раз­віц­ця га­вор­кі і па­мя­ці да­школь­ні­каў.

Лю­боў Бя­ля­е­ва, фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.