Вы тут

Быць ра­зам


Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, стар­шы­ня рэс­пуб­лі­кан­ска­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­лая Русь» Аляк­сандр РАДЗЬ­КОЎ су­стрэў­ся з ак­ты­вам лу­ні­нец­кай ар­га­ні­за­цыі. Да гэ­та­га ў га­лаў­ны офіс пры­яз­джа­лі гос­ці са Слуц­ка, Рэ­чы­цы, Грод­на…

Мэ­та та­кіх су­стрэч — па­зна­ё­міць удзель­ні­каў аб'­яд­нан­ня з пра­цай рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ве­та «Бе­лай Ру­сі», да­ве­дац­ца пра ра­бо­ту ар­га­ні­за­цыі ў ра­ё­нах і га­ра­дах.

Ад­на з асноў­ных за­дач, якую вы­кон­ва­юць чле­ны «Бе­лай Ру­сі», — да­па­мо­га лю­дзям: ма­ла­за­бяс­пе­ча­ным сем'­ям, дзе­цям-сі­ро­там, та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі, ве­тэ­ра­нам Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, во­і­нам-ін­тэр­на­цы­я­на­ліс­там… У рэ­гі­ё­нах ак­ты­віс­ты «Бе­лай Ру­сі» рэа­лі­зу­юць і свае пра­ек­ты. Люд­мі­ла КА­ЗА­ДА­Е­ВА, стар­шы­ня Лу­ні­нец­кай ра­ён­най ар­га­ні­за­цыі РГА «Бе­лая Русь», рас­ка­за­ла пра што­га­до­вую ак­цыю «Чыс­ты бе­раг», ка­лі ра­ку Пры­пяць ачы­шча­юць ад смец­ця.

— Гэ­та і ці­ка­ва, і ка­рыс­на, — упэў­не­на Люд­мі­ла Ка­за­да­е­ва.

Так, на­пя­рэ­дад­ні Дня го­ра­да — сё­ле­та Лу­нін­цу споў­ні­ла­ся 565 га­доў — ак­ты­віс­ты з ад­най­мен­най чы­гу­нач­най стан­цыі і ка­ле­джа сель­ска­гас­па­дар­чай вы­твор­час­ці пры­бра­лі бе­раг Пры­пя­ці, раз­ме­шча­ны на тэ­ры­то­рыі ланд­шафт­на­га за­каз­ні­ка «Ся­рэд­няя Пры­пяць».

Яшчэ ад­на ак­цыя, якая пра­во­дзіц­ца ў Лу­ні­нец­кім ра­ё­не што­год, — «Збя­ры дзі­ця ў шко­лу». Яна на­кі­ра­ва­на, перш за ўсё, на дзе­так з ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных сем'­яў. Аляк­сандр Радзь­коў, у сваю чар­гу, за­ўва­жыў, што асаб­лі­ва важ­на пе­рад но­вым на­ву­чаль­ным го­дам па­кла­па­ціц­ца пра бяс­пе­ку дзя­цей на да­ро­гах. Вы­сту­па­ю­чы пе­рад гас­ця­мі, кі­раў­нік ар­га­ні­за­цыі звяр­нуў ува­гу і на праб­ле­мы між­на­род­на­га маш­та­бу. Ён пад­крэс­ліў, што сён­ня прос­та не­аб­ход­на быць ра­зам.

— За­раз, як ні­ко­лі, мы гэ­та ад­чу­ва­ем. Та­му што, як толь­кі ўбі­ва­юць клін у адзін­ства, па­чы­на­юц­ца праб­ле­мы. Пры­чым праб­ле­мы не толь­кі эка­на­міч­ныя і па­лі­тыч­ныя, не ка­жу ўжо пра ідэа­ла­гіч­ныя, а праб­ле­мы ва­ен­ныя. Па­гля­дзі­це, як сён­ня цяж­ка Укра­і­не… А ча­му? Та­му што не змаг­ло кі­раў­ніц­тва, не змаг­ла гра­ма­дзян­ская су­поль­насць да­біц­ца адзін­ства. Прэ­зі­дэнт мае ра­цыю: у адзін­стве на­ша сі­ла.

Лу­ні­нец­кая ра­ён­ная ар­га­ні­за­цыя «Бе­лая Русь» на­ліч­вае больш за паў­та­ры ты­ся­чы ўдзель­ні­каў, аб'­яд­на­ных у 89 «пяр­ві­чак».

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».