Вы тут

За­ла­тое кап'ё


Яшчэ адзін ме­даль вы­шэй­шай про­бы на лет­ніх юнац­кіх Алім­пій­скіх гуль­нях для бе­ла­рус­кай збор­най зда­бы­ла лёг­ка­ат­лет­ка Ган­на Та­ра­сюк. У фі­на­ле кі­дан­ня кап'я дзяў­чы­на пра­дэ­ман­стра­ва­ла аса­біс­ты рэ­корд 59 метраў 52 сантыметры, апя­рэ­дзіў­шы блі­жэй­шую са­пер­ні­цу аж­но на 6 мет­раў!

Ад­зна­чым, што Ган­на Та­ра­сюк у свае 16 га­доў па­спе­ла ўжо на­збі­раць вя­лі­кую ка­лек­цыю ўзна­га­род на прэ­стыж­ных між­на­род­ных спа­бор­ніц­твах ся­род юні­ё­раў — «се­раб­ро» юнац­ка­га алім­пій­ска­га фес­ты­ва­лю-2013, «зо­ла­та» Еў­ра­а­зі­яц­кіх гуль­няў-2013 і Су­свет­най гім­на­зі­я­ды-2013. А трэ­ні­руе юную спарт­смен­ку яе ма­ці, ся­рэб­ра­ны пры­зёр лет­няй Алім­пі­я­ды-1992 у кі­дан­ні кап'я На­тал­ля Шы­ка­лен­ка. Ме­даль Ган­ны стаў вось­мым у скар­бон­цы бе­ла­рус­кай ка­ман­ды, і пя­тым — за­ла­тым.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».