Вы тут

Мамаграфія пазбаўляе страхаў


Калі ў жанчыны з'яўляецца боль і выдзяленні з малочных залоз, то першае, аб чым яна думае, — «што ў яе рак». У многіх гэта выклікае шок і поўную апатыю: гэта канец і з гэтым ужо нічога не зробіш. Але так думаць і рэагаваць нельга.

— Па-першае, акрамя раку, ёсць шмат іншых захворванняў, якія можна і трэба лячыць, — расказвае доктар медыцынскіх навук, прафесар Леанід ПУТЫРСКІ. — Па-другое, рак малочнай залозы на ранніх стадыях добра лечыцца. Але ўсё трэба спачатку выявіць, і ў гэтым дапаможа мамаграфія. Мамаграфія — гэта рэнтгеналагічнае даследаванне малочнай залозы без прымянення кантрасных рэчываў. Выконваецца яно на рэнтген-апаратах — мамографах. Прызначае такое даследаванне ўрач-мамолаг або хірург. Аднак апошнім часам мамаграфія ўсё часцей прымяняецца пры прафілактычных аглядах жанчын. Такі метад дазваляе выявіць пухліны, якія не заўсёды можна прапальпіраваць.

Мамаграфія з'яўляецца скрынінгавым (пры масавым абследаванні) метадам ранняга выяўлення раку і перадракавых захворванняў малочнай залозы. Пры рэгулярным і своечасовым правядзенні даследавання рак малочнай залозы сапраўды можна выявіць на ранняй стадыі. Наогул аб неабходнасці рэгулярнага правядзення мамаграфіі загаварылі ў 1960-я, калі навучыліся лячыць ранні рак малочнай залозы. Але гэта не прывяло да зніжэння смяротнасці ад раку, паколькі большасць жанчын прыступала да лячэння, калі хвароба была ўжо ў запушчаным стане.

Менавіта таму ў нашай краіне жанчынам пасля 50 гадоў (у некаторых краінах пасля 40-45 гадоў) рэкамендуецца выкананне мамаграфіі адзін раз у два гады. Якраз у гэтым узросце рак малочнай залозы выяўляецца найчасцей, хоць такі дыягназ нярэдка ставіцца і маладым дзяўчатам.

Мамограф дазваляе зрабіць не толькі здымак, але і ўзяць з дапамогай пункцыі (праколу) біялагічны матэрыял для лабараторнага даследавання. На мамографе ёсць спецыяльныя падстаўкі для малочнай залозы. Пасля размяшчэння на гэтай падстаўцы залозу накрываюць спецыяльнай пласцінай і робяць здымак. Гэтая працэдура нехваравітая, а апраменьванне нязначнае і не аказвае адмоўнага ўздзеяння на здароўе. Здымкі выконваюцца ў двух ракурсах. Пры неабходнасці робяцца здымкі асобных участкаў залозы. Проціпаказана такое даследаванне толькі пры цяжарнасці і грудным кармленні.

Мамаграфія можа быць прафілактычнай і дыягнастычнай.

...У нашай краіне жанчынам пасля 50 гадоў (у некаторых краінах пасля 40-45 гадоў) рэкамендуецца выкананне мамаграфіі адзін раз у два гады. Калі ў жанчыны з'яўляецца боль і выдзяленні з малочных залоз, то першае, аб чым яна думае,

Першая выконваецца ў межах скрынінгу, без наяўнасці скаргаў для выяўлення захворванняў, якія немагчыма прапальпіраваць. У ідэале здаровая жанчына можа зрабіць здымак малочнай залозы ўжо ў 40 гадоў, а астатнія здымкі спецыялісты пасля будуць з ім параўноўваць. Надалей, пасля 50 гадоў, здымкі можна рабіць, як было сказана, раз у два гады.

Дыягнастычная мамаграфія робіцца па прызначэнні мамолага тым жанчынам, якія скардзяцца на боль у малочнай залозе, ушчыльненне, выдзяленні з саскоў, змяненні іх колеру і г.д.

Мамаграфія праводзіцца з 5-га па 12-ы дзень цыкла (адлік трэба весці з першага дня).

Калі пры мамаграфіі выяўляецца кіста малочнай залозы, то ўрач можа прызначыць пнеўмакістаграфію (рэнтгеналагічнае даследаванне). У апошнія гады, праўда, часцей выконваецца ўльтрагукавое даследаванне малочных залоз (УГД). Сутнасць, тым не менш, тут адна. Спачатку робіцца пракол кісты, з яе выцягваецца вадкасць (яна накіруецца ў лабараторыю на даследаванне), пасля кісту запаўняюць газам і робяць рэнтген у прамой і бакавой праекцыях. Уведзены газ самастойна рассмоктваецца на 7-10 дзень.

P.S. Кансультацыю анколага, мамолага, прафесара, доктара медыцынскіх навук Леаніда Аляксеевіча Путырскага можна атрымаць у мамалагічным цэнтры «Путырскі і К». Падрабязнасці на сайце doktor.by.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».