Вы тут

Спорт «у пагонах»


Брэсцкія праваахоўнікі заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду, у экстраннай сітуацыі хутка і прафесійна затрымаць мацёрага злачынцу і аказаць медыцынскую дапамогу пацярпеламу. У гэтым маглі пераканацца ўсе, хто прыняў удзел у спартыўным свяце і акунуўся ў атмасферу cпаборніцтваў камбінаванай міліцэйскай эстафеты.

Урачысты старт даў начальнік міліцыі Брэстчыны, генерал-маёр міліцыі Фёдар Балейка. Ён пажадаў удзельнікам поспеху, азартнай барацьбы, годных вынікаў, яркіх эмоцый і ўражанняў.

—Веру, што сённяшняе мерапрыемства — гэта добры пачатак, і яно стане новым імпульсам у развіцці спорту як ва УУС, так і ва ўсіх падраздзяленнях міліцыі вобласці, — падкрэсліў начальнік УУС.

27-9

Па традыцыі, за «спартсменаў у пагонах» у той дзень «хварэлі» не толькі іх сябры, родныя і калегі, але і кіраўніцтва абласнога міліцэйскага ведамства.

У адкрыцці спаборніцтваў удзельнічала алімпійская чэмпіёнка Афін 2004 года Юлія Несцярэнка. У сваім выступленні яна зрабіла акцэнт на тым, што заняткі спортам заўсёды дапамагаюць у жыцці.

Удзельнічалі ў міліцэйскай спартакіядзе 16 каманд. У склад кожнага спартыўнага калектыву ўваходзілі 12 чалавек. Спартсмены-міліцыянеры спаборнічалі ў бегу на розныя дыстанцыі, кіданні гранаты на дакладнасць, стральбе, службовым біятлоне, фігурным ваджэнні веласіпеда і г. д.

Безумоўна, пераадолець такія складаныя (хаця і займальныя, і нават кур'ёзныя) этапы для «марафонцаў» аказалася не так і проста. Аднак, нягледзячы на ўсе цяжкасці, вартаўнікі правапарадку даказалі, што людзі ў пагонах — людзі з асаблівым характарам і воляй да перамогі, якія і дапамагаюць пераадольваць любыя перашкоды.

У першай падгрупе абсалютнае чэмпіёнства і, адпаведна, «золата» эстафеты засталіся за супрацоўнікамі палка патрульна-паставой службы міліцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама. Следам за супрацоўнікамі АМАПа размясціліся прадстаўнікі зборнай каманды Баранавіцкага
ГАУС і РАУС, а таксама зборная Маскоўскага і Ленінскага РАУС Брэста.

У другой падгрупе не было роўных зборнай Кобрынскага РАУС, якая заняла першае месца і пакінула ззаду сваіх бліжэйшых сапернікаў — зборную Брэсцкага і Баранавіцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце і зборную Жабінкаўскага, Маларыцкага і Камянецкага РАУС.

Капітаны каманд-прызёраў атрымалі прызы ад цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі Брэсцкай абласной арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўнага аб'яднання БФСО «Дынама».

Сяргей ДУЧЭНКА,
фота аўтара

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.