Вы тут

Абарані веласіпед — нанясі маркіроўку


Толькі за сем месяцаў года ў сталіцы было зарэгістравана 559 крадзяжоў веласіпедаў. Гэта на 50 працэнтаў больш, чым за аналагічны леташні перыяд.

Як адзначылі ва ўпраўленні прафілактыкі і аховы правапарадку ГУУС Мінгарвыканкама, такія злачынствы адбываюцца, як правіла, з‑за таго, што гараджане не заўсёды ўважліва ставяцца да сваёй маёмасці. Пакінуты на ноч каля дзвярэй кватэры ці на лесвічнай пляцоўцы двухколавы транспарт — практычна ідэальны варыянт для злачынцы. У 70 выпадкаў веласіпеды былі ўкрадзены менавіта з пад'ездаў і тамбураў шматкватэрных жылых дамоў. Па статыстыцы, у сталіцы часцей іх «прыватызуюць» у дзённы час у будныя дні.

27-8

Крадзяжы веласіпедаў — злачынствы сезонныя. Традыцыйна іх колькасць павялічваецца ў цёплую пару года. Паколькі да зімы яшчэ далёка, уладальнікам двухколавых машын варта найперш самім паклапаціцца пра іх захаванасць, выконваючы простыя правілы. Па-першае, не кідаць веласіпеды без нагляду, а таксама не захоўваць іх у пад'ездах і на лесвічных пляцоўках. Па-другое, на велапрагулках таксама не пакідаць сваю маёмасць без нагляду нават на кароткі тэрмін. Прычым лепш за ўсё выкарыстаць спецыяльны веласіпедны замок — балазе асартымент дазваляе выбраць патрэбнае на любы густ. Заходзячы, напрыклад, у кавярню, лепш пакідаць яго ў полі зроку. Пажадана звярнуць увагу на тое, ці ёсць побач камера відэаназірання. Тады лепш за ўсё прыпаркаваць веласіпед менавіта ў тым месцы.

Апроч іншага, праваахоўнікі звяртаюць увагу на магчымасць маркіроўкі веласіпедаў: нанясенне спецыяльным спосабам на дэталі пэўных сімвалаў. Па-першае, гэтая мера можа пасадзейнічаць пошуку ўкрадзенага двухколавага «сябра». Па-другое, злачынцы, як правіла, не пасягаюць на прамаркіраваныя веласіпеды, паколькі іх практычна немагчыма збыць. Ды і даныя пра такія «пазначаныя» машыны перадаюцца ў базу МУС. Прычым кошт самой маркіроўкі цалкам даступны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».