Вы тут

Без пасрэднікаў


 

Прэ­зi­дэнт Бе­ла­ру­сi Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­клi­каў удзель­нi­каў пе­ра­мо­ў у Мiн­ску ад­кi­нуць па­лi­тыч­ныя ам­бi­цыi i па­ду­маць пра лёс лю­дзей

Пра гэ­та ён за­явiў, ад­кры­ва­ючы су­стрэ­чу прэ­зi­дэн­таў кра­iн мыт­най «трой­кi», Укра­i­ны i вы­со­кiх прад­стаў­нi­коў Еў­ра­са­ю­за, пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

1Ад­кры­ва­ючы су­стрэ­чу, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­ўва­жыў, што ха­це­ла­ся б су­стрэц­ца з больш ра­дас­най на­го­ды, чым ця­пе­раш­нi па­ра­дак дня, але, на жаль, жыц­цё не па­кi­дае iн­ша­га вы­ба­ру i сён­ня да­во­дзiц­ца аб­мяр­коў­ваць пы­тан­нi, якiя, зда­ва­ла­ся б, для Еў­ро­пы на­заўж­ды за­ста­лi­ся ў мi­ну­лым ста­год­дзi.

«На ўсхо­дзе Укра­i­ны не спы­ня­ец­ца ва­ен­ны кан­флiкт. Гi­нуць нi ў чым не вi­на­ва­тыя мiр­ныя лю­дзi. Знi­шча­ец­ца эка­на­мiч­ная iнф­ра­струк­ту­ра ба­га­тай i квiт­не­ю­чай ра­ней кра­i­ны. Сот­нi ты­сяч бе­жан­цаў вы­му­ша­ныя па­кi­даць род­ныя мяс­цi­ны. Цэ­лы рэ­гi­ён апы­нуў­ся на мя­жы гу­ма­нi­тар­най ка­та­стро­фы. Гэ­та не кад­ры гiс­то­рыi. Гэ­та на­ша сён­няш­няя рэ­аль­насць», — кан­ста­та­ваў кi­раў­нiк бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы. «Цi мо­жам мы абы­яка­ва гля­дзець на тое, што ад­бы­ва­ец­ца? Вя­до­ма, не», — ска­заў ён.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў пе­рад­гiс­то­рыю мiн­скай су­стрэ­чы. Ён па­ве­да­мiў, што пад­час раз­мо­вы ў дзень iнаў­гу­ра­цыi Прэ­зi­дэн­та Укра­i­ны Пётр Па­ра­шэн­ка вы­ка­заў прось­бу не спя­шац­ца з увя­дзен­нем санк­цый з бо­ку Мыт­на­га са­ю­за ў да­чы­нен­нi да Укра­i­ны ў су­вя­зi з пад­пi­сан­нем ёю па­гад­нен­ня аб аса­цы­я­цыi з Еў­ра­са­ю­зам i па­пра­сiў Прэ­зi­дэн­та Бе­ла­ру­сi да­вес­цi гэ­тую па­зi­цыю да прэ­зi­дэн­таў Ра­сii i Ка­зах­ста­на. Та­ды ж, па сло­вах бе­ла­рус­ка­га лi­да­ра, Пётр Па­ра­шэн­ка пра­па­на­ваў пра­вес­цi су­стрэ­чу i аб­мер­ка­ваць усе iс­ну­ю­чыя пы­тан­нi. «Я вы­ка­наў яго прось­бу. Я да­ла­жыў сва­iм ка­ле­гам-прэ­зi­дэн­там аб гэ­тай раз­мо­ве, пра яе змест. Мер­ка­ван­не прэ­зi­дэн­таў бы­ло ад­на­душ­ным: збi­ра­ем­ся ў Мiн­ску i пра­па­ну­ем усiм за­цi­каў­ле­ным ба­кам пры­няць удзел у гэ­тай су­стрэ­чы», — ска­заў кi­раў­нiк бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы. Ён звяр­нуў ува­гу на тое, што пры яе пад­рых­тоў­цы ад­быў­ся не адзiн ра­ўнд кан­суль­та­цый на ўзроў­нi кi­раў­нi­коў дзяр­жаў i экс­пер­таў, у тым лi­ку з вы­со­кi­мi служ­бо­вы­мi асо­ба­мi Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за. «Пе­ра­ка­на­ны, што нi­хто з пры­сут­ных у гэ­тай за­ле не хо­ча атры­маць вы­га­ду з ця­пе­раш­няй сi­ту­а­цыi. Ды i бы­ло б блюз­нер­ствам па­сту­пiць та­кiм чы­нам», — ад­зна­чыў кi­раў­нiк бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

«На­шы на­ро­ды да­ве­ры­лi нам, прэ­зi­дэн­там, свае лё­сы. А што мы па­вiн­ны зра­бiць у ад­каз на гэ­ты да­вер? За­мест дым­лi­вых труб фаб­рык i за­во­даў па­кi­нуць дым­ныя ру­i­ны i па­пя­лi­шчы, як гэ­та ад­бы­ва­ец­ца ця­пер? Кi­нуць на­шых лю­дзей на слё­зы i па­ку­ты? Ду­ма­ец­ца мне, на­па­ку­та­ва­лi­ся ў мi­ну­лым. Ка­лi мы хо­чам, каб нас лi­чы­лi ад­каз­ны­мi па­лi­ты­ка­мi, то мы па­вiн­ны цал­кам усвя­до­мiць груз ад­каз­нас­цi пе­рад на­шы­мi на­ро­да­мi, ад­кi­нуць па­лi­тыч­ныя ам­бi­цыi, не шу­каць якiх-не­будзь ды­вi­дэн­даў, па­ду­маць пра лёс звы­чай­ных, прос­тых лю­дзей, ста­рых, дзя­цей, пра тых, хто пла­ча, хто па­ку­туе, i пра за­гi­ну­лых», — пад­крэс­лiў Прэ­зi­дэнт Бе­ла­ру­сi.

На пе­ра­мо­вах у Мiн­ску ня­ма па­с­рэд­нi­каў, усе вель­мi за­цi­каў­ле­ны ў нар­ма­лi­за­цыi сi­ту­а­цыi ў цэнт­ры Еў­ро­пы, за­явiў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. На яго дум­ку, удзел у мiн­скай су­стрэ­чы двух на­мес­нi­каў стар­шы­нi Еў­ра­пей­скай ка­мi­сii Кэт­рын Эш­тан i Гюн­тэ­ра Этын­ге­ра, а так­са­ма еў­ра­ка­мi­са­ра па пы­тан­нях ганд­лю Ка­рэ­ла дэ Гюх­та свед­чыць аб вы­со­кай за­цi­каў­ле­нас­цi Еў­ра­са­ю­за ў ра­шэн­нi праб­лем, якiя аб­мяр­коў­ва­юц­ца. Прэ­зi­дэнт Бе­ла­ру­сi лi­чыць, што пры­сут­насць на су­стрэ­чы Прэ­зi­дэн­та Ка­зах­ста­на свед­чыць аб тым, што па­дзея ў цэнт­ры Еў­ро­пы хва­люе ўжо не толь­кi еў­ра­пей­цаў.

2Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што пры пад­рых­тоў­цы гэ­та­га ме­ра­пры­ем­ства Прэ­зi­дэн­та Ра­сii Ула­дзi­мi­ра Пу­цi­на па­пра­сi­лi даць раз­гор­ну­тую iн­фар­ма­цыю па па­гад­нен­нi аб аса­цы­я­цыi Укра­i­ны з Еў­ра­пей­скiм са­юзам i маг­чы­мых на­ступ­ствах яго пры­мя­нен­ня для кра­iн Мыт­на­га са­ю­за. Прэ­зi­дэнт Ра­сii да­ру­чыў экс­пер­там пад­рых­та­ваць да­дзе­ную iн­фар­ма­цыю, якiя ста­ран­на пра­пра­ца­ва­лi гэ­тыя пы­тан­нi. «Сло­вам, сён­ня за круг­лым ста­лом ня­ма па­с­рэд­нi­каў, тут ня­ма ла­бiс­таў, аван­ту­рыс­таў. Тут са­бра­лi­ся лю­дзi, вель­мi за­цi­каў­ле­ныя ў нар­ма­лi­за­цыi сi­ту­а­цыi ў цэнт­ры Еў­ро­пы», — кан­ста­та­ваў кi­раў­нiк бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­лiў, што Бе­ла­ру­сi, якая стра­цi­ла ў га­ды Дру­гой су­свет­най вай­ны кож­на­га трэ­ця­га жы­ха­ра, вель­мi не абы­яка­ва, што ад­бы­ва­ец­ца ў цэнт­ры Еў­ро­пы. Як Прэ­зi­дэнт кра­i­ны, якая стар­шын­ствуе ў СНД, ён пе­ра­даў асаб­лi­вую за­кла­по­ча­насць кi­раў­нi­коў дзяр­жаў Са­друж­нас­цi ад­нос­на па­дзей, якiя ад­бы­ва­юц­ца. Пер­ша­рад­ная за­да­ча сён­ня — лю­бой ца­ной спы­нiць кро­ва­пра­лiц­це, за­явiў Прэ­зi­дэнт Бе­ла­ру­сi. «Сён­ня са­мае жу­дас­нае тое, што сло­ва «вай­на» зноў увай­шло ў паў­ся­дзён­ны ўжы­так звы­чай­на­га еў­ра­пей­ца, па­лi­ты­ка. Ро­зум ады­хо­дзiць на дру­гi план. Усе цi боль­шасць праб­лем спра­бу­юць вы­ра­шыць праз пры­цэл аў­та­ма­та. Ра­ней гэ­та бы­ло да­лё­ка, дзесь­цi на iн­шых кан­ты­нен­тах, у iн­шых рэ­гi­ё­нах. Сён­ня гэ­та ад­бы­ва­ец­ца ў на­шым агуль­ным до­ме», — ска­заў бе­ла­рус­кi лi­дар.

«Але ж мы ўсе еў­ра­пей­цы. Што нам дзя­лiць у на­шай агуль­най сям'i? Мы па­вiн­ны зра­бiць усё маг­чы­мае, каб гэ­ты дом не раз­ва­лiў­ся. Пер­ша­рад­ная за­да­ча — лю­бой цаной спы­нiць кро­ва­пра­лiц­це, да­маг­чы­ся мi­ру. Вай­на — гэ­та шлях у нi­ку­ды, гэ­та ту­пiк, вы­брац­ца з яко­га над­звы­чай скла­да­на», — пад­крэс­лiў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

«Спi­раль уза­ем­ных аб­вi­на­вач­ван­няў, уль­ты­ма­ту­маў, санк­цый, якая рас­круч­ва­ец­ца, па­гра­жае тым, што но­выя раз­дзя­ляль­ныя лi­нii прой­дуць ужо не на па­пе­ры, а ста­нуць рэ­аль­ны­мi глы­бо­кi­мi ра­на­мi на це­ле Еў­ро­пы. А гэ­та — да­лей­шая эс­ка­ла­цыя на­пру­жа­нас­цi, якая мо­жа пры­вес­цi да не­зва­рот­ных на­ступ­стваў для ўся­го кан­ты­нен­та», — лi­чыць кi­раў­нiк бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на тое, што су­стрэ­ча ў фар­ма­це Мыт­ны са­юз—Укра­i­на—ЕС пра­хо­дзiць упер­шы­ню. «Сам факт та­го, што мы се­лi за стол пе­ра­мо­ў, да­ра­го­га каш­туе», — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кi лi­дар. Прэ­зi­дэнт Бе­ла­ру­сi вы­ка­заў глы­бо­кае пе­ра­ка­нан­не, што вы­ра­шэн­не эка­на­мiч­ных роз­на­га­лос­сяў так­са­ма бу­дзе спры­яць урэ­гу­ля­ван­ню сi­ту­а­цыi ва Укра­i­не. Ён лi­чыць не­аб­ход­ным мак­сi­маль­на кан­струк­тыў­на па­пра­ца­ваць у гэ­тым кi­рун­ку. «Спа­дзя­ю­ся i ве­ру, што гэ­тая су­стрэ­ча ста­не iм­пуль­сам да эфек­тыў­на­га дыя­ло­гу па по­шу­ку кам­пра­мi­су вы­пра­цоў­кi рэ­аль­ных кро­каў як па нар­ма­лi­за­цыi сi­ту­а­цыi ў на­шай Укра­i­не, так i па ўза­е­ма­дзе­ян­нi ў маш­та­бах усёй Еў­ро­пы», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Ён пад­крэс­лiў, што Бе­ла­русь га­то­вая ў лю­бы час пры­няць у ся­бе на­ступ­ныя раў­нды пе­ра­мо­ваў, ка­лi гэ­та бу­дзе не­аб­ход­на.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што су­стрэ­чу ў Мiн­ску асвят­ля­юць ка­ля 170 жур­на­лiс­таў, якiя прад­стаў­ля­юць 72 срод­кi ма­са­вай iн­фар­ма­цыi з двух дзя­сят­каў кра­iн. «На­ро­ды Еў­ро­пы, па­лi­ты­кi мно­гiх кра­iн ча­ка­юць хоць бы па­зi­тыў­ных сiг­на­лаў з Мiн­ска», — ска­заў Прэ­зi­дэнт Бе­ла­ру­сi.

Прэ­зi­дэнт Ра­сii Ула­дзi­мiр Пу­цiн, вы­сту­па­ю­чы на су­стрэ­чы прэ­зi­дэн­таў Бе­ла­ру­сi, Ка­зах­ста­на, Ра­сii, Укра­i­ны i вы­со­кiх прад­стаў­нi­коў ЕС, за­явiў, што су­куп­ная шко­да эка­но­мi­цы Ра­сii ад рэа­лi­за­цыi па­гад­нен­ня аб аса­цы­я­цыi Укра­i­ны з ЕС мо­жа склас­цi больш за 100 млрд ра­сiй­скiх руб­лёў. Ён лi­чыць, што з-за аб­ну­лен­ня Укра­i­най пош­лiн на iм­парт з ЕС ад­бу­дзец­ца знач­ны рост па­ста­вак еў­ра­пей­скiх та­ва­раў на ўкра­iн­скi ры­нак, га­вор­ка iдзе пра 98% та­вар­най на­менк­ла­ту­ры. «Пад уда­рам апы­нуц­ца цэ­лыя сек­та­ры на­шай пра­мыс­ло­вас­цi i АПК», — пад­крэс­лiў Прэ­зi­дэнт Ра­сii. На яго дум­ку, стра­ты бу­дуць так­са­ма ў Бе­ла­ру­сi i Ка­зах­ста­на.

Ула­дзi­мiр Пу­цiн так­са­ма лi­чыць, што «менш кан­ку­рэн­та­здоль­ная ўкра­iн­ская пра­дук­цыя бу­дзе вы­цяс­няц­ца на ры­нак Мыт­на­га са­ю­за, у боль­шай сту­пе­нi на ра­сiй­скi ры­нак». «Нель­га скi­даць з ра­хун­каў так­са­ма ры­зы­ку су­праць­за­кон­на­га рэ­экс­пар­ту на агуль­ны ры­нак Мыт­на­га са­ю­за пра­дук­цыi кра­iн ЕС пад вы­гля­дам укра­iн­скiх та­ва­раў», — ска­заў ён. Па­вод­ле слоў Ула­дзi­мi­ра Пу­цi­на, Ра­сiя ў гэ­тай сi­ту­а­цыi не мо­жа бяз­дзей­нi­чаць.

Ад­нак, за­явiў Прэ­зi­дэнт Пу­цiн, Ра­сiя вы­сту­пае за на­рошч­ван­не эка­на­мiч­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня з Укра­i­най. «На наш по­гляд, бы­ло б мэ­та­згод­на не толь­кi за­ха­ваць, але i iс­тот­на на­рас­цiць уза­е­ма­дзе­ян­не», — пад­крэс­лiў ра­сiй­скi кi­раў­нiк. Ра­зам з тым ён усу­мнiў­ся ў маг­чы­мас­цi да­бiц­ца гэ­та­га, ка­лi за­пра­цуе па­гад­нен­не аб аса­цы­я­цыi Укра­i­ны з ЕС. Ра­сiя не­ад­на­ра­зо­ва ад­зна­ча­ла, што пры­няц­це Кi­е­вам усiх па­тра­ба­ван­няў, якiя змя­шча­юц­ца ў па­гад­нен­нi, не­па­збеж­на ад­моў­на ада­б'ец­ца на аб'­ёмах ды­на­мi­кi ганд­лё­ва-iн­вес­ты­цый­на­га су­пра­цоў­нiц­тва ў Еў­ра­зiй­скiм рэ­гi­ё­не, пад­крэс­лiў Ула­дзi­мiр Пу­цiн. Та­му, па­вод­ле яго слоў, фар­мат пе­ра­мо­ў Мыт­ны са­юз — Укра­i­на з удзе­лам прад­стаў­нi­коў Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за з'яў­ля­ец­ца доб­рай маг­чы­мас­цю для аб­мер­ка­ван­ня на­ступ­стваў аса­цы­я­цыi Укра­i­ны з ЕС i на­ступ­на­га су­пра­цоў­нiц­тва з еў­ра­зiй­скай «трой­кай». «Ра­сiя па­ва­жае i бу­дзе па­ва­жаць су­ве­рэн­ны вы­бар лю­бо­га на­ро­да, лю­бой кра­i­ны ў ар­га­нi­за­цыi ўлас­на­га па­лi­тыч­на­га жыц­ця, у ар­га­нi­за­цыi са­юзаў — ва­ен­ных, эка­на­мiч­ных, — ад­зна­чыў ра­сiй­скi лi­дар. — Спа­дзя­ём­ся, гэ­та бу­дзе ад­бы­вац­ца не ў шко­ду iн­шым удзель­нi­кам мiж­на­род­ных зно­сiн i не за наш кошт».

Ула­дзi­мiр Пу­цiн так­са­ма пад­крэс­лiў, што Укра­i­на цес­на iн­тэ­гра­ва­ная ў эка­на­мiч­ную пра­сто­ру СНД. Па сут­нас­цi, ра­зам з Ра­сі­яй, Бе­ла­рус­сю, Ка­зах­ста­нам яна з'яў­ля­ец­ца не­ад'­ем­най част­кай най­буй­ней­ша­га ў све­це адзi­на­га гас­па­дар­ча­га комп­лек­су. «Кам­па­нii на­шых кра­iн на­пра­ца­ва­лi цес­ныя ка­а­пе­ра­цый­ныя су­вя­зi ва ўсiх ба­за­вых га­лi­нах. I гэ­та не па­вiн­на быць стра­ча­на», — да­даў ён.

Па сло­вах Нур­сул­та­на На­за­рба­е­ва, Ка­зах­стан га­то­вы ака­заць гу­ма­нi­тар­ную да­па­мо­гу паўд­нё­ва­м­у ўсхо­ду Укра­i­ны. «Я лi­чу, што не­аб­ход­на да­па­ма­гаць усёй Укра­i­не. Ка­лi бу­дзе гу­ма­нi­тар­ны кан­вой, мы га­то­вы ка­зах­стан­скi Чыр­во­ны Крыж пад­клю­чыць», — ска­заў На­за­рба­еў.

Ён так­са­ма вы­ка­заў над­зею на мiр­нае вы­ра­шэн­не кан­флiк­ту. Па­вод­ле яго слоў, ка­лi да­лей сi­ту­а­цыя бу­дзе на­ка­ляц­ца, гэ­та мо­жа пры­вес­цi да гла­баль­на­га су­тык­нен­ня. «Сi­ту­а­цыя ва Укра­i­не да­сяг­ну­ла кры­тыч­най кроп­кi i мо­жа пры­вес­цi да не­па­праў­ных вы­нi­каў. Да­сяг­нен­не мiр­на­га ўрэ­гу­ля­ван­ня па ўкра­iн­скiм пы­тан­нi не­маг­чы­ма без уза­ем­ных кам­пра­мi­саў», — лi­чыць кi­раў­нiк Ка­зах­ста­на. Нур­сул­тан На­за­рба­еў пад­крэс­лiў, што мiж­на­род­ная су­поль­насць па­вiн­на са­дзей­нi­чаць та­му, каб ва Укра­i­не ўста­ля­ваў­ся мiр. Ка­зах­стан­скi лi­дар пад­крэс­лiў, што не­аб­ход­насць су­стрэ­чы ў Мiн­ску на­спе­ла, ёй па­пя­рэд­нi­ча­ла се­рыя кан­так­таў i пе­ра­моў на вы­шэй­шым уз­роў­нi. Ён вы­со­ка аца­нiў ме­ра­пры­ем­ства, якое ад­бы­ло­ся ў Мiн­ску: «Гэ­та мо­жа стаць доб­рай ас­но­вай для хут­чэй­ша­га ўста­ля­ван­ня мi­ру ва Укра­i­не. Важ­на за­ма­ца­ваць доб­рыя тэн­дэн­цыi».

Прэ­зi­дэнт Укра­i­ны Пётр Па­ра­шэн­ка лi­чыць, што сён­ня ў Мiн­ску вы­ра­ша­ец­ца лёс све­ту i Еў­ро­пы. «Мэ­та май­го пры­ез­ду ў Мiнск — спы­нiць кро­ва­пра­лiц­це i па­чаць пра­цэс по­шу­ку па­лi­тыч­на­га кам­пра­мi­су», ска­заў ён. Па­ра­шэн­ка пе­ра­ка­на­ны, што яго мiр­ны план урэ­гу­ля­ван­ня сi­ту­а­цыi на Укра­i­не за­ста­ец­ца ак­ту­аль­ным. Ён звяр­нуў­ся да лi­да­раў яшчэ раз «па­гля­дзець гэ­ты план i пры­няць яго». Пётр Па­ра­шэн­ка так­са­ма пра­па­на­ваў да­мо­вiц­ца аб ства­рэн­нi ма­нi­то­рын­га­вай гру­пы, якая бу­дзе ма­нi­то­рыць рэ­аль­ны ўрон для МС ад аса­цы­я­цыi Укра­i­ны з ЕС. «Сён­ня мы мо­жам да­мо­вiц­ца аб ства­рэн­нi ма­нi­то­рын­га­вай гру­пы, якая бу­дзе ма­нi­то­рыць рэ­аль­ны, а не гi­па­тэ­тыч­ны маг­чы­мы ўрон, — ска­заў Па­ра­шэн­ка. — I пас­ля та­го, як гэ­ты ўрон бу­дзе за­фiк­са­ва­ны, па­га­ва­рыць пра ме­ха­нiз­мы кам­пен­са­цыi або аба­ро­ны».

Па ацэн­цы Па­ра­шэн­кi, ганд­лё­вы аба­рот з Мыт­ным са­юзам упаў на 30%. «Гэ­та з'яў­ля­ец­ца ня­вы­гад­ным як для Укра­i­ны, так i для на­шых парт­нё­раў з МС», — ад­зна­чыў ён. «Нi ў якiм ра­зе нель­га да­пус­цiць да­лей­шых па­гар­шэн­няў умоў ганд­лю», — пад­крэс­лiў прэ­зi­дэнт Укра­i­ны.

Прэ­зi­дэнт Укра­i­ны так­са­ма за­пра­сiў ЕС i Мыт­ны са­юз да ўдзе­лу ў кан­фе­рэн­цыi до­на­раў Укра­i­ны во­сен­ню 2014 го­да. «Ужо сён­ня мы раз­гля­да­ем ва­ры­ян­ты пост­кан­флiкт­на­га раз­вiц­ця рэ­гi­ё­на (Дан­ба­са), i мiж­на­род­ная су­поль­насць за­яў­ляе пра га­тоў­насць да­па­маг­чы Укра­i­не ў ад­па­вед­ных на­ма­ган­нях, — ад­зна­чыў Па­ра­шэн­ка. — На­шы за­меж­ныя парт­нё­ры га­то­вы зра­бiць кан­крэт­ныя пра­па­но­вы ў хо­дзе мiж­на­род­най до­нар­скай кан­фе­рэн­цыi, якая за­пла­на­ва­на на во­сень гэ­та­га го­да».

Вяр­хоў­ны прад­стаў­нiк ЕС па за­меж­ных спра­вах i па­лi­ты­цы бяс­пе­кi, на­мес­нiк стар­шы­нi Еў­ра­пей­скай ка­мi­сii Кэт­рын Эш­тан ад­зна­чы­ла важ­ную ро­лю Бе­ла­ру­сi ў пра­вя­дзен­нi су­стрэ­чы ў Мiн­ску па пы­тан­нях урэ­гу­ля­ван­ня сi­ту­а­цыi ва Укра­i­не. «Перш за ўсё, дзя­куй за пра­яў­ле­ную iнi­цы­я­ты­ву па пра­вя­дзен­нi гэ­тай су­стрэ­чы, — пад­крэс­лi­ла Кэт­рын Эш­тан. — Гэ­та важ­нае ме­ра­пры­ем­ства, каб скан­цэнт­ра­ваць ува­гу на па­дзе­ях, якiя ад­бы­ва­юц­ца ва Укра­i­не. I вель­мi важ­на, каб кi­раў­нi­кi кра­iн рэ­гi­ё­на маг­лi быць уцяг­ну­ты­мi ў гэ­ты дыя­лог».

«На­ша па­зi­цыя вы­раз­ная: мы пад­трым­лi­ва­ем вы­бар Укра­i­ны, шлях, па якiм iдзе ўкра­iн­скi на­род», — пад­крэс­лi­ла яна, да­даў­шы, што для Укра­i­ны важ­на мець доб­рыя ад­но­сi­ны са сва­i­мi су­се­дзя­мi i кра­i­на­мi ЕС.

Пе­ра­мо­вы прэ­зi­дэн­таў кра­iн-чле­наў Мыт­на­га са­ю­за, Укра­i­ны i прад­стаў­нi­коў Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за пра­цяг­ва­лi­ся ўчо­ра ў Па­ла­цы Не­за­леж­нас­цi ў Мiн­ску ка­ля 4 га­дзiн. Су­стрэ­ча бы­ла пра­цяг­ну­та ў фар­ма­це ра­бо­ча­га абе­ду. Акра­мя та­го, ад­быў­ся шэ­раг двух­ба­ко­вых су­стрэч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?