Вы тут

Ёсць праб­ле­ма


Вір­ту­аль­нае мах­ляр­ства

У Ма­гі­лё­ве з'я­ві­лі­ся чар­го­выя ах­вя­ры "ні­ге­рый­скіх ліс­тоў" і "ліч­ба­вых шан­та­жыс­таў" .

Яшчэ га­доў 20 та­му ні­хто і ўя­віць не мог, што мах­ляр­ства маг­чы­ма за ме­жа­мі рэ­аль­на­га жыц­ця. Сён­ня пад­ма­ны ў вір­ту­аль­ным ася­род­дзі здзіў­ля­юць сва­і­мі маш­та­ба­мі. На ад­ным з ра­сій­скіх сай­таў пад­лі­чы­лі, што ле­тась у Ра­сіі ад­бы­ло­ся 14 ты­сяч ін­тэр­нэт-зла­чын­стваў. На жаль, на­шы су­ай­чын­ні­кі — не вы­клю­чэн­не. Пры­чым пад пры­цэл зла­мыс­ні­каў трап­ля­юць як да­вер­лі­выя дзяў­ча­ты, так і сур'­ёз­ныя ар­га­ні­за­цыі.

ustinovich

Не­на­дзей­нае вір­ту­аль­нае ка­хан­не

Якая жан­чы­на не ма­рыць аб прын­цы на бе­лым ка­ні? На­ват умуд­ро­ная во­пы­там да­ма ся­рэд­ня­га ўзрос­ту, якая, зда­ец­ца, су­стрэ­ла не толь­кі прын­ца, але і вы­рас­ці­ла з ім дзя­цей. Асаб­лі­ва та­ды, ка­лі ён — пры­га­жун, па­спя­хо­вы пал­коў­нік са Злу­ча­ных Шта­таў, а ў кож­ным яго ліс­це та­кія сло­вы, ад якіх па­чы­нае кру­жыц­ца га­ла­ва. За­меж­ныя муж­чы­ны ве­да­юць, як спа­да­бац­ца жан­чы­не. І пры гэ­тым ні­чо­га не па­тра­бу­юць уза­мен. Па­тра­ба­ван­ні з'яў­ля­юц­ца по­тым, ка­лі "пры­на­да", як пра­ві­ла, тры­ва­ла ся­дзіць на круч­ку і ёсць спа­дзя­ван­ні, што не са­рвец­ца.

— Жан­чы­на за­му­жам, мае да­рос­лую дач­ку, але па­цяг­ну­ла яе на пры­го­ды, — удак­лад­няе на­чаль­нік ад­дзе­ла па рас­крыц­ці зла­чын­стваў у сфе­ры вы­со­кіх тэх­на­ло­гій УУС Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ва­дзім Ус­ці­но­віч. — Яна па­ве­ры­ла, што ён знай­шоў скарб у Аф­га­ні­ста­не і хо­ча з ёй па­дзя­ліц­ца. На­ват па­га­дзі­ла­ся пад­тры­маць яго "не­вя­лі­кай" су­май для ха­ба­ру мыт­ні­кам, а по­тым яшчэ і пі­ло­ту — толь­кі б ка­ха­ны хут­чэй пры­вёз ёй тыя ба­гац­ці. Кім ака­заў­ся гэ­ты міль­я­нер, яна да­ве­да­ла­ся ўжо ад нас. На сва­ёй да­вер­лі­вас­ці жан­чы­на стра­ці­ла 6 ты­сяч до­ла­раў. А маг­ла яшчэ больш. Яна на­пі­са­ла яму, што ўсё ве­дае, і па­тра­ба­ва­ла вяр­нуць гро­шы. Ён на­хаб­на ад­ка­заў: пры­шлі­це ты­ся­чу до­ла­раў, і я вы­ка­наю ва­шу прось­бу. Яна бы­ла га­то­ва ад­пра­віць яму тыя гро­шы, па­пра­сі­ла нас пра­са­чыць за імі. Ледзь ад­га­ва­ры­лі ад чар­го­вай па­мыл­кі.

Ва­дзім Ус­ці­но­віч мо­жа рас­ка­заць шмат па­доб­ных сум­ных гіс­то­рый. З ах­вя­ра­мі так зва­ных "ні­ге­рый­скіх ліс­тоў" за тыя 10 га­доў, што іс­нуе служ­ба, яго су­пра­цоў­ні­кам пры­хо­дзі­ла­ся су­ты­кац­ца не раз. Зу­сім све­жы прык­лад. Ма­гі­ляў­чан­ку ачму­рыў ней­кі Рэй­ман Хі­гінс з Анг­ліі. Па­зна­ё­мі­лі­ся яны, як звы­чай­на гэ­та ад­бы­ва­ец­ца, на ад­ным з вір­ту­аль­ных сай­таў і амаль год вя­лі пе­ра­піс­ку. Жан­чы­на на­ват не ўба­чы­ла, ка­лі ад га­ра­чых пры­знан­няў у ка­хан­ні спра­ва пе­рай­шла на хво­ра­га сы­на яго зна­ё­ма­га. Той пі­саў, што ў хлоп­ца праб­ле­ма з ныр­кай і трэ­ба 23 ты­ся­чы до­ла­раў на апе­ра­цыю. Ён ледзь на­збі­раў 10 ты­сяч, а дзе ўзяць ас­тат­нія гро­шы, не ве­дае. На­ша зям­ляч­ка так рас­чу­лі­ла­ся, што са­ма пра­па­на­ва­ла да­па­мо­гу. І ён... ус­ту­піў ёй — з умо­вай, што бя­рэ ў доўг. На­пі­саў, ку­ды пе­ра­лі­чыць гро­шы. Жан­чы­на "да­па­ма­га­ла" да та­го ча­су, па­куль у не­вя­до­мым кі­рун­ку не знік­лі 16 ты­сяч до­ла­раў. І толь­кі по­тым звяр­ну­ла­ся ў мі­лі­цыю.

— Гэ­тая фор­ма пад­ма­ну за­ста­ец­ца ад­ной з са­мых рас­паў­сю­джа­ных, — ад­зна­чае Ва­дзім Ус­ці­но­віч. — Аб'­яд­ноў­вае вы­пад­кі тое, што ўсе яны так ці інакш звя­за­ны з Ні­ге­ры­яй. Па не­ка­то­рых пад­лі­ках, ін­тэр­нэт-мах­ляр­ствы ў гэ­тай кра­і­не па да­ход­нас­ці на 3 мес­цы. Мы па­ста­ян­на па­пя­рэдж­ва­ем лю­дзей праз СМІ, але ах­вяр менш не ста­но­віц­ца. І апош­ні вы­па­дак з Хі­гін­сам — та­му па­цвяр­джэн­не. Жан­чы­ну не на­сця­ро­жы­ла тое, што анг­лі­ча­нін ча­мусь­ці вёў з ёй пе­ра­піс­ку з Ні­ге­рыі. Да­рэ­чы, сіс­тэ­ма Google пры по­шу­ку Рай­мон­да Хі­гін­са вы­во­дзіць ін­фар­ма­цыю, што гэ­та мах­ляр. Але лю­боў сля­пая і не лю­біць пра­ве­рак.

За сваю да­вер­лі­васць абедз­ве зям­ляч­кі за­пла­ці­лі вель­мі до­ра­га. Шан­цы, што ім нех­та вер­не гро­шы, прак­тыч­на роў­ныя ну­лю.

— Тэ­а­рэ­тыч­на знай­сці гэ­тых зла­чын­цаў мож­на, прак­тыч­на — не, — кан­ста­туе Ва­дзім Ус­ці­но­віч. — Ні­ге­рыя не ўва­хо­дзіць у ка­тэ­го­рыю кра­ін, якія да­па­ма­га­юць у по­шу­ках та­кіх па­ру­шаль­ні­каў. Што ці­ка­ва, ва ўсіх вы­пад­ках мах­ля­ры про­сяць пе­ра­слаць гро­шы па­срод­кам Western Unіon. У шэ­ра­гу кра­ін для атры­ман­ня гра­шо­ва­га пе­ра­во­да па гэ­тай сіс­тэ­ме да­стат­ко­ва чы­тац­ка­га бі­ле­та. На­сця­ро­жыць па­він­ны і ін­шыя сіс­тэ­мы бан­каў­ска­га пе­ра­во­да, якія за­бяс­печ­ва­юць вы­со­кую сту­пень ана­нім­нас­ці.

Ні ма­шы­ны, ні ква­тэ­ры, ні гро­шай

Зла­мыс­ні­кі на­жы­ва­юц­ца не толь­кі на па­чуц­цях, але і на ча­ла­ве­чай праг­нас­ці.

— Вель­мі па­пу­ляр­ная схе­ма мах­ляр­ства з ні­ге­рый­скім ад­цен­нем — гэ­та про­даж аў­та­ма­бі­ляў праз ін­тэр­нэт, — пры­во­дзіць прык­лад Ва­дзім Ус­ці­но­віч. — На роз­ных дош­ках аб'­яў у ін­тэр­нэ­це мож­на знай­сці пры­ваб­ныя пра­па­но­вы ні­бы­та ад анг­лі­чан, якія доў­гі час пра­ца­ва­лі на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі і по­тым вы­ра­шы­лі пра­даць сваё аў­то. Маў­ляў, на­вош­та ў Анг­ліі ма­шы­на з ле­вым ру­лём? Та­му і кошт у ра­зы ні­жэй­шы. І шмат хто на гэ­тую пры­на­ду клюе. Мах­ля­ры звяз­ва­юц­ца з па­тэн­цый­ным па­куп­ні­ком, пе­ра­піс­ка (і гэ­та так­са­ма па­він­на на­сця­ро­жыць) вя­дзец­ца па элект­рон­най по­шце і за­кан­чва­ец­ца па­цвяр­джэн­нем пла­це­жаз­доль­нас­ці па той жа сіс­тэ­ме Western Unіon. Мах­ля­ры пай­шлі яшчэ да­лей. Ка­лі здзел­ка ад­бы­ла­ся, яны вы­сы­ла­юць трэк-код, які да­зва­ляе ад­соч­ваць мес­ца­зна­хо­джан­ня "па­сыл­кі". Але спа­сыл­ка пры гэ­тым да­ец­ца на фаль­шы­вы сайт, які пра­цуе на кан­крэт­на­га за­каз­чы­ка. По­тым па­чы­на­юц­ца каз­кі пра тое, як на мыт­ні за­тры­ма­лі­ся, што трэ­ба яшчэ да­пла­ціць. Нех­та пла­ціць, а нех­та ідзе ў мі­лі­цыю. За­раз та­кіх вы­пад­каў ста­ла менш, але раз у ме­сяц аба­вяз­ко­ва хтось­ці ды за­ці­ка­віц­ца.

Апя­чы­ся мож­на і на не­ру­хо­мас­ці. Аб'­явы на­кшталт "Жы­ву ў Аме­ры­цы, пра­даю ква­тэ­ру ў Мін­ску" (ці ў лю­бым ін­шым го­ра­дзе) — на жаль, не вы­клю­чэн­не. Ня­даў­на ад­но та­кое тра­пі­ла на во­чы баб­руй­чан­цы. Пра­да­вец з Грэ­цыі пра­па­ноў­ваў на­быць жыл­ле ў Мін­ску за сім­ва­ліч­ны кошт. І жан­чы­на, не доў­га ду­ма­ю­чы, па­цвер­дзі­ла па Western Unіon сваю пла­це­жаз­доль­насць 10 ты­ся­ча­мі до­ла­раў. А ква­тэ­ра, як по­тым вы­свет­лі­ла­ся, на­ле­жа­ла зу­сім ін­шым асо­бам, якія на­ват і не збі­ра­лі­ся яе пра­да­ваць. "Га­лоў­ная за­да­ча мах­ля­роў — увай­сці ў да­вер, — рас­па­вя­дае Ва­дзім Ус­ці­но­віч. — Як толь­кі гро­шы пе­ра­ве­дзе­ны, мож­на пра іх за­быц­ца. Іх нех­та ўжо аб­на­явіў у Грэ­цыі. У рам­ках кры­мі­наль­най спра­вы бу­дзе зроб­ле­ны між­на­род­ны за­пыт, але Грэ­цыя мо­жа і ад­мо­віць. Мін­ская кан­вен­цыя аб пра­ва­вой да­па­мо­зе і пра­ва­вых ад­но­сі­нах па гра­ма­дзян­скіх, ся­мей­ных і кры­мі­наль­ных спра­вах у нас за­клю­ча­на толь­кі з не­ка­то­ры­мі кра­і­на­мі — у асноў­ным бы­ло­га Са­вец­ка­га Са­ю­за. Грэ­цыі там ня­ма".

Баб­руй­чан­ку на­са­мрэч шка­да. Але ку­ды ж яна гля­дзе­ла, ка­лі збі­ра­ла­ся на­бы­ваць ква­тэ­ру? Для па­чат­ку з'ез­дзі­ла б у Мінск, па­гу­та­ры­ла з гас­па­да­ра­мі ці су­се­дзя­мі, а не спя­ша­ла­ся пе­ра­во­дзіць гро­шы.

Не­ве­ра­год­на, але ў паст­ку трап­ля­юць на­ват во­пыт­ныя лю­дзі. Быў вы­па­дак, ка­лі ся­мей­ная па­ра (абое пра­гра­міс­ты) атры­ма­ла ліст з ін­фар­ма­цы­яй, што яны вый­гра­лі аў­та­ма­біль. Трэ­ба бы­ло толь­кі пе­ра­лі­чыць сім­ва­ліч­ную су­му гро­шай. На 99% ве­да­лі, што гэ­та пад­ман, ад­нак на ся­мей­ным са­ве­це вы­ра­шы­лі: 1500 до­ла­раў — гэ­та не так ўжо і шмат за аў­та­ма­біль. І... пе­ра­вя­лі гро­шы.

За­шыф­ра­ва­ная бух­гал­тэ­рыя і "плас­ты­ка­вы" кры­мі­нал

У апош­ні час пад пры­цэл зла­мыс­ні­каў ста­лі трап­ляць ар­га­ні­за­цыі, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юць для бух­гал­тар­ска­га ўлі­ку "1 С бух­гал­тэ­рыю" аль­бо ін­шыя аў­та­ма­ты­за­ва­ныя сіс­тэ­мы. Час­цей за ўсе пад­бо­рам па­ро­ля яны атрым­лі­ва­юць не­санк­цы­я­на­ва­ны до­ступ да сер­ве­ра прад­пры­ем­ства і шыф­ру­юць ін­фар­ма­цыю крып­та­гра­фіч­ным ме­та­дам, а пас­ля па­тра­бу­юць гро­шы за ключ рас­шыф­роў­кі. На пра­цоў­ным ста­ле яны раз­мя­шча­юць кошт за свае па­слу­гі і рэ­кві­зі­ты, ку­ды пе­ра­вес­ці срод­кі. У ся­рэд­нім зла­мыс­ні­кі бя­руць 200—400 до­ла­раў. Для буй­ной ар­га­ні­за­цыі — дро­бя­зі. Псі­ха­ла­гіч­ны пры­ём у тым і за­клю­ча­ец­ца, што ах­вя­ра зла­чын­ства не кі­нец­ца ў мі­лі­цыю, а вы­ра­шыць усё мір­ным шля­хам. Як па­збег­нуць не­пры­ем­нас­цяў?

— Па­ро­лі па­він­ны быць скла­да­ны­мі — не менш за 8 сім­ва­лаў з лі­тар і ліч­баў, — ін­струк­туе Ва­дзім Ус­ці­но­віч. — Як толь­кі ча­ла­век зваль­ня­ец­ца, яны па­він­ны мя­няц­ца. І трэ­ба аба­вяз­ко­ва вы­ка­рыс­тоў­ваць сіс­тэ­мы рэ­зер­во­ва­га ка­пі­ра­ван­ня. Ва ўсіх вы­пад­ках, які­мі нам пры­хо­дзі­ла­ся зай­мац­ца, ка­пі­ра­ван­не не ра­бі­ла­ся або ра­бі­ла­ся на той жа цвёр­ды дыск. Зла­чын­цам зу­сім не цяж­ка бы­ло за­шыф­ра­ваць і рэ­зер­во­выя ко­піі. Мы ра­ім, па маг­чы­мас­ці, пад­клю­чац­ца да сер­ве­ра па ка­на­лах VPN. І не вы­ка­рыс­тоў­ваць служ­бу RDP аль­бо лю­быя ін­шыя срод­кі, якія за­бяс­печ­ва­юць вы­да­ле­нае кі­ра­ван­не праз ін­тэр­нэт, для ажыц­цяў­лен­ня су­мес­на­га до­сту­пу да сер­ве­ра.

Не ўсту­па­юць па па­пу­ляр­нас­ці зла­чын­ствы з плас­ты­ка­вы­мі карт­ка­мі. Па ін­фар­ма­цыі След­ча­га ка­мі­тэ­та па Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці, з 107 зла­чын­стваў у сфе­ры вы­со­кіх тэх­на­ло­гій, якія за­фік­са­ва­ны на Ма­гі­лёў­шчы­не за паў­го­да, 94 — звя­за­ны ме­на­ві­та з "плас­ты­кам". Сё­ле­та ма­гі­лёў­скім пра­ва­ахоў­ні­кам па­шчас­ці­ла вый­сці на след вя­лі­кай гру­пы зла­чын­цаў.

— Ся­род тых, хто пад­раб­ляў плас­ты­ка­выя карт­кі, не заў­сё­ды фі­гу­ру­юць пра­гра­міс­ты, — пры­ад­кры­вае та­ям­ні­цы след­ства Ва­дзім Ус­ці­но­віч. — Тут да­стат­ко­ва мець зна­ё­мых, якія ве­да­юць, як на­ла­дзіць спра­ву. Нех­та пра­па­на­ваў. Па­спра­ба­ва­лі — за­ста­лі­ся за­да­во­ле­ны­мі. Яшчэ б, па­ды­хо­дзіш да бан­ка­ма­та — і праз не­каль­кі хві­лін у кі­шэ­ні не­каль­кі ты­сяч до­ла­раў. Ка­нал зла­чын­ства у гэ­тым вы­пад­ку ішоў з Ра­сіі.

Асця­рож­на: ін­тэр­нэт-кра­мы

Ін­тэр­нэт-кра­мы ўсім доб­рыя: там і та­вар тан­ней­шы, і не трэ­ба ку­дысь­ці іс­ці, ста­яць у чэр­гах. Клік­нуў мыш­кай — і га­то­ва. Але і тут мож­на згу­біць свае гро­шы.

— Пе­рад тым, як за­клю­чаць здзел­ку, трэ­ба як ма­га больш да­ве­дац­ца пра рэй­тынг пра­даў­ца, па­чы­таць вод­гу­кі, — ін­струк­туе Ва­дзім Ус­ці­но­віч. — Ка­лі рэй­тынг ну­ля­вы, вель­мі вя­лі­кая ры­зы­ка, што вас аб­ду­раць. Бы­ва­юць пры­ваб­ныя пра­па­но­вы. Але не факт, што гэ­та не паст­ка. Тая ж ін­тэр­нэт-кра­ма AlіExpress — вя­лі­кая ганд­лё­вая пля­цоў­ка, дзе ад­ра­зу та­бе па­сту­пае ты­ся­чы роз­ных пра­па­ноў. Але звяр­ні­це ўва­гу на рэй­тынг гэ­та­га сай­та.

— А мож­на не­як аба­ра­ніц­ца ад кам­п'ю­тар­ных зла­чын­цаў? — ці­каў­лю­ся на­пры­кан­цы гу­тар­кі.

— Трэ­ба вы­кон­ваць эле­мен­тар­ныя пра­ві­лы бяс­пе­кі. Спа­чат­ку ха­ця б уста­на­віць ан­ты­ві­рус. Не за­хо­дзіць на сай­ты з не­зра­зу­ме­лым змес­там, не клі­каць па па­да­зро­ных ба­не­рах. Не трэ­ба быць пра­гра­міс­там, каб ска­чаць у ін­тэр­нэ­це пра­гра­му, якая філь­труе не­па­жа­да­ны кан­тэнт, і вы­ка­рыс­тоў­ваць.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?