Вы тут

Зволь­ніў­ся па ўлас­най іні­цы­я­ты­ве?


Па­ва­жа­ная рэ­дак­цыя! Бы­лыя вы­пуск­ні­кі, баць­кі і вуч­ні ДУА «Да­ра­га­наў­скі ВПК дзі­ця­чы сад — ся­рэд­няя шко­ла» за­не­па­ко­е­ны сі­ту­а­цы­яй, якая скла­ла­ся на сён­ня з на­шай лю­бі­май шко­лай. Хут­ка па­ча­так на­ву­чаль­на­га го­да, але яшчэ не­зра­зу­ме­ла, хто бу­дзе ўзна­чаль­ваць ка­лек­тыў. Як нам ста­ла вя­до­ма, з ця­пе­раш­нім ды­рэк­та­рам С. М. Стру­пін­скім, які больш за 20 га­доў кі­ра­ваў шко­лай і зра­біў яе ад­ной з леп­шых у ра­ё­не, не збі­ра­юц­ца пра­цяг­ваць кант­ракт. Хоць ён і пен­сі­я­нер, але зна­хо­дзіц­ца на сва­ім мес­цы, і та­кі­мі кад­ра­мі рас­кід­вац­ца не вар­та. Зра­зу­ме­ла, у кож­ным ка­лек­ты­ве ёсць не­за­да­во­ле­ныя. Але гэ­та тыя, хто не ўмее ці не хо­ча пра­ца­ваць і та­му пі­ша роз­ныя кляў­зы. Як мяр­ку­юць мно­гія, пры­чы­на ска­са­ван­ня кант­рак­та — ме­на­ві­та гэ­тыя скар­гі. Про­сім, на­рэш­це, спы­ніць уся­ля­кія чут­кі.

Мі­ка­лай Та­ма­шоў, Асіповіцкі раён.

У ад­дзе­ле аду­ка­цыі, спор­ту і ту­рыз­му Асі­по­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма, ку­ды «Звяз­да» звяр­ну­ла­ся, каб вы­свет­ліць сі­ту­а­цыю, здзі­ві­лі­ся та­му, што чле­нам пе­да­га­гіч­на­га ка­лек­ты­ву не­вя­до­ма, што з 1 ве­рас­ня ў іх бу­дзе но­вы кі­раў­нік, па­коль­кі ды­рэк­та­рам школ, з які­мі не бу­дзе пра­доў­жа­ны кант­ракт на на­ступ­ны на­ву­чаль­ны год (а та­кіх у ра­ё­не ча­ты­ры), па­ве­да­мілі пра гэ­та яшчэ 1 лі­пе­ня.

У афі­цый­ным ліс­це, які мы атры­ма­лі з рай­вы­кан­ка­ма, па­ве­дам­ля­ец­ца: «Тэр­мін дзе­ян­ня пра­цоў­на­га кант­рак­та, за­клю­ча­на­га па­між ад­дзе­лам аду­ка­цыі, спор­ту і ту­рыз­му Асі­по­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма і Стру­пін­скім С.М., за­кан­чва­ец­ца 31 жніў­ня 2014 го­да. У су­вя­зі з па­сту­піў­шай за­явай ад Стру­пін­ска­га С.М. з прось­бай аб зваль­нен­ні яго з па­са­ды ды­рэк­та­ра і за­вяр­шэн­нем тэр­мі­ну пра­цоў­на­га да­га­во­ра пра­цоў­ныя ад­но­сі­ны з ім бу­дуць спы­не­ны 31 жніў­ня 2014 го­да.

На па­са­ду ды­рэк­та­ра з 1 ве­рас­ня 2014 го­да бу­дзе пры­зна­ча­на Сяр­гей­чык Іры­на Мі­ка­ла­еў­на, на­мес­нік ды­рэк­та­ра па вы­ха­ваў­чай ра­бо­це ДУА «Да­ра­га­наў­скі ву­чэб­на-пе­да­га­гіч­ны комп­лекс дзі­ця­чы сад—ся­рэд­няя шко­ла».

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.