Вы тут

Ся­род нас ці ў до­ме-ін­тэр­на­це?


 

Лю­дзі з ін­ва­лід­нас­цю па­він­ны мець вы­бар: дзе і як жыць

Са­мы рас­паў­сю­джа­ны страх баць­коў, якія вы­хоў­ва­юць дзі­ця-ін­ва­лі­да, — што пас­ля іх смер­ці яно апы­нец­ца ў до­ме-ін­тэр­на­це. На­коль­кі гэ­та пра­ва­мер­на? І ча­му жыць у ін­тэр­на­це горш, чым до­ма? На­іў­ныя, зда­ва­ла­ся б, пы­тан­ні. І тым не менш, да­вай­це па­спра­бу­ем на іх ад­ка­заць.

Жыц­цё па рас­кла­дзе

Па вя­лі­кім ра­хун­ку, ін­тэр­нат — гэ­та та­кая край­няя ме­ра ў сэн­се кло­па­ту дзяр­жа­вы пра ча­ла­ве­ка, які мае спе­цы­фіч­ныя па­трэ­бы і не­аб­ход­насць у да­па­мо­зе, каб вы­жыць. Там ча­ла­век з ін­ва­лід­нас­цю атрым­лі­вае ўвесь комп­лекс не­аб­ход­ных яму па­слуг, фак­тыч­на жы­ве на ўсім га­то­вым. Але жыц­цё ў ін­тэр­на­це — гэ­та заў­сё­ды вы­му­ша­ная ме­ра. Так, ёсць пэў­ная ка­тэ­го­рыя лю­дзей, якія не вы­жы­вуць до­ма. У боль­шас­ці вы­пад­каў гэ­та адзі­но­кія па­жы­лыя лю­дзі, якія пра­жы­ва­юць у вёс­цы. Зі­мой без ста­рон­няй да­па­мо­гі яны мо­гуць па­мер­ці ад хо­ла­ду і го­ла­ду. Тут ін­тэр­нат, па сут­нас­ці, вы­кон­вае функ­цыю хос­пі­са. Тое ж са­мае ты­чыц­ца лю­дзей у цяж­кім ста­не, якім прад­пі­са­ны па­сцель­ны рэ­жым і якія па­тра­бу­юць ува­гі з бо­ку ме­ды­цын­ска­га пер­са­на­лу, па­ста­ян­на­га ля­чэн­ня, до­гля­ду, рэ­абі­лі­та­цыі.

Бы­ва­лі вы­пад­кі, ка­лі не­ка­то­рыя ма­ла­дыя лю­дзі з ін­ва­лід­нас­цю ба­чы­лі ў ін­тэр­на­це маг­чы­масць па­ляп­шэн­ня сва­іх жыц­цё­вых умоў. Та­му што ў не­ка­то­рых з іх умо­вы, у якіх яны жы­лі до­ма, бы­лі знач­на гор­шы­мі. Яны вя­лі жаб­рац­кі лад жыц­ця, жы­ву­чы са сва­я­ка­мі-ал­ка­го­лі­ка­мі, і ін­тэр­нат для іх быў га­ран­ты­яй пры­тул­ку і ежы. Але, тым не менш, і яны не ха­це­лі б пра­цяг­ваць жыць у ін­тэр­на­це — ка­лі б у іх быў вы­бар, та­му што жыц­цё ў ім паў­на­вар­тас­ным не на­за­веш.

— Зна­хо­джан­не ў ін­тэр­на­це звя­за­на з не­ка­то­ры­мі праб­лем­ны­мі пы­тан­ня­мі, — па­дзя­ліў­ся не­як дум­ка­мі за­гад­чык ад­дзя­лен­ня Коб­рын­ска­га псі­ха­не­ў-
ра­ла­гіч­на­га до­ма-ін­тэр­на­та для са­ста­рэ­лых і ін­ва­лі­даў Па­вел Рут­коў­скі. — На­прык­лад, гэ­та ад­сут­насць ін­ды­ві­ду­аль­на­га па­ды­хо­ду. На жаль, на прак­ты­цы не­маг­чы­ма ўлі­чыць усе па­трэ­бы ча­ла­ве­ка, які па­сту­пае ў ін­тэр­нат, хоць бы та­му, што за­бяс­пе­ча­насць пер­са­на­лам не над­та вы­со­кая. У нас, на­прык­лад, ад­на са­ні­тар­ка аб­слу­гоў­вае 20–25 ча­ла­век. Пад'­ём, ад­па­чы­нак, на­ват пры­ёмы ежы — усё рас­пі­са­на! Па­да­печ­ным ня­ма маг­чы­мас­ці па­ес­ці ў ін­шы час, та­му што хар­чаб­лок пра­цуе па рас­кла­дзе для кож­най гру­пы. За іх вы­ра­ша­юць, што яны бу­дуць ес­ці, — ды­е­ты рас­пра­цоў­вае пер­са­нал. Да­рэ­чы, на кож­на­га па­да­печ­на­га пры­хо­дзіц­ца па сем квад­рат­ных мет­раў жы­лой пло­шчы. За­бес­пя­чэн­не (пры ад­сут­нас­ці ме­ды­цын­скіх су­праць­па­ка­зан­няў) мэб­ляй ро­біц­ца з раз­лі­ку адзін ло­жак, ад­на тум­бач­ка, ад­но крэс­ла на ад­на­го ча­ла­ве­ка, ад­на ша­фа, адзін стол — на ад­но жы­лое па­мяш­кан­не…

На­коль­кі мож­на ўдас­ка­на­ліць ін­тэр­нат? «Ужо ёсць на­ву­ко­выя аб­грун­та­ван­ні та­го, што ін­тэр­нат у прын­цы­пе не­маг­чы­ма ўдас­ка­на­ліць да та­кой сту­пе­ні, каб умо­вы там ста­лі па­раў­наль­ны­мі з умо­ва­мі звы­чай­на­га не­за­леж­на­га пра­жы­ван­ня, — ка­жа экс­перт-кан­суль­тант кам­па­ніі «Уклю­чэн­не лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю ў мяс­цо­вую су­поль­насць» Сяр­гей Драз­доў­скі. — Тут не да­па­мо­гуць ні ўкла­дан­ні срод­каў, ні асаб­лі­выя ўмо­вы. Гэ­та не атры­ма­ла­ся ні ў ка­го». У Бе­ла­ру­сі Офіс па пра­вах лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю вя­дзе ад­па­вед­ную кам­па­нію ўжо на пра­ця­гу го­да і ха­цеў бы вы­вес­ці гэ­тую праб­ле­му на ўзро­вень гра­мад­скай дыс­ку­сіі.

«Здаць у ін­тэр­нат» і спаць спа­кой­на?

На­яў­насць да­моў-ін­тэр­на­таў су­па­кой­вае ўсіх нас, лі­чыць Сяр­гей Драз­доў­скі. Ёсць ін­тэр­на­ты, там лю­дзі зна­хо­дзяц­ца на поў­ным дзяр­жаў­ным за­бес­пя­чэн­ні, зна­чыць, з імі ўсё нар­маль­на, мы за іх спа­кой­ныя — та­кая абы­ва­цель­ская па­зі­цыя.

«Здаць у ін­тэр­нат» ста­ла сён­ня ўні­вер­саль­ным вы­ра­шэн­нем усіх праб­лем, ка­лі ў сям'і ёсць сва­як са знач­най сту­пен­ню аб­ме­жа­ван­ня са­ма­аб­слу­гоў­ван­ня. Вя­до­ма, до­гляд та­кіх лю­дзей у хат­ніх умо­вах мо­жа быць цяж­кім аль­бо на­огул не­маг­чы­мым. Та­му сва­я­кі, якія не хо­чуць ці не мо­гуць браць на ся­бе гэ­ты кло­пат, змя­шча­юць хво­рых у ста­цы­я­нар­ныя ўста­но­вы са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня. З гэ­тай пры­чы­ны ў да­мах-ін­тэр­на­тах апы­ну­лі­ся 77% ін­ва­лі­даў. Ас­тат­нія 23% лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю не ма­юць сям'і, сва­я­коў аль­бо ўсё жыц­цё пра­жы­ва­юць у да­мах-ін­тэр­на­тах, та­му што з'яў­ля­юц­ца сі­ро­та­мі.

— Але маг­чы­масць ад­пра­віць сва­я­ка ў ін­тэр­нат — мі­на за­па­во­ле­на­га дзе­ян­ня, якая спра­цоў­вае жах­лі­вым чы­нам, — упэў­не­ны Сяр­гей Драз­доў­скі. — Бо ча­сам пры­чы­най змя­шчэн­ня ча­ла­ве­ка ў ін­тэр­нат з'яў­ля­ец­ца ква­тэр­нае пы­тан­не. Сем'і та­кім чы­нам вы­ра­ша­юць праб­ле­му з жыл­лём. А зна­чыць, гэ­тая ама­раль­насць па­во­дзін ус­кос­на пад­трым­лі­ва­ец­ца на­мі ўсі­мі…

Дзяр­жа­ва вы­дат­коў­вае гі­ганц­кія срод­кі на ўтры­ман­не да­моў-ін­тэр­на­таў — яна так­са­ма па­він­на быць за­ці­каў­ле­на ў тым, каб лю­дзі ра­дзей трап­ля­лі ў ін­тэр­нат. І ўжо ёсць пры­кла­ды ар­га­ні­за­цыі су­пра­ва­джаль­на­га пра­жы­ван­ня для лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю. Пры гэ­тым ча­ла­век жы­ве ў гра­мад­стве пры па­ста­ян­ным су­пра­ва­джэн­ні спе­цы­я­ліс­таў, перш за ўсё са­цы­яль­ных ра­бот­ні­каў, вя­дзе паў­на­вар­тас­нае жыц­цё, пра­цуе і пры­мае ўдзел у жыц­ці гра­мад­ства. Гэ­та та­кі мяк­кі від пе­ра­хо­ду ад пра­жы­ван­ня ў ін­тэр­на­це да не­за­леж­на­га пра­жы­ван­ня. Ёсць у на­шай кра­і­не і спро­бы ства­рэн­ня не­за­леж­на­га пра­жы­ван­ня на мяс­цо­вым уз­роў­ні. І ўжо ёсць пры­кла­ды, ка­лі лю­дзі па­кі­да­юць ін­тэр­на­ты — пры­чым як агуль­на­га ты­пу, так і псі­ха­не­ўра­ла­гіч­на­га про­фі­лю. Інакш ка­жу­чы, ін­тэр­нат — гэ­та не аба­вяз­ко­ва на­заўж­ды.

***

Вя­до­ма, для па­спя­хо­ва­га са­ма­стой­на­га жыц­ця лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю па­тра­бу­ец­ца транс­фар­ма­цыя мно­гіх пра­цэ­саў. Гэ­та і ства­рэн­не да­стат­ко­ва­га са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на мяс­цо­вым уз­роў­ні, здоль­на­га га­ран­та­ваць не­за­леж­нае пра­жы­ван­не лю­дзей з роз­ны­мі фор­ма­мі ін­ва­лід­нас­ці, і да­ступ­ны ася­ро­дак, і мно­гае ін­шае. Праб­лем­ных мо­ман­таў шмат. На­прык­лад, у кра­і­не сён­ня 73 ін­тэр­на­ты, раз­ме­шча­ныя пе­ра­важ­на ў сель­скай мяс­цо­вас­ці. Ка­лі па­чаць іх за­кры­ваць — ку­ды змо­жа пра­ца­ўлад­ка­вац­ца іх пер­са­нал? Гэ­та ж ты­ся­чы лю­дзей — зна­чыць, трэ­ба ства­раць аль­тэр­на­тыў­ныя пра­цоў­ныя мес­цы для та­го, каб гэ­тыя лю­дзі не за­ста­лі­ся без пра­цы. Тым не менш, та­кія до­сыць скла­да­ныя і аб'­ём­ныя за­да­чы мож­на па­этап­на вы­ра­шаць, упэў­не­ны наш экс­перт. Ва ўся­кім вы­пад­ку, у ін­шых кра­і­нах гэ­та атры­ма­ла­ся. Доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не са­цы­яль­най пра­сто­ры, пры якім лю­дзі з лю­бы­мі фор­ма­мі па­ру­шэн­няў са­ма­аб­слу­гоў­ван­ня змо­гуць жыць до­ма, не азна­чае, што па­трэ­ба ў ін­тэр­на­тах цал­кам ад­пад­зе. Але ў мно­гіх лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю з'я­віц­ца вы­бар, дзе і як ім жыць.

Сён­ня ў Бе­ла­ру­сі функ­цы­я­ну­юць 73 ста­цы­я­нар­ныя ўста­но­вы са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня: 44 псі­ха­не­ўра­ла­гіч­ныя да­мы-ін­тэр­на­ты, 20 — для са­ста­рэ­лых і ін­ва­лі­даў і 9 — для дзя­цей-ін­ва­лі­даў і ма­ла­дых ін­ва­лі­даў, у якіх пра­жы­ва­юць 17,3 тыс. ча­ла­век.

Свят­ла­на Бусь­ко.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».