Вы тут

Скла­да­ны ме­ха­нізм па­ві­нен пра­ца­ваць дас­ка­на­ла


 

Ча­му сіс­тэ­ма спа­жы­вец­кай ка­а­пе­ра­цыі здае свае па­зі­цыі?

Стан спраў у спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыі аб­мяр­коў­ва­ец­ца на па­ся­джэн­нях ка­ле­гіі КДК кож­ныя 4-5 га­доў. Важ­насць гэ­та­га сег­мен­та рэ­аль­на­га сек­та­ра эка­но­мі­кі рэс­пуб­лі­кі цяж­ка пе­ра­аца­ніць: сіс­тэ­ма спа­жы­вец­кай ка­а­пе­ра­цыі аб­слу­гоў­вае амаль 3,5 млн ча­ла­век, у асноў­ным сель­скіх жы­ха­роў. У ёй пра­цу­юць больш за 70 ты­сяч ча­ла­век.

1«Кі­раў­нік дзяр­жа­вы, урад аказ­ва­юць ай­чын­най спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыі сіс­тэм­ную пад­трым­ку, каб да­па­маг­чы ва ўмо­вах бур­на­га раз­віц­ця рын­ка­вых ад­но­сін не стра­ціць твар, утры­маць па­зі­цыі на ўнут­ра­ным рын­ку, — за­явіў на па­ся­джэн­ні ка­ле­гіі Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю вы­ка­наў­ца аба­вяз­каў яго стар­шы­ні Ле­а­нід Ан­фі­маў. — Ад­нак да­во­дзіц­ца кан­ста­та­ваць, што сіс­тэ­ме спа­жы­вец­кай ка­а­пе­ра­цыі ўсё скла­да­ней кан­ку­ры­ра­ваць з ар­га­ні­за­цы­я­мі пры­ват­най фор­мы ўлас­нас­ці».

Асноў­ны від дзей­нас­ці спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыі — роз­ніч­ны ган­даль (65% агуль­най вы­руч­кі ад рэа­лі­за­цыі та­ва­раў, ра­бот, па­слуг). Тут за­ня­та 55% ра­бот­ні­каў. Адзі­ная сет­ка да апош­ня­га ча­су зай­ма­ла ма­на­поль­нае ста­но­ві­шча ў рай­цэнт­рах і сель­скай мяс­цо­вас­ці. «Ад­нак яна не змаг­ла су­праць­ста­яць ганд­лё­вым сет­кам», — пад­крэс­ліў вы­ка­наў­ца аба­вяз­каў стар­шы­ні КДК. Удзель­ная ва­га спа­жы­вец­кай ка­а­пе­ра­цыі ў роз­ніч­ным та­ва­ра­аба­ро­це ганд­лю па­ста­ян­на зні­жа­ец­ца (у 2009 го­дзе — 12,8%, у 2013-м — 9,8%).

Па сло­вах Ле­а­ні­да Ан­фі­ма­ва, не атрым­лі­ва­ец­ца вы­ра­шыць праб­ле­му па­ру­шэн­няў у роз­ніч­най ганд­лё­вай сет­цы спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыі. Пад­час апош­няй пра­вер­кі ў 31 ар­га­ні­за­цыі спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыі і ў 213 струк­тур­ных пад­раз­дзя­лен­нях па­ру­шэн­ні вы­яў­ле­ны паў­сюд­на. У 75% вы­пад­каў гэ­та па­ру­шэн­не пра­ві­лаў ганд­лю, у 32% — не­вы­ка­нан­не са­ні­тар­ных пра­ві­лаў і нор­маў, у 26% — рэа­лі­за­цыя або пра­па­но­ва да рэа­лі­за­цыі та­ва­раў са скон­ча­ным тэр­мі­нам пры­дат­нас­ці. «Ма­ю­чы ста­ноў­чы во­пыт аб­слу­гоў­ван­ня на­вед­валь­ні­каў на аб'­ек­тах гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня, «Бел­ка­ап­са­юз» не­да­стат­ко­ва ак­тыў­на ўдзель­ні­чае ў фар­мі­ра­ван­ні сет­кі аб'­ек­таў пры­да­рож­на­га сэр­ві­су», — лі­чыць Ле­а­нід Ан­фі­маў.

Па­куль не аб­на­дзей­вае і ства­рэн­не брэн­да­вай роз­ніч­най ганд­лё­вай сет­кі спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыі «Род­ны кут». На 1 мая ў кра­і­не пад гэ­тым брэн­дам функ­цы­я­на­ва­лі 2049 ганд­лё­вых аб'­ек­таў (22% крам «Бел­ка­ап­са­ю­за»). Ад­нак па­між ма­га­зі­на­мі ганд­лё­вай сет­кі «Род­ны Кут» і ін­шы­мі ня­брэн­да­вы­мі ма­га­зі­на­мі спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыі ні­я­кай роз­ні­цы ня­ма. Рэ­фар­ма­ван­не сіс­тэ­мы ап­то­ва­га ганд­лю спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыі ідзе па­воль­на. Ужо на пер­шым эта­пе рэ­фор­маў ёсць шмат не­да­хо­паў. Спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыя састу­пае су­час­ным ла­гіс­тыч­ным кам­па­ні­ям і ганд­лё­вым сет­кам у цэ­нах на ідэн­тыч­ныя та­ва­ры і хут­ка­сці ру­ху та­ва­раў.

На­рых­тоў­чы аба­рот у сіс­тэ­ме спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыі за 2013 год упер­шы­ню за апош­нія га­ды вы­зна­чыў­ся не­бы­ва­ла ніз­кім тэм­пам рос­ту за­ку­пак у на­сель­ніц­тва сель­ска­гас­па­дар­чай і дзі­ка­рос­лай пра­дук­цыі. Ле­тась не вы­ка­на­ны за­дан­ні па 6 па­зі­цы­ях з 12: буль­бе, са­до­вых су­ні­цах, сем­ка­вых пла­дах, кос­тач­ка­вых пла­дах, чар­ні­цах, гры­бах. «На­рых­тоў­ка клуб­ніц, чар­ні­ц, гры­боў фак­тыч­на ад­да­дзе­на пры­ват­ні­кам», — лі­чыць Ле­а­нід Ан­фі­маў.

Па­тра­буе ўва­гі і са­мая пры­быт­ко­вая га­лі­на спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыі — зве­ра­га­доў­ля, эфек­тыў­насць якой у 2013 го­дзе так­са­ма па­ча­ла зні­жац­ца (ле­тась зве­ра­гас­па­дар­кі атры­ма­лі чыс­та­га пры­быт­ку толь­кі 33% да ўзроў­ню 2012 го­да). «Бел­ка­ап­са­юз» не здоль­ны апе­ра­тыў­на і эфек­тыў­на рэ­ага­ваць на змен­лі­вую су­свет­ную кан'­юнк­ту­ру пуш­но­га рын­ку. Вы­пуск вы­са­ка­я­кас­най га­то­вай пра­дук­цыі ў адзі­ным на ўсю спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыю пад­раз­дзя­лен­ні ві­да­воч­на не­да­стат­ко­вы.

Тэмп росту аб'­ёму экс­пар­ту та­ва­раў «Бел­ка­ап­са­ю­за» склаў у мі­ну­лым го­дзе 103,4% пры пла­не 117,2%. Сё­ле­та ў сту­дзе­ні—чэр­ве­ні гэ­ты па­каз­чык на­огул быў 94% пры пра­гно­зе 119-121%. Фі­нан­са­вае ста­но­ві­шча «Бел­ка­ап­са­ю­за» па­гар­ша­ец­ца. Асноў­ная пры­чы­на зні­жэн­ня па­каз­чы­каў у 2013 го­дзе ў тым, што тэм­пы рос­ту вы­дат­каў пе­ра­вы­сі­лі тэм­пы рос­ту вы­руч­кі ад рэа­лі­за­цыі. Па вы­ні­ках пра­цы за 2013-ы чыс­ты пры­бы­так зні­зіў­ся ў 2,3 ра­за.

«Ка­мі­тэт дзярж­кант­ро­лю за­кла­по­ча­ны та­кім ста­но­ві­шчам спраў, — ска­заў Ле­а­нід Ан­фі­маў. — Аб­мер­ка­ван­не на па­ся­джэн­ні ка­ле­гіі, хут­чэй, на­кі­ра­ва­на на ўка­зан­не вуз­кіх мес­цаў гас­па­дар­чай дзей­нас­ці «Бел­ка­ап­са­ю­за» для та­го, каб па­зба­віц­ца ад іх, чым на ад­на­ба­ко­вую кры­ты­ку. КДК імк­нец­ца да­па­маг­чы ва ўдас­ка­на­лен­ні і раз­віц­ці сіс­тэ­мы спа­жы­вец­кай ка­а­пе­ра­цыі як адзі­на­га зла­джа­на­га ме­ха­ніз­му».

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.