Вы тут

З на­ва­сел­лем, шко­ла!


Сё­лет­ні Дзень ве­даў у брэсц­кім мік­ра­ра­ё­не «Паў­днё­вы За­хад» ста­не са­праўд­ным свя­там. Тут ад­кры­ва­ец­ца но­вая шко­ла. Брэст апош­нім ча­сам ак­тыў­на раз­рас­та­ец­ца ў гэ­тым кі­рун­ку, і дзве агуль­на­аду­ка­цый­ныя шко­лы для ра­ё­на, які ў на­ро­дзе даў­но на­зы­ва­юць За­рэ­чным, не маг­лі змяс­ціць усіх вуч­няў. Яшчэ ад­на шко­ла бы­ла па­трэб­на тут як па­вет­ра. І вось бу­ды­нак вы­рас лі­та­раль­на на ва­чах.

Шко­ла, якой пры­свое­ны па­рад­ка­вы ну­мар «адзін» (пер­шая брэсц­кая шко­ла даў­но ста­ла гім­на­зі­яй), га­то­ва пры­няць амаль ты­ся­чу вуч­няў. Трэ­ба ска­заць, што ўста­но­ва гэ­та не зу­сім звы­чай­ная, яна знач­на ад­роз­ні­ва­ец­ца ад ін­шых па­доб­ных уста­ноў аду­ка­цыі го­ра­да. Бу­ды­нак, уз­ве­дзе­ны па пра­ек­це вя­до­ма­га ў Брэс­це ар­хі­тэк­та­ра Ва­ле­рыя Кяс­ке­ві­ча, уяў­ляе са­бой да­во­лі сме­лае ра­шэн­не. Гэ­та перш за ўсё кас­кад­ная пла­ні­роў­ка, не­каль­кі ўзроў­няў па­вер­хаў. За­хо­дзіш у шко­лу — і ад­ра­зу трап­ля­еш у вя­ліз­нае свет­лае фае, дзе за­ду­ма­ны зі­мо­вы сад. Па­вод­ле пла­наў пе­да­го­гаў, ён бу­дзе не толь­кі ўпры­гож­ваць шко­лу, але і слу­жыць на­гляд­нас­цю на за­ня­тках па бія­ло­гіі.

Шко­ла па­дзе­ле­на на зо­ны. Пра­вае кры­ло ад­ве­дзе­на для па­чат­ко­вых кла­саў. Кож­ны з пер­шых кла­саў мае тры па­коі: для ву­чо­бы, сну і гуль­няў. Ці­ка­ва, што агуль­на­га гар­дэ­ро­ба ў шко­ле не бу­дзе. Кож­ны клас по­бач са сва­ім ка­бі­не­там бу­дзе мець свой гар­дэ­роб­ны ку­ток, дзе мож­на па­кі­даць не толь­кі верх­няе адзен­не, але і спар­тыў­ную фор­му, змен­ны абу­так. Вель­мі зруч­на асаб­лі­ва для тых вуч­няў, якія ма­юць звыч­ку свае рэ­чы за­бы­ваць.

У но­вай шко­ле ёсць дзве спар­тыў­ныя за­лы, ак­та­вая за­ла, асоб­ны ме­ды­цын­скі блок. На­стаў­ніц­кая раз­ме­шча­на ў цэнт­ры дру­го­га па­вер­ха. А на да­ху аб­ста­ля­ва­на цэ­лая ла­ба­ра­то­рыя для аст­ра­на­міч­ных на­зі­ран­няў.

І яшчэ. Гэ­та, па сут­нас­ці, пер­шая шко­ла ў го­ра­дзе, уз­ве­дзе­ная з улі­кам па­тра­ба­ван­няў без­бар'­ер­на­га ася­род­дзя. Дзе­ці з па­ру­шэн­ня­мі апор­на-ру­халь­на­га апа­ра­ту з да­па­мо­гай ліф­таў, пан­ду­саў, по­руч­няў змо­гуць пе­ра­мя­шчац­ца не толь­кі ў ме­жах ад­на­го па­вер­ха, але і з па­вер­ха на па­верх. У пер­шы клас ужо за­пі­са­лі­ся чац­вё­ра дзя­цей-ін­ва­лі­даў.

Усе кла­сы пер­шай шко­лы бу­дуць ву­чыц­ца ў пер­шую зме­ну. У дру­гой па­ло­ве дня вуч­ні змо­гуць зай­мац­ца спор­там, му­зы­кай, тан­ца­мі. Пра­ду­гле­джа­на ра­бо­та гурт­коў і сек­цый.

Ды­рэк­тар шко­лы Мар­га­ры­та Баг­да­но­віч вель­мі ўдзяч­ная ка­ле­гам з ін­шых школ, якія прый­шлі на да­па­мо­гу ў апош­нія дні жніў­ня. Бу­даў­ні­кі сваю спра­ву зра­бі­лі. А вось па­мыць, па­чыс­ціць па­мяш­кан­не, рас­ста­віць мэб­лю, аб­ста­ля­ван­не, на­гляд­насць, на­вес­ці апош­нія штры­хі — вя­лі­кая ра­бо­та. Ра­біць яе да­па­ма­га­лі баць­кі, су­пра­цоў­ні­кі су­сед­ніх школ.

Ча­ка­ец­ца, што па­він­ша­ваць на­ва­сё­лаў-вуч­няў, іх на­стаў­ні­каў і баць­коў 1 ве­рас­ня пры­е­дзе стар­шы­ня Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма Кан­стан­цін Су­мар.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.