У Петрыкаве распачата будаўніцтва горна-ўзбагачальнага камбіната.
На пляцоўцы Петрыкаўскага радовішча калійных соляў хутка будуць разгорнуты работы, а пакуль закладзены памятны знак. Праектам запланавана будаўніцтва сільвініта-ўзбагачальнай фабрыкі, адміністрацыйных будынкаў, складоў гатовай прадукцыі і руды, цэхаў драбнення, сушкі і грануляцыі, іншых службовых памяшканняў. Чакаецца, што першая чарга горна-ўзбагачальнага камбіната будзе запушчана ў снежні 2019 года, а на праектную магутнасць прадпрыемства выйдзе яшчэ праз два гады.
Магутнасць прадпрыемства складзе не менш за 1,5 млн т хларыду калію ў год. Ацэначны кошт праекта — $2 млрд. Зараз на аб'екце завершаны падрыхтоўчыя работы па закладцы будаўнічай пляцоўкі, узведзены два жылыя дамы для будаўнікоў і супрацоўнікаў камбіната, завяршаецца будаўніцтва вадасховішча тэхнічнай вады. Увогуле тут будзе створана каля 2 тысяч працоўных месцаў.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.