Вы тут

Як су­се­дзям, як бра­там


 

Гра­ма­дзя­нам Укра­і­ныякія ча­со­ва зна­хо­дзяц­ца ў на­шай кра­і­небу­дзе ака­за­на пад­трым­ка

Гэ­та пра­ду­гле­джа­на Ука­зам «Аб зна­хо­джан­ні гра­ма­дзян Укра­і­ны ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь», які пад­пі­саў Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Указ пры­ня­ты ў су­вя­зі з тым, што ця­пер на­зі­ра­ец­ца ўстой­лі­вая тэн­дэн­цыя па­ве­лі­чэн­ня коль­кас­ці гра­ма­дзян Укра­і­ны, якія пры­бы­ва­юць у Бе­ла­русь з Да­не­цкай і Лу­ган­скай аб­лас­цей, пра­ва­вы ста­тус якіх у Бе­ла­ру­сі ў са­цы­яль­най і пра­цоў­най сфе­рах па­тра­буе ўрэ­гу­ля­ван­ня.

Указ, у пры­ват­нас­ці, спра­шчае пра­цэ­ду­ру пры­зна­чэн­ня дзяр­жаў­ных да­па­мог гра­ма­дзя­нам Укра­і­ны, а так­са­ма да­зва­ляе за­бяс­пе­чыць гра­ма­дзя­нам Укра­і­ны, якія ча­со­ва зна­хо­дзяц­ца ў Бе­ла­ру­сі, пра­ва на атры­ман­не да­школь­най, агуль­най ся­рэд­няй і спе­цы­яль­най аду­ка­цыі на­роў­ні з не­паў­на­лет­ні­мі гра­ма­дзя­на­мі Бе­ла­ру­сі.

Гра­ма­дзя­не Укра­і­ны вы­зва­ля­юц­ца ад не­аб­ход­нас­ці прад­стаў­ляць ва ўста­но­вы аду­ка­цыі Бе­ла­ру­сі ў мэ­тах за­лі­чэн­ня іх не­паў­на­лет­ніх дзя­цей да­ку­мен­ты, якія не мо­гуць быць прад­стаў­ле­ны па аб'­ек­тыў­ных пры­чы­нах. Гэ­тая ме­ра да­зво­ліць дзе­цям пра­доў­жыць аду­ка­цыю і атры­маць до­ступ да са­цы­яль­най аба­ро­ны на­ву­чэн­цаў (ка­ры­стан­не пад­руч­ні­ка­мі і ву­чэб­ны­мі да­па­мож­ні­ка­мі; за­бес­пя­чэн­не хар­ча­ван­нем, мес­ца­мі для пра­жы­ван­ня ў ін­тэр­на­тах; транс­парт­нае за­бес­пя­чэн­не і ін­шае).

Указ так­са­ма вы­зва­ляе ад вы­пла­ты дзяр­жаў­най пош­лі­ны за вы­да­чу да­зво­лаў на пры­цяг­нен­не ў Бе­ла­русь за­меж­най ра­бо­чай сі­лы і спе­цы­яль­ных да­зво­лаў на пра­ва зай­мац­ца пра­цоў­най дзей­нас­цю ў Бе­ла­ру­сі. Пры гэ­тым тэр­мін пры­няц­ця ра­шэн­ня аб вы­да­чы (ад­мо­ве ў вы­да­чы) спе­цы­яль­ных да­зво­лаў на пра­ва зай­мац­ца пра­цоў­най дзей­нас­цю ў Бе­ла­ру­сі гра­ма­дзя­нам Укра­і­ны не мо­жа пе­ра­вы­шаць пя­ці ра­бо­чых дзён, а тэр­мін пра­да­стаў­лен­ня за­клю­чэн­ня аб маг­чы­мас­ці (не­маг­чы­мас­ці) іх пры­цяг­нен­ня — двух пра­цоў­ных дзён.

Пры­няц­це ўка­за не пры­вя­дзе да да­дат­ко­вых вы­дат­каў рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту, ад­зна­ча­юць у прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?