Вы тут

Кольна


З'яў­ля­ю­ся даў­нім і па­ста­ян­ным пад­піс­чы­кам «Звяз­ды». З асаб­лі­вай ці­ка­вас­цю чы­таю ма­тэ­ры­я­лы на гіс­та­рыч­ныя тэ­мы.

Я жы­ву ў вёс­цы Коль­на (ця­пер аг­ра­га­ра­док) Жыт­ка­віц­ка­га ра­ё­на Го­мель­скай воб­лас­ці. Мне і ін­шым жы­ха­рам ста­ла­га ве­ку ха­це­ла­ся б больш ве­даць пра мі­ну­лае род­най вёс­кі.

Гіс­та­рыч­на роз­ныя ўста­но­вы ў нас на­зы­ва­лі­ся Ко­лен­скія, а жы­ха­ры — ко­лен­цы, ці ка­лен­цы.

Ад­нак у апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі, на мой по­гляд, пад уз­дзе­ян­нем ідэа­ло­гіі БНФ і поль­скай куль­ту­ры шко­ла і ўста­но­вы куль­ту­ры ста­лі на­зы­вац­ца Коль­нен­скі­мі, а сель­гас­прад­пры­ем­ствы, вы­бар­чыя ўчаст­кі і акру­гі — Ко­лен­скі­мі. А мяс­цо­вых лю­дзей адзін су­пра­цоў­нік ра­ён­най га­зе­ты на­зваў ко­лен­ца­мі, ін­шы — коль­нен­ца­мі.

Атрым­лі­ва­юц­ца дзве наз­вы, ад­нак нам, жы­ха­рам, гэ­та не да­спа­до­бы. Ха­це­ла­ся б ве­даць не толь­кі гіс­то­рыю свай­го краю, але і як пра­віль­на на­зы­ваць на­шы ўста­но­вы і мяс­цо­вых жы­ха­роў. А так­са­ма — што трэ­ба зра­біць, каб па­зба­віц­ца ад та­кіх двай­ных стан­дар­таў?

Ва­сіль Ту­ра­вец.

Вёс­ка Коль­на ад­но­сіц­ца да лі­ку ста­ра­жыт­ных бе­ла­рус­кіх па­се­лі­шчаў. Яна вя­до­мая яшчэ з XVІ ста­год­дзя. Па­вод­ле та­га­час­на­га ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­на­га па­дзе­лу гэ­ты на­се­ле­ны пункт на­ле­жаў да На­ва­груд­ска­га ва­я­вод­ства.

Пісь­мо­выя кры­ні­цы за­свед­чы­лі 6 лі­пе­ня 1682 го­да факт ма­ё­мас­на­га па­дзе­лу па­між прад­стаў­ні­ка­мі ста­ра­жыт­на­га кня­жац­ка­га ро­ду бра­та­мі Алель­ка­ві­чамі, у вы­ні­ку яко­га двор Коль­на стаў улас­нас­цю Аляк­санд­ра Алель­ка­ві­ча. У да­ку­мен­тах XVІІІ ста­год­дзя зна­чац­ца два па­се­лі­шчы — Но­вае Коль­на і Ста­рое Коль­на, якія бы­лі ва ўлас­нас­ці Ялен­скіх. Пры гэ­тым у ся­ле Ста­рое Коль­на ў кан­цы XVІІІ ста­год­дзя на­ліч­ва­ла­ся ўся­го 6 два­роў, у той час як у ся­ле Но­вае Коль­на іх бы­ло 47. У кан­цы XІX ста­год­дзя (1897 год) ся­ло Ста­рое Коль­на ўпа­мі­на­ец­ца як фаль­ва­рак, а ся­ло Но­вае Коль­на ў да­ку­мен­тах гэ­та­га пе­ры­я­ду за­пі­са­на як вёс­ка Коль­на. У па­чат­ку XX ста­год­дзя ў фаль­вар­ку Коль­на за­ста­ва­лі­ся толь­кі 2 два­ры з 8 жы­ха­ра­мі. Коль­касць жы­ха­роў у вёс­цы Коль­на, на­ад­ва­рот, увесь час рас­ла, і ў 20-я га­ды XX ста­год­дзя тут на­ліч­ва­ла­ся 120 два­роў з 638 жы­ха­ра­мі. Ужо ў тыя даў­нія ча­сы вёс­ка з'яў­ля­ла­ся цэнт­рам гра­мад­ска­га жыц­ця, з 1861 го­да ў ёй дзей­ні­ча­ла царк­ва, паз­ней бы­ла ад­кры­та шко­ла.

Вя­лі­кую ці­ка­васць для на­ву­коў­цаў уяў­ляе наз­ва вёс­кі. Гіс­та­рыч­ныя пом­ні­кі свед­чаць пра тое, што на бе­ла­рус­кіх, рус­кіх, поль­скіх і лі­тоў­скіх зем­лях вель­мі час­та су­стра­ка­лі­ся вёс­кі, фаль­вар­кі, рэ­кі, азё­ры з наз­ва­мі Коль­на, Кол­на, Коль­ні­ца. У Глус­кім ра­ё­не Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці за­фік­са­ва­ны ўро­чы­шчы Коль­ны і Кал­ное. Наз­ву Коль­на мае пры­ток Акі. У ба­сей­не Не­ты ёсць ад­най­мен­нае во­зе­ра. На Ма­зоў­шы раз­мя­шча­ец­ца па­вя­то­вы го­рад Кол­на, а на Ко­вен­шчы­не — вёс­ка Кол­ні­ца. Вя­до­мы ву­чо­ны-ге­ог­раф В. Жуч­ке­віч звяз­ваў па­хо­джан­не гэ­тай наз­вы са сло­вам ко­ла і да­пус­каў на­яў­насць на гэ­тым мес­цы ка­лёс­най да­ро­гі. На на­шу дум­ку, наз­ва не­па­срэд­на звя­за­на з на­род­ным геа­гра­фіч­ным тэр­мі­нам каль­нік, які ў не­ка­то­рых бе­ла­рус­кіх га­вор­ках аба­зна­чае граз­кае, ба­ло­ціс­тае мес­ца. Ве­ра­год­на, што сло­ва коль­на з'яў­ля­ец­ца сцяг­ну­тай фор­май пры­мет­ні­ка коль­нае. Вер­сія па­хо­джан­ня наз­вы ад геа­гра­фіч­на­га тэр­мі­на пад­ма­цоў­ва­ец­ца ты­мі фак­та­мі, што па­се­лі­шчы або вод­ныя аб'­ек­ты з наз­вай коль­на ў сва­ёй асно­ве, як пра­ві­ла, зна­хо­дзі­лі­ся ў ніз­кай за­ба­ло­ча­най мяс­цо­вас­ці. Так, у Дра­гі­чын­скім ра­ё­не Брэсц­кай воб­лас­ці ад­зна­ча­ец­ца сло­ва Кал­ні­ца, якое слу­жыць наз­вай уро­чы­шча, дзе бы­ло не­пра­ход­нае ба­ло­та. Ці­ка­вы факт, што ў балц­кіх мо­вах сло­вам kalnas мае зна­чэн­не «га­ра». З'я­ва, ка­лі адзін і той жа тэр­мін меў су­праць­лег­лыя зна­чэн­ні ў роз­ных мяс­цо­вас­цях, ня­рэд­ка су­стра­ка­ец­ца на сла­вян­скіх і балц­кіх тэ­ры­то­ры­ях.

Зра­зу­ме­ла ва­ша за­не­па­ко­е­насць не­ад­на­стай­нас­цю пе­ра­да­чы пры­мет­ні­ка, утво­ра­на­га ад наз­вы вёс­кі, а так­са­ма ўжы­ван­нем роз­ных на­зваў жы­ха­роў па­се­лі­шча. На ва­ры­янт­насць, пра якую вы пі­ша­це, ні­я­кім чы­нам не ўплы­ва­ла ідэа­ло­гія БНФ, а тым больш поль­ская куль­ту­ра. Спра­ва ў тым, што ўлас­ныя геа­гра­фіч­ныя наз­вы фар­мі­ру­юц­ца, раз­ві­ва­юц­ца і функ­цы­я­ну­юць па сва­іх аў­та­ном­ных за­ко­нах, якія ча­сам не су­па­да­юць з агуль­на­лі­та­ра­тур­ны­мі нор­ма­мі. І ад­каз, якім па­ві­нен быць пры­мет­нік, утво­ра­ны ад наз­вы па­се­лі­шча, ча­сам трэ­ба шу­каць не ў ста­ліч­най на­ву­ко­вай уста­но­ве, а не­па­срэд­на на мес­цы бы­та­ван­ня. І больш пра­віль­ным бу­дзе тая наз­ва, якую ўжы­вае сам на­род, асаб­лі­ва прад­стаў­ні­кі ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня, якія з'яў­ля­юц­ца нось­бі­та­мі і за­ха­валь­ні­ка­мі тра­ды­цый­най куль­ту­ры і шмат­лі­кіх уні­каль­ных моў­ных з'яў. У бе­ла­рус­кай мо­ве іс­ну­юць дзве ма­дэ­лі ўтва­рэн­ня пры­мет­ні­каў ад на­зваў, якія за­кан­чва­юц­ца на -на, -ня: 1) Ма­ла­дзеч­на — ма­ла­дзе­чан­скі, Грод­на — гро­дзен­скі, Аст­роў­на — аст­ро­вен­скі, Віль­ня — ві­лен­скі; Коў­на — ко­вен­скі; 2) Лёз­на — лёз­нен­скі, Рас­на — рас­не­нскі, Стрэль­ня — стрэль­нен­скі, Пыш­на — пыш­нен­скі. Абедз­ве ма­дэ­лі ма­юць пра­ва на іс­на­ван­не і мо­гуць лі­чыц­ца афі­цый­ны­мі. Ад­нак не­аб­ход­на ўліч­ваць, якая з ма­дэ­ляў мае больш даў­нюю тра­ды­цыю ўжы­ван­ня, ёй і трэ­ба ад­да­ваць пе­ра­ва­гу. З мэ­тай за­ха­ван­ня ад­на­стай­нас­ці мяс­цо­выя ор­га­ны ўла­ды па­він­ны ўлі­чыць гэ­тую ака­ліч­насць і пры афарм­лен­ні роз­ных уста­ноў на тэ­ры­то­рыі аг­ра­га­рад­ка пры­трым­лі­вац­ца адзі­ных па­ды­хо­даў.

Да­пу­шчаль­ныя абод­ва ва­ры­ян­ты — ко­лен­цы і коль­нен­цы — і ў да­чы­нен­ні да наз­вы жы­ха­роў вёс­кі. Вы­бар ад­на­го з іх у якас­ці афі­цый­на­га не­па­срэд­на звя­за­ны з вы­ба­рам пры­мет­ні­ка, утво­ра­на­га ад наз­вы. У гэ­тым вы­пад­ку не­аб­ход­на пра­вес­ці спе­цы­яль­нае да­сле­да­ван­не ста­ра­жыт­ных пісь­мо­вых кры­ніц і ад­шу­каць ста­ра­жыт­ны ва­ры­янт най­мен­ня. Ад­нак не вы­клю­ча­на, што і ў даў­ніх пісь­мо­вых пом­ні­ках маг­лі быць ва­ры­ян­ты.

Ігар Ка­пы­лоў,

стар­шы­ня Рэс­пуб­лі­кан­скай та­па­ні­міч­най ка­мі­сіі пры НАН Бе­ла­ру­сі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.