Вы тут

Сем — шчаслівая лічба


Ад­крыц­цё 77 фі­лар­ма­ніч­на­га се­зо­на мож­на бу­дзе ўба­чыць на пло­шчы Сва­бо­ды

Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная фі­лар­мо­нія рас­кры­ла кар­ты і рас­па­вя­ла аб пла­нах на се­зон, ад­крыц­цё яко­га ад­бу­дзец­ца 3 ве­рас­ня з кан­цэр­там Дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га сім­фа­ніч­на­га ар­кест­ра пад кі­раў­ніц­твам Аляк­санд­ра Ані­сі­ма­ва.

Так атры­ма­ла­ся, што пра­гра­ма пер­ша­га кан­цэр­та тэ­ма­тыч­на так ці інакш ты­чыц­ца Укра­і­ны. У кан­цэр­це мож­на бу­дзе па­чуць сім­фа­ніч­ную рап­со­дыю «Та­рас Буль­ба» Ле­а­ша Яна­чэ­ка, трэ­цяе дзе­ян­не опе­ры Пят­ра Чай­коў­ска­га «Ма­зэ­па», бу­дуць гу­чаць вер­шы з паэ­мы «Пал­та­ва» Аляк­санд­ра Пуш­кі­на. «Нех­та ўгле­дзеў ак­ту­аль­насць на­шай пра­гра­мы ў су­вя­зі з тым, што тэ­ма вель­мі ўкра­ін­ская. Мы не ўтой­ва­ем гэ­та­га. Два вя­лі­кія прад­стаў­ні­кі куль­ту­ры, Чай­коў­скі і Пуш­кін, звяр­ну­лі­ся да гэ­тага. Ча­му б і нам не звяр­нуц­ца? Зроб­ле­на гэ­та пры­го­жа, яр­ка, эма­цы­я­наль­на. Мы спа­дзя­ём­ся, што вы­ка­на­на бу­дзе на та­кім жа ўзроў­ні», — пра­ка­мен­та­ваў кі­раў­нік сім­фа­ніч­на­га ар­кест­ра Аляк­сандр Ані­сі­маў.

Да­рэ­чы, чы­таць вер­шы Пуш­кі­на бу­дзе ра­сій­скі ак­цёр тэ­ат­ра і кі­но Анд­рэй Мярз­лі­кін. Кан­цэрт мож­на бу­дзе па­чуць і ўба­чыць аб­са­лют­на кож­на­му ах­вот­на­му, бо на гэ­ты раз коль­касць пуб­лі­кі не змо­жа аб­ме­жа­ваць толь­кі за­ла фі­лар­мо­ніі: кан­цэрт бу­дзе транс­лі­ра­вац­ца на вя­лі­кі эк­ран ка­ля бу­дын­ка га­рад­ской ра­ту­шы, ку­ды кож­ны мо­жа прый­сці і да­лу­чыц­ца да му­зыч­на­га мас­тац­тва.

Га­лоў­ным ад­роз­нен­нем ця­пе­раш­ня­га се­зо­на ад па­пя­рэд­ніх ста­не больш ін­тэн­сіў­ная кан­цэрт­ная дзей­насць му­зы­кан­таў за мя­жой. Га­лоў­ны­мі на­прам­ка­мі на­зва­ны Фран­цыя, Анг­лія і Кі­тай. Се­зон зда­ец­ца вель­мі на­сы­ча­ным, план, як ка­жуць прад­стаў­ні­кі фі­лар­мо­ніі, рас­пі­са­ны па днях. На шчас­це, коль­касць кан­цэр­таў у сце­нах уста­но­вы за­ста­нец­ца ра­ней­шай. Акра­мя та­го, твор­чы склад мо­жа пра­па­на­ваць пуб­лі­цы не­каль­кі ці­ка­вых пра­ек­таў, боль­шая част­ка з якіх — ужо тра­ды­цый­ныя.

У кан­цы ве­рас­ня пач­нец­ца ІХ Між­на­род­ны фес­ты­валь Юрыя Баш­ме­та, на якім вы­сту­піць, як «Звяз­да» ра­ней ужо пі­са­ла, ка­ра­леў­скі сім­фа­ніч­ны ар­кестр Амстэр­да­ма Кан­цэрт­ге­бау. Акра­мя та­го, у пра­гра­ме за­пла­на­ва­ны вы­ступ­лен­ні ра­сій­ска­га скры­па­ча Ва­дзі­ма Рэ­пі­на, бры­тан­ска­га пі­я­ніс­та Ба­ры Дуг­ла­са і са­мо­га Юрыя Баш­ме­та.

У цык­ле кан­цэр­таў «Джа­за­выя ве­ча­ры ў фі­лар­мо­ніі» пе­рад пуб­лі­кай вы­сту­пяць вы­ка­наў­цы з Поль­шчы, у тым лі­ку вы­біт­ная спя­вач­ка Ган­на Ма­рыя Ёпэк, а так­са­ма кам­па­зі­тар і пі­я­ніст Ар­тур Дут­ке­віч, му­зы­кан­ты з Літ­вы і Ра­сіі.

Не аб­мі­ну­лі ўва­гай мас­тац­тва вы­ка­нан­ня на ад­ным з са­мых скла­да­ных ін­стру­мен­таў — ар­га­не. Цыкл кан­цэр­таў «Шэ­дэў­ры су­свет­на­га ар­ган­на­га мас­тац­тва» пры­мер­ка­ва­ны да ста­год­дзя па­чат­ку Пер­шай су­свет­най вай­ны, тэ­мы, якую нель­га абы­сці бо­кам. За гэ­ты час на кан­цэр­тах пра­гу­чаць тво­ры кам­па­зі­та­раў шас­ці кра­ін — удзель­ніц вай­ны.

Ма­ла­дыя вы­ка­наў­цы рас­кры­юц­ца для пуб­лі­кі ў цык­ле «На­стаў­ні­кі і вуч­ні». Пра­цяг­не сваё іс­на­ван­не тра­ды­цый­ны Між­на­род­ны фес­ты­валь мас­тац­тваў «Бе­ла­рус­кая му­зыч­ная во­сень». У снеж­ні сцэ­на Бел­дзярж­фі­лар­мо­ніі прад­ста­віць Між­на­род­ны кон­курс пі­я­ніс­таў імя Ма­ры­ны Цвя­та­е­вай.

Вар­та ад­зна­чыць і юбі­леі, якія ста­лі пад­ста­вай для тэ­ма­тыч­ных кан­цэр­таў:
175 га­доў з дня на­ра­джэн­ня Пят­ра Чай­коў­ска­га, 100-год­дзе пі­я­ніс­таў Ге­ор­гія Сві­ры­да­ва і Свя­та­сла­ва Рых­тэ­ра (які ў свой час ня­рэд­ка вы­сту­паў на бе­ла­рус­кай сцэ­не),
75 га­доў споў­ніц­ца Дзяр­жаў­най ака­дэ­міч­най ха­ра­вой ка­пэ­ле імя Ры­го­ра Шыр­мы.

А яшчэ, каб бу­ды­нак Бел­дзярж­фі­лар­мо­ніі не зда­ваў­ся за­над­та ака­дэ­міч­ным і за­вост­ра­ным на кла­сі­цы, не ма­гу не зга­даць аб не­тра­ды­цый­ных вы­ка­наў­цах, якія вы­сту­пяць у Мін­ску. На­прык­лад, 1 ліс­та­па­да на сцэ­не для ама­та­раў сты­лю джаз-ф'южн ады­грае аме­ры­кан­скі гі­та­рыст Ла­ры Кор'­ел, а 25 ліс­та­па­да са­лі­руе Ігар Кар­не­люк, ра­сій­скі кам­па­зі­тар і спя­вак, які, да­рэ­чы, ро­дам з Брэс­та.

Ці­ка­ва так­са­ма па­слу­хаць ва­ка­ліс­таў з Кі­тая Лі Гун і Хан­тао Ван, якія вы­сту­пяць у Ма­лой за­ле ўжо 19 ве­рас­ня.

І па­мя­та­ем, што вар­тая ўва­гі ўся пра­гра­ма 77 се­зо­на. Па доб­рую му­зы­ку — сю­ды.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».