Вы тут

За па­ру­шэн­не — су­ро­вае па­ка­ран­не


 

Суд Бы­хаў­ска­га ра­ё­на вы­нес пры­суд у да­чы­нен­ні да двух бра­кань­е­раў з вёс­кі Но­вы Бы­хаў, якіх за­тры­ма­лі на Дняп­ры за не­за­кон­най лоў­ляй ры­бы сет­ка­мі. Тыя за ка­рот­кі тэр­мін па­спе­лі зда­быць 827 асо­бін роз­ных ві­даў ры­бы. Ця­пер ім трэ­ба па­кры­ваць на­не­се­ную пры­ро­дзе шко­ду ў па­ме­ры 18,5 міль­ё­на руб­лёў. Апроч гэ­та­га яны абод­ва па­збаў­ле­ны во­лі тэр­мі­нам на два га­ды з ад­тэр­мі­ноў­кай па­ка­ран­ня на 12 ме­ся­цаў.

Прэс-сак­ра­тар Дзяр­жаў­най ін­спек­цыі ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Воль­га Гра­мо­віч пры­вя­ла яшчэ не адзін прык­лад, ка­лі за па­ру­шэн­не пры­ро­да­ахоў­на­га за­ка­на­даў­ства бра­кань­е­рам да­во­дзі­ла­ся ад­каз­ваць не­ма­лы­мі су­ма­мі штра­фаў.

Па­ляў­ні­ча­му-не­ле­га­лу, які не­за­кон­на зда­быў са­мку дзі­ка на тэ­ры­то­рыі Бы­хаў­ска­га ляс­га­са, суд пры­зна­чыў па­ка­ран­не ў вы­гля­дзе штра­фу 15 міль­ё­наў руб­лёў. Акра­мя яго, бра­кань­ер ра­ней па­крыў на­не­се­ную пры­род­на­му ася­род­дзю шко­ду ў па­ме­ры 6 міль­ё­наў руб­лёў. Па­ляў­ні­чы з Са­лі­гор­ска пры­зна­ны ві­на­ва­тым у не­за­кон­най зда­бы­чы ка­зу­лі і пры­га­во­ра­ны да вы­пла­ты штра­фу ў 13 міль­ё­наў. Гэ­та ня­гле­дзя­чы на тое, што бра­кань­ер пры­знаў сваю ві­ну і доб­ра­ах­вот­на па­крыў на­не­се­ную шко­ду ў па­ме­ры 7,8 міль­ё­на руб­лёў. Жы­ха­ра вёс­кі Смы­чак, які ла­віў ры­бу сет­ка­мі на во­зе­ры Коль­скае, суд Бу­да-Ка­ша­лёў­ска­га ра­ё­на пры­га­ва­рыў да вы­пла­ты 8 міль­ё­наў штра­фу. Па­коль­кі па­ру­шэн­не бы­ло здзейс­не­на ў пе­ры­яд за­ба­ро­ны, на­не­се­ная пры­ро­дзе шко­да бы­ла па­мно­жа­на на тры і скла­ла 13 міль­ё­наў руб­лёў. Штраф на гэ­тую су­му бра­кань­ер па­ві­нен бу­дзе за­пла­ціць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».