Вы тут

Стаў­ка на якасць


Вы­зна­ча­ны прэ­тэн­дэн­ты кон­кур­су на са­іс­кан­не прэ­міі ўра­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь за да­сяг­нен­ні ў га­лі­не якас­ці

Якасць з'яў­ля­ец­ца вы­зна­чаль­ным фак­та­рам кан­ку­рэнт­най устой­лі­вас­ці і эфек­тыў­най эка­но­мі­кі кож­на­га прад­пры­ем­ства і кра­і­ны ў цэ­лым. Зай­маць ста­біль­нае ста­но­ві­шча на ўнут­ра­ным і знеш­ніх рын­ках — за­да­ча не з прос­тых. Але тыя кам­па­ніі, якія вы­бу­доў­ва­юць стра­тэ­гію свай­го раз­віц­ця на асно­ве якас­ці ва ўсіх сфе­рах дзей­нас­ці, да­ся­га­юць най­леп­шых вы­ні­каў.

І та­кія прад­пры­ем­ствы-лі­да­ры ў рэс­пуб­лі­цы ёсць. З 1999 го­да лаў­рэ­а­та­мі кон­кур­су на су­іс­кан­не прэ­міі ўра­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь за да­сяг­нен­ні ў га­лі­не якас­ці, які пра­во­дзіц­ца што­год, ста­лі 189 леп­шых ар­га­ні­за­цый, пры­чым не­ка­то­рыя з іх — не­ад­на­ра­зо­ва.

Да­лу­чыц­ца да іх сё­ле­та імк­нуц­ца яшчэ 30 ар­га­ні­за­цый.

«З на­ша­га пунк­ту гле­джан­ня, вель­мі важ­на, каб уся пра­мыс­ло­васць кра­і­ны зай­ма­ла­ся якас­цю, і гэ­тая за­да­ча па­він­на быць вы­ра­ша­на паў­сюд­на, прак­тыч­на на кож­ным пра­мыс­ло­вым прад­пры­ем­стве, у кож­най ар­га­ні­за­цыі сфе­ры па­слуг і ін­шых га­лін», — лі­чыць стар­шы­ня Дзярж­стан­дар­та Бе­ла­ру­сі Вік­тар На­за­ран­ка.

Най­больш вост­рая ба­раць­ба за зван­не лаў­рэ­а­та ў гэ­тым го­дзе ча­ка­ец­ца па та­кіх кі­рун­ках дзей­нас­ці, як вы­твор­часць хар­чо­вых та­ва­раў і сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі, а так­са­ма ака­зан­не па­слуг і вы­ка­нан­не ра­бот.

Ця­пер экс­пер­ты раз­гля­да­юць да­ку­мен­ты, прад­стаў­ле­ныя прэ­тэн­дэн­та­мі, пас­ля ча­го яны на­ве­да­юць гэ­тыя прад­пры­ем­ствы.

Ар­га­ні­за­цыі, пры­зна­ныя леп­шы­мі ў га­лі­не якас­ці, бу­дуць аб'­яў­ле­ны ў кан­цы го­да. Лаў­рэ­а­там уру­чаць дып­ло­мы і сім­ва­лы прэ­міі, а так­са­ма да­дуць пра­ва вы­ка­рыс­тоў­ваць у мар­кі­роў­цы пра­дук­цыі, да­ку­мен­та­цыі і ў рэ­клам­ных ма­тэ­ры­я­лах вы­яву эмб­ле­мы прэ­міі. Акра­мя гэ­та­га, спіс пе­ра­мож­цаў бу­дзе раз­ме­шча­ны на ін­тэр­нэт-сай­це Дзярж­стан­дар­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, уклю­ча­ны ў што­га­до­вы ілюст­ра­ва­ны ка­та­лог лаў­рэ­а­таў кон­кур­су, які пе­рад­аец­ца ў прад­стаў­ніц­твы на­шай кра­і­ны за мя­жой.

Да­р'я ШО­ЦІК.

Выбар рэдакцыі

Культура

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Размова пра сучаснае стаўленне да культуры, гастролі Купалаўскага тэатра ў савецкія часы і здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі».

Грамадства

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Аляксандра Папова ў Мсціславе ведаюць усе.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.