Вы тут

Над возерам...


З вяс­ко­ва­га ту­рыс­тыч­на­га біз­не­су мож­на жыць, ка­лі гэ­тым усур'­ёз зай­мац­ца», — лі­чыць Ана­толь Мі­ніч, гас­па­дар ся­дзі­бы «Азёр­ная жам­чу­жы­на»

«Азёр­ная жам­чу­жы­на» ў Пін­скім ра­ё­не — ся­дзі­ба па ўсіх мер­ках ся­рэд­няя. Яна не ўраж­вае шы­коў­ны­мі па­бу­до­ва­мі з на­ту­раль­на­га дрэ­ва, ланд­шаф­та­мі, зроб­ле­ны­мі спе­цы­я­ліс­та­мі-ды­зай­не­ра­мі, ці су­час­ны­мі ін­тэр'­ера­мі, сты­лі­за­ва­ны­мі пад даў­ні­ну. Тут усё да­во­лі сціп­ла, але аку­рат­на, пры­го­жа, зроб­ле­на сва­і­мі ру­ка­мі, з лю­боўю. У два­ры шмат кве­так, а за­мест пры­выч­ных ужо туй аба­пал да­ро­жак рас­туць кус­ты яд­лоў­цу, якім гас­па­ды­ня ся­дзі­бы па-май­стэр­ску на­дае акруг­лую фор­му.

3-21

Аг­ра­ту­рыз­мам Га­лі­на і Ана­толь Мі­ні­чы зай­ма­юц­ца ўжо доб­рыя пяць га­доў. Ра­ней яны жы­лі і пра­ца­ва­лі ў Пін­ску. У За­азер'і ку­пі­лі до­мік пад да­чу. Ез­дзі­лі сю­ды, як і ўсе, на вы­хад­ныя, са­дзі­лі ага­род ды квет­кі. По­тым да­ве­да­лі­ся, што пры­ня­ты ад­па­вед­ны ўказ, што мно­гія за­ня­лі­ся ар­га­ні­за­цы­яй ад­па­чын­ку ў вёс­цы, — рас­каз­вае Ана­толь. Па­ду­ма­лі не­як з жон­кай, па­ра­і­лі­ся і ра­шы­лі па­спра­ба­ваць. Тым больш, што та­кую пры­га­жосць нель­га не па­ка­заць лю­дзям.

І праў­да, мес­ца, дзе зна­хо­дзіц­ца дом Мі­ні­чаў, асаб­лі­вае. Іх дом край­ні на ву­лі­цы Вя­сё­лай. Ста­іць ён на ўзвыш­шы. А ўні­зе — ма­ляў­ні­чае шы­ро­кае во­зе­ра Га­ра­дзі­шчан­скае. Звест­кі пра гэ­та во­зе­ра ёсць у ад­ным з ле­та­пі­саў 1464 го­да, — га­на­рыц­ца Ана­толь. А ва­да ў ім — чыс­тая, бе­раг пяс­ча­ны. У спё­ку тут да сот­ні, а то і больш ад­па­чы­валь­ні­каў збі­ра­ец­ца. Вок­ны спаль­ных па­ко­яў вы­хо­дзяць як­раз на во­зе­ра. Для ама­та­раў пры­ро­ды леп­ша­га мес­ца не пры­ду­ма­еш — хоць кар­ці­ны пі­шы.

Дык вось пяць га­доў та­му Мі­ні­чы ўзя­лі крэ­дыт і па­ча­лі доб­ра­ўпа­рад­ка­ваць ся­дзі­бу. Па­сту­по­ва з'я­ві­лі­ся лаз­ня, не­вя­лі­кая пры­бу­до­ва з дву­ма спаль­ны­мі па­ко­я­мі, кам­пакт­ная бан­кет­ная за­ла, біль­ярд. Для ма­лых гас­цей у два­ры раз­горт­ва­ец­ца ба­тут, ба­сейн, ёсць арэ­лі.

—Пра­жы­ван­не ў нас каш­туе 100 ты­сяч руб­лёў на ча­ла­ве­ка ў дзень, — рас­каз­вае Ана­толь Мі­ніч. З дзя­цей да 10 га­доў за пра­жы­ван­не не бя­ром. Рас­цэ­нак на хар­ча­ван­не быць не мо­жа, бо гос­ці за­маў­ля­юць роз­нае. Адзін про­сіць, умоў­на ка­жу­чы, чай з бу­тэрб­ро­дам, дру­го­му трэ­ба паў­та­ра кі­ла­гра­ма мя­са і міс­ку са­ла­ты. Але цэ­ны ста­вім ра­зум­ныя. Пра­жы­ван­не ў нас уво­гу­ле недарагое. Ка­лі сю­ды трап­ля­юць ка­ман­дзі­ро­вач­ныя, то здзіў­ля­юц­ца: у гас­ці­ні­цы та­кіх рас­цэ­нак ужо ня­ма.

За арэн­ду сва­ёй бан­кет­най за­лы мы бя­ром 1,5 міль­ё­на за су­ткі. Мно­гім гэ­та вы­гад­на. Пры­яз­джа­юць як на кар­па­ра­ты­вы, так і на ся­мей­ныя свя­ты. На­прык­лад, на дру­гі дзень вя­сел­ля не­вя­лі­кай кам­па­ні­яй, — пра­цяг­вае гас­па­дар.

Для та­го, каб пра­па­на­ваць дэ­ма­кра­тыч­ныя рас­цэн­кі, тут ста­ра­юц­ца эка­но­міць на ўсім. На­прык­лад, ды­зай­нер з го­ра­да пра­па­на­ва­ла ўпры­го­жыць бан­кет­ную за­лу за два з па­ло­вай міль­ё­ны руб­лёў. Та­ды дач­ка Мі­ні­чаў ку­пі­ла ў кра­ме льня­ной тка­ні­ны, са­ма пры­ду­ма­ла эс­кі­зы, па­шы­ла дэ­кор, змай­стра­ва­ла квет­кі. Атры­ма­ла­ся сціп­ла, але пры­го­жа і ў ра­зы тан­ней. Гас­цям па­да­ба­ец­ца.

3-18

За год ў «Азёр­най жам­чу­жы­не» ад­па­чы­вае 300–400 ча­ла­век, ка­лі не лі­чыць кар­па­ра­ты­вы. Най­больш бы­вае на­вед­валь­ні­каў з Ра­сіі. Ад­па­чы­ва­лі тут і з Укра­і­ны, Ка­зах­ста­на, Пры­бал­ты­кі, Гер­ма­ніі; бы­лі гос­ці на­ват з Аме­ры­кі — са шта­та Ка­ла­ра­да. Гэ­тым ле­там гас­ця­ва­лі італь­ян­цы, абя­ца­лі яшчэ пры­ехаць.

Пер­шыя га­ды Ана­толь з Га­лі­най пра­ца­ва­лі на асноў­най ра­бо­це, а ся­дзі­бай зай­ма­лі­ся толь­кі ў воль­ны час. Ця­пер абое пра­цу па­кі­ну­лі і за­ся­ро­дзі­лі­ся на сва­ім ту­рыс­тыч­ным біз­не­се і доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні ся­дзі­бы.

—Для та­го каб раз­ві­ваць сель­скі ту­рызм, у нас усё ёсць, — лі­чыць Ана­толь, спа­сы­ла­ю­чы­ся на ўказ № 372. Пры ця­пе­раш­няй сі­ту­а­цыі з гэ­та­га мож­на жыць, ка­лі не ле­на­вац­ца. Праў­да, апош­нім ча­сам з раз­моў з ка­ле­га­мі Мі­ніч да­ве­даў­ся, што крэ­дыт узяць ста­ла вель­мі скла­да­на. Па­вод­ле яго мер­ка­ван­ня, трэ­ба да­зво­ліць роз­ным бан­кам (на­прык­лад, ка­мер­цый­ным) крэ­ды­та­ваць раз­віц­цё сель­ска­га ту­рыз­му. Ка­лі ён сам афарм­ляў крэ­дыт, зра­біць гэ­та бы­ло на­шмат пра­сцей.

Гас­па­дар «Азёр­най жам­чу­жы­ны» лі­чыць, што не ўсе мо­гуць зай­мац­ца та­кой спра­вай, бо для гэ­та­га трэ­ба мець асаб­лі­вы ха­рак­тар. Па­вод­ле слоў Ана­то­ля Іва­на­ві­ча, важ­на лю­біць лю­дзей і ўмець зна­хо­дзіць агуль­ную мо­ву з усі­мі. На ад­па­чы­нак пры­яз­джа­юць вель­мі роз­ныя клі­ен­ты. І кож­на­му трэ­ба да­га­дзіць, улі­чыць яго ін­та­рэ­сы, густ, пе­ра­ва­гі.

Бы­ва­юць сі­ту­а­цыі, тлу­ма­чыць ён, ка­лі ад­на­ча­со­ва ад­на­му трэ­ба па­да­ваць шаш­лык, у дру­го­га шар тэ­ніс­ны згу­біў­ся, а трэ­ця­му за­кар­це­ла па­ка­тац­ца на лод­цы… І ўсё не­аб­ход­на «раз­ру­ліць» — ве­се­ла, ні­бы не­зна­рок, каб ні­хто не па­крыў­дзіў­ся. І са­мае ня­прос­тае бы­вае спы­ніць ім­пэт ама­та­раў поз­ніх шум­ных за­стол­ляў, му­зы­кі на ўсю моц. Трэ­ба ўліч­ваць ін­та­рэ­сы су­се­дзяў: аг­ра­ся­дзі­ба ж зна­хо­дзіц­ца ў вёс­цы. Бы­ва­лі і скар­гі, на­ра­кан­ні ад су­се­дзяў, ка­лі ка­му з гас­цей ха­це­ла­ся апоў­на­чы ад­са­лю­та­ваць пе­тар­дай.

Та­му ў бу­ду­чым Ана­толь пла­нуе на­быць ней­кае гу­ка­іза­ля­цый­нае пры­ста­са­ван­не, на­кшталт та­го, якія ста­вяць уз­доўж да­рог. Па­вод­ле яго слоў, гэ­та адзі­ная праб­ле­ма, якую мо­жа ства­раць аг­ра­ся­дзі­ба су­се­дзям-вяс­коў­цам. У ас­тат­нім жа ад іх дзей­нас­ці толь­кі ка­рысць. Ле­там яны з жон­кай амаль што­дня пры­бі­ра­юць бе­раг во­зе­ра. Ад­па­чы­валь­ні­кі звы­чай­на па­кі­да­юць пас­ля ся­бе смец­це, плас­ты­ка­выя бу­тэль­кі. А гас­па­да­ры «Азёр­най жам­чу­жы­ны» не мо­гуць да­зво­ліць са­бе, каб іх гос­ці ба­чы­лі та­кі бес­па­ра­дак на бе­ра­зе.

На­мес­нік на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла аду­ка­цыі, спор­ту і ту­рыз­му Пін­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Юрый Кі­сель за­ў-
ва­жыў, што ў ра­ё­не за­раз кры­ху больш за двац­цаць аб'­ек­таў аг­ра­ту­рыз­му. Ся­дзі­ба Мі­ні­ча пра­цуе даў­но і мае ста­ноў­чы імідж у ту­рыс­таў, у тым лі­ку за­меж­ных. А ды­рэк­тар фіз­куль­тур­на-спар­тыў­най уста­но­вы «Эла­да-Спорт» Алег Кан­драш­кін да­даў, што гас­цям па­да­ба­ец­ца кух­ня ся­дзі­бы Мі­ні­чаў. Не­як яму да­вя­ло­ся пра­ца­ваць з гру­пай нем­цаў, якія на­пя­рэ­дад­ні на­ча­ва­лі ў «Азёр­най жам­чу­жы­не». Гас­цям на­столь­кі спа­да­ба­лі­ся блін­цы, якія пры­га­та­ва­ла Га­лі­на, што бы­лі га­то­выя ес­ці іх тры ра­зы на дзень. Блі­ны з роз­ны­мі на­чын­ка­мі — гэ­та «фіш­ка» гас­па­ды­ні ся­дзі­бы з За­азер'я. Гас­па­дар жа ўмее абы­хо­дзіц­ца з мя­сам.

Ана­толь Іва­на­віч га­во­рыць, што за іх спра­ву трэ­ба брац­ца, ка­лі та­бе па­да­ба­юц­ца ста­сун­кі з людзь­мі, ка­лі не лі­чыш за цяж­касць па­ста­ян­на пры­бі­раць, мыць по­суд. Быў ад­ной­чы ў Мі­ні­ча клі­ент. Пры­ехаў з сяб­ра­мі ад­зна­чыць дзень на­ро­дзі­наў. За­мо­віў лаз­ню, стол па­пра­сіў на­крыць на ву­лі­цы. А по­тым па­каз­вае на тэ­ле­фо­не зды­мак сва­ёй улас­най лаз­ні. Там ін­тэр'­еры больш шы­коў­ныя, чым на аг­ра­ся­дзі­бе. «Ча­му ж вы до­ма не спраў­ля­е­це свя­та?» — шчы­ра здзі­віў­ся Ана­толь. «Дык там жа пры­га­та­ваць трэ­ба, по­тым усё пры­браць… Дык я лепш за­пла­чу і кло­па­ту мець не бу­ду», — ад­ка­заў госць.

Ад­ной­чы ба­га­тыя ра­сі­я­не да­ва­лі вя­лі­кія гро­шы за ся­дзі­бу Мі­ні­чаў, але Ана­толь не зга­дзіў­ся яе пра­да­ваць. Ён даў­но зра­зу­меў, што гэ­та яго спра­ва.

Пін­скі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?