Вы тут

Як адзін прай­дзі­свет абя­цаў мно­гім ажа­ніц­ца, а па­кі­даў без гро­шай


 

або Астап Бен­дэр з ма­дам Гры­ца­цу­е­вай ад­па­чы­ва­юць

Су­пра­цоў­ні­кі Цэнт­раль­на­га РУ­УС ста­лі­цы за­тры­ма­лі ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка, які ўва­хо­дзіў у да­вер да дзяў­чат і за­ва­лод­ваў іх рэ­ча­мі. Ім ака­заў­ся 30-га­до­вы ра­ней не­ад­на­ра­зо­ва су­дзі­мы за мах­ляр­ства і кра­дзя­жы ўра­джэ­нец Баб­руй­ска. Пра­жы­ваў ён у Асі­по­ві­чах, ха­ця, як вы­свет­лі­ла­ся, геа­гра­фія яго зна­ём­стваў толь­кі гэ­тым го­ра­дам не аб­мя­жоў­ва­ла­ся.

Ма­ла­ды ча­ла­век за­во­дзіў іх у са­цы­яль­ных сет­ках, па­ды­хо­дзіў да дзяў­чат на ву­лі­цах, у пар­ках, ка­вяр­нях і г.д. Ка­ва­лер пра­па­ноў­ваў сха­дзіць на пра­гул­ку, у кі­но, пры гэ­тым пры­го­жа за­ля­цаў­ся. Не за­бы­ваў­ся мі­ма­ходзь за­ўва­жыць, што ён вель­мі за­бяс­пе­ча­ны, але, вось бя­да, адзі­но­кі. Не­ка­то­рым з дзяў­чат ма­ла­ды ча­ла­век пра­па­ноў­ваў ус­ту­піць з ім у шлюб, на­ват зна­ё­міў­ся з баць­ка­мі «ня­вес­ты», да­рыў «ка­ха­ным» за­ла­тыя за­ру­чаль­ныя пярс­цён­кі, якія, як вы­свет­лі­ла­ся паз­ней, бы­лі зу­сім не з каш­тоў­на­га ме­та­лу.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі Цэнт­раль­на­га РУ­УС г. Мін­ска, «жа­ніх» меў ра­ман­тыч­ныя ста­сун­кі ад­ра­зу з не­каль­кі­мі ах­вя­ра­мі. У яго знай­шлі во­сем ма­біль­ных тэ­ле­фо­наў і мност­ва сім-карт, якія бы­лі за­рэ­гіст­ра­ва­ныя на... дзяў­чат, з які­мі ён су­стра­каў­ся. За дзень ма­ла­ды ча­ла­век па­спя­ваў уба­чыц­ца ад­ра­зу з не­каль­кі­мі прад­стаў­ні­ца­мі ча­роў­на­га по­лу, а так­са­ма пі­саў ім СМС-па­ве­дам­лен­ні. Ад­на­ча­со­ва гэ­ты прай­дзі­свет зды­маў не­каль­кі ква­тэр. Пры­чым кож­най з дзяў­чат га­ва­рыў, што жыл­лё на­ле­жыць яму і ён хо­ча, каб яго абран­ні­ца пе­ра­еха­ла да яго жыць. Дзяў­ча­ты па­га­джа­лі­ся, пе­ра­во­зі­лі ў ква­тэ­ру свае рэ­чы, а праз не­каль­кі дзён «жа­ніх» зні­каў ра­зам з імі.

З ад­ной з па­цяр­пе­лых, на­прык­лад, зла­мыс­нік па­зна­ё­міў­ся на за­пра­ва­чнай стан­цыі, дзе тая пра­ца­ва­ла. Пра­па­на­ваў сха­дзіць на пра­гул­ку, па­чаў су­стра­кац­ца з дзяў­чы­най. У якас­ці па­цвяр­джэн­ня сва­іх ра­ман­тыч­ных па­чуц­цяў па­абя­цаў зва­зіць яе на Кіпр, на­ват узяў паш­парт «абран­ні­цы» — для «афарм­лен­ня» ві­зы. По­тым зняў чар­го­вую ква­тэ­ру, якую вы­даў зноў за сваю ўлас­ную, быц­цам бы на­бы­тую спе­цы­яль­на для су­мес­на­га пра­жы­ван­ня. Вя­до­ма, дзяў­чы­на пе­ра­вез­ла да «жа­ні­ха» свае рэ­чы. А праз коль­кі ча­су вы­яві­ла знік­нен­не іх ра­зам з гра­шы­ма, ін­шы­мі каш­тоў­нас­ця­мі на агуль­ную су­му больш як 50 міль­ё­наў руб­лёў. Не бы­ло ў ква­тэ­ры і «ка­ха­на­га»... Яшчэ ад­ну дзяў­чы­ну ма­ла­ды ча­ла­век уга­ва­рыў афор­міць на ся­бе крэ­дыт, а гро­шы пе­ра­даць яму. Уво­гу­ле, пра­ва­ахоў­ні­кі мяр­ку­юць, што спіс ах­вяр мо­жа быць на­шмат боль­шым, чым вя­до­ма за­раз.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.