Вы тут

Не аплач­ва­ем і па­ловы...


 

Уз­ро­вень па­крыц­ця са­бе­кош­ту жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг на­сель­ніц­твам за 2013 год склаў 24,4 %, а за пер­шае паў­год­дзе сё­ле­та ён па­вя­лі­чыў­ся да 31%, па­ве­да­міў ды­рэк­тар дэ­парт­амен­та цэ­на­вай па­лі­ты­кі Мі­нэ­ка­но­мі­кі Ігар ФА­МІН. З улі­кам дзе­ян­ня мер, пра­ду­гле­джа­ных іс­ну­ю­чы­мі нарматыў­на-пра­ва­вы­мі ак­та­мі, да кан­ца го­да гэ­ты па­каз­чык па­ві­нен знач­на па­вя­лі­чыц­ца. Пры гэ­тым тэр­мін вы­ха­ду на 100-пра­цэнт­нае па­крыц­цё па­слуг жыль­ца­мі спе­цы­я­ліс­ты аб'­яў­ляць не спя­ша­юц­ца.

Кра­і­на па­ды­хо­дзіць да гэ­та­га хоць і ма­руд­на, але цвёр­да, свед­чан­нем ча­го ста­ла чар­го­вая ін­дэк­са­цыя та­ры­фаў на не­ка­то­рыя па­слу­гі. Так, з 1 ве­рас­ня та­ры­фы на пры­род­ны і звад­ка­ва­ны газ, элект­ра- і цеп­ла­энер­гію для па­трэб ацяп­лен­ня і га­ра­ча­га во­да­за­бес­пя­чэн­ня для на­сель­ніц­тва, што суб­сі­дзі­ру­юц­ца дзяр­жа­вай, па­вя­лі­чы­лі­ся ў ся­рэд­нім на 9,8%. На­га­да­ем, ра­шэн­не аб ін­дэк­са­цыі не­ка­то­рых та­ры­фаў пры­ня­та згод­на з ука­зам Прэ­зі­дэн­та, які ўсту­піў у сі­лу сё­ле­та з 1 сту­дзе­ня. Да­ку­мент дае ме­ха­нізм зме­ны та­ры­фаў, які пры­вя­за­ны да тэм­паў рос­ту на­мі­наль­най за­ра­бот­най пла­ты. Па да­ных На­цы­я­наль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та, ін­дэкс зме­ны тэм­паў рос­ту на­мі­наль­най за­ра­бот­най пла­ты склаў 9,8%. Пры гэ­тым пра­ін­дэк­са­ва­ныя толь­кі тыя та­ры­фы, што суб­сі­дзі­ру­юц­ца, — гэ­та зна­чыць, тыя, якія не да­сяг­ну­лі 100-пра­цэнт­на­га ўзроў­ню кам­пен­са­цыі вы­дат­каў.

Так, та­рыф на цеп­ла­вую энер­гію для па­трэб ацяп­лен­ня і га­ра­ча­га во­да­за­бес­пя­чэн­ня з 82 020 руб­лёў за 1 Гкал вы­рас­це да 90 058 руб­лёў. Кошт ад­на­го ку­ба­мет­ра пры­род­на­га га­зу ў ацяп­ляль­ны пе­ры­яд пры на­яў­нас­ці ін­ды­ві­ду­аль­ных га­за­вых ацяп­ляль­ных пры­бо­раў па­вы­ша­ец­ца з 530,3 да 582,2 руб­лёў, а звад­ка­ва­ны газ да­ра­жэе з 8 215,9 да 9 021 руб­ля за куб. м. Ад­на­ста­вач­ны та­рыф на элект­рыч­ную энер­гію ў жы­лых да­мах (ква­тэ­рах), аб­ста­ля­ва­ных элект­ра­плі­та­мі, з 1 ве­рас­ня, згод­на з па­ста­но­вай, вы­рас­це з 633,9 да 696 руб­лёў за 1 кВт/гадз.
Ды­фе­рэн­цы­ра­ва­ны та­рыф па ча­са­вых пе­ры­я­дах па­вя­лі­чыц­ца: з 443,7 руб­лёў да 487,1 за 1 кВт/гадз (з 22.00 да 17.00 — пе­ры­яд мі­ні­маль­ных на­гру­зак); з 1 267,8 руб­ля да 1 392 за 1 кВт/гадз (з 17.00 да 22.00 — пе­ры­яд мак­сі­маль­ных на­гру­зак).

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».