Вы тут

Вучэбныя выданні БДУ атрымалі ўзнагароды на конкурсе "Універсітэцкая кніга-2014" у Казані


Выданні БДУ атрымалі 7 дыпломаў і 2 граматы на міжнародным галіновым конкурсе выданняў вышэйшых навучальных устаноў "Універсітэцкая кніга-2014: сацыяльна-гуманітарныя навукі", які праходзіў на базе Інстытута эканомікі, кіравання і права горада Казані.

Дыпломамі былі адзначаны выданні з серыі "Класічнае ўніверсітэцкае выданне" ў сферы мовазнаўства, сацыялогіі, юрыспрудэнцыі і г.д. Акрамя таго, газета "Універсітэт" адзначана граматай у намінацыі "Лепшая вузаўская газета".

Удзельнікамі конкурсу былі выдавецтвы і рэдакцыйна-выдавецкія аддзелы вышэйшых навучальных устаноў Расіі, краін блізкага і далёкага замежжа, якія выпускаюць вучэбную і навуковую літаратуру па эканамічным і юрыдычным напрамках. У гэтым годзе розныя этапы ўсерасійскага конкурсу "Універсітэцкая кніга" праводзіліся ў Чэбаксарах, Екацярынбургу, Омску і Казані.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.