Вы тут

Пра­ек­ты за акі­я­нам


 

«Бе­ла­рус­наф­та» бу­дзе шу­каць «чор­нае зо­ла­та» ў сель­ве Ама­зон­кі

У блі­жэй­шыя два ме­ся­цы «Бе­ла­рус­наф­та» атры­мае но­вы кант­ракт у Эк­ва­до­ры. Як па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба прад­пры­ем­ства, пас­ля не­каль­кіх раў­ндаў пе­ра­моў у кан­цы мі­ну­ла­га ме­ся­ца ў Кі­та бы­ло пад­пі­са­на «Па­гад­нен­не аб тэх­ні­ка-эка­на­міч­ных умо­вах ге­о­ла­га­раз­вед­кі і рас­пра­цоў­кі бло­ка №28». Апош­няе бы­ло да­сяг­ну­та па­між прад­стаў­ні­ка­мі аль­ян­су «Бе­ла­рус­наф­та» — Реtrоаmаzоnаs — ЕNАР з ад­на­го бо­ку і сак­ра­та­ры­я­там па вуг­ле­ва­да­ро­дах Мі­ніс­тэр­ства па не­ад­наў­ляль­ных пры­род­ных рэ­сур­сах Эк­ва­до­ра з дру­го­га.

Пад­пі­са­нае па­гад­нен­не ста­ла апош­нім кро­кам на шля­ху да за­клю­чэн­ня кант­рак­та па ге­о­ла­га­раз­вед­цы і рас­пра­цоў­цы бло­ка №28. У блі­жэй­шыя два ме­ся­цы бу­дуць раз­гле­джа­ны ўсе яго ас­пек­ты: ад юры­дыч­на­га склад­ні­ка да дэ­та­лё­вых тэх­ніч­ных і эка­на­міч­ных да­дат­каў.

Пра­ект па ге­о­ла­га­раз­вед­цы і рас­пра­цоў­цы бло­ка №28 аб'­яд­нан­не «Бе­ла­рус­наф­та» рэа­лі­зуе ра­зам з эк­ва­дор­скай кам­па­ні­яй Реtrоаmаzоnаs і чы­лій­скай ЕNАР. Аль­янс быў ство­ра­ны ў лі­пе­ні мі­ну­ла­га го­да. Праз не­каль­кі ме­ся­цаў, у ліс­та­па­дзе, ён пры­няў удзел у адзі­нац­ца­тым раў­ндзе дзяр­жаў­на­га тэн­да­ра Эк­ва­до­ра на атры­ман­не лі­цэн­зіі на рас­пра­цоў­ку наф­та­ва­га ра­до­ві­шча. Та­ды на тар­гі бы­лі вы­стаў­ле­ны ча­ты­ры наф­та­зда­бы­ва­ю­чыя бло­кі. Бе­ла­рус­ка-эк­ва­дор­ска-чы­лій­скі са­юз афор­міў за­яў­ку на рас­пра­цоў­ку ад­на­го з іх — бло­ка №28. Гэ­тая тэ­ры­то­рыя пры­ля­гае да гор­на­га лан­цу­гу Анд. Агуль­ная пло­шча бло­ка — 1879 кв.км. Струк­ту­ры, вы­яў­ле­ныя на яго тэ­ры­то­рыі, уяў­ля­юць вя­лі­кую ці­ка­васць для ге­о­ла­гаў. Ад­нак пра­ца тут ус­клад­не­на тым, што блок №28 раз­ме­шча­ны ў цяж­ка­да­ступ­ных умо­вах сель­вы Ама­зон­кі.

Згод­на з тэн­да­рам, кам­па­нія-пе­ра­мож­ца атрым­лі­вае кант­ракт, які дае пра­ва на ге­о­ла­га­раз­вед­ку не­траў на пра­ця­гу ча­ты­рох га­доў. Па вы­ні­ках ад­крыц­ця ка­мер­цый­ных за­па­саў наф­ты кант­ракт аў­та­ма­тыч­на пра­ду­гледж­вае двац­ца­ці­га­до­вы пе­ры­яд рас­пра­цоў­кі і экс­плу­а­та­цыі ра­до­ві­шча.

У мно­гім уза­е­ма­дзе­ян­не ў га­лі­не раз­вед­кі і зда­бы­чы наф­ты па­між Бе­ла­рус­сю і Эк­ва­до­рам па­бу­да­ва­на на во­пы­це су­пра­цоў­ніц­тва на­шай кра­і­ны з Ве­не­су­э­лай. Буй­ная наф­та­вая пра­мыс­ло­васць — ас­но­ва эка­но­мі­кі Эк­ва­до­ра. Па за­па­сах і аб'­ёме зда­бы­чы «чор­на­га зо­ла­та» дзяр­жа­ва зай­мае 4-е мес­ца ў Ла­цін­скай Аме­ры­цы пас­ля Ве­не­су­э­лы, Мек­сі­кі і Ар­ген­ці­ны. Эк­ва­дор­скі ўрад за­ах­воч­вае пра­ек­ты па рас­пра­цоў­цы но­вых ра­до­ві­шчаў, а так­са­ма па ства­рэн­ні су­час­най інф­ра­струк­ту­ры і срод­каў транс­пар­ці­роў­кі наф­ты і наф­та­пра­дук­таў. Для гэ­та­га ак­тыў­на пры­цяг­ва­юц­ца срод­кі і тэх­на­ло­гіі пры­ват­ных ін­вес­та­раў.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Ужо ў гэту нядзелю вырашыцца інтрыга

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг