Вы тут

Наша па­лі­ца


 

Кні­гі Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да» прад­стаў­ле­ны на між­на­род­най вы­ста­ве ў Маск­ве

Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі Бе­ла­ру­сі прад­ста­ві­ла на­цы­я­наль­ны стэнд на 27-й Мас­коў­скай між­на­род­най кніж­най вы­ста­ве-кір­ма­шы. Яго прэ­зен­та­цыя ад­бы­ла­ся ўчо­ра ад­ра­зу ж пас­ля афі­цый­на­га ад­крыц­ця кніж­на­га фо­ру­му, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Як ад­зна­чыў на цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця стэн­да са­вет­нік-па­слан­нік Па­соль­ства Бе­ла­ру­сі ў Ра­сіі Па­вел Лёг­кі, Бе­ла­русь тра­ды­цый­на прад­стаў­ляе ў Маск­ве да­сяг­нен­ні ай­чын­на­га кні­га­вы­дан­ня. Вось і на гэ­ты раз бе­ла­рус­кая дэ­ле­га­цыя пры­вез­ла ў Маск­ву больш за 600 най­мен­няў кніг, вы­пу­шча­ных вы­да­вец­тва­мі «Бе­ла­русь», «Вы­да­вец­кі дом «Бе­ла­рус­кая на­ву­ка», «Бе­ла­рус­кая эн­цык­ла­пе­дыя імя Пет­ру­ся Броў­кі», «Вы­шэй­шая шко­ла», «Мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра», «На­род­ная асве­та», «Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да», «Па­чат­ко­вая шко­ла», «Аду­ка­цыя і вы­ха­ван­не», Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га эка­на­міч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, РУП «Бел­кар­та­гра­фія», а так­са­ма ААТ «Па­лі­граф­кам­бі­нат імя Яку­ба Ко­ла­са».

У гэ­тым го­дзе ар­га­ні­за­та­ры бе­ла­рус­ка­га стэн­да зра­бі­лі ак­цэн­ты на трох тэ­мах. Перш за ўсё гэ­та 70-год­дзе вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. Акра­мя та­го, на стэн­дзе вы­лу­ча­ны вы­ста­ва Ула­дзі­мі­ра Лі­ха­дзе­да­ва «У по­шу­ках стра­ча­на­га», пры­све­ча­ная Пер­шай су­свет­най вай­не, і вы­да­вец­кія пра­ек­ты Са­юз­най дзяр­жа­вы.

На мас­коў­скім кір­ма­шы Бе­ла­русь прад­ста­ві­ла кніж­ныя на­він­кі шы­ро­ка­га спект­ру роз­ных тэ­ма­тыч­ных кі­рун­каў: ву­чэб­ная, ву­чэб­на-ме­та­дыч­ная, на­ву­ко­вая, на­ву­ко­ва-па­пу­ляр­ная, да­ве­дач­ная, эн­цык­ла­пе­дыч­ная, дзе­ла­вая лі­та­ра­ту­ра, лі­та­ра­тур­на-мас­тац­кія і дзі­ця­чыя вы­дан­ні. Акра­мя та­го, бе­ла­рус­кія кні­гі прад­стаў­ле­ны так­са­ма ў рам­ках ар­га­ні­за­ва­на­га Аса­цы­я­цы­яй кні­га­вы­даў­цоў Ра­сіі Сла­вян­ска­га кніж­на­га свя­та.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.