Вы тут

Спосабы ўборкі ўраджаю абляпіхі


Аб­ля­пі­ха атры­ма­ла наз­ву за сваё ба­га­тае пло­да­на­шэн­не: га­лін­ка лі­та­раль­на аб­леп­ле­на яга­да­мі, якія шчыль­на ся­дзяць. Але, як час­та гэ­та бы­вае, у вы­со­кай пра­дук­тыў­нас­ці ёсць і ад­ва­рот­ны бок: яга­ды рас­туць у та­кой вя­ліз­най коль­кас­ці і на­столь­кі шчыль­на пры­ля­га­юць да га­лін­кі, што збор пла­доў го­лы­мі ру­ка­мі пе­ра­тва­ра­ец­ца ў стом­ны пра­цэс. Да та­го ж ка­рот­кая пла­да­нож­ка і ка­люч­кі на га­лін­ках ста­но­вяц­ца сур'­ёз­най пе­ра­шко­дай у біт­ве за ўра­джай.

Па-пер­шае, шы­пы до­сыць ба­лю­ча ко­люц­ца, а мяк­кія яга­ды пры спро­бе ад­лу­чыць іх ад рас­лі­ны лёг­ка рас­ціс­кац­ца ў ру­ках, вы­дзя­ля­ю­чы сок, які бяз­лі­тас­на шчып­ле ску­ру.

Юве­лір­ная пра­ца

Збор аб­ля­пі­хі ўруч­ную аль­бо з да­па­мо­гай на­жніц шы­ро­ка пры­мя­ня­ец­ца звы­чай­на та­ды, ка­лі дрэў на ўчаст­ку ня­шмат. Га­лоў­ным мі­ну­сам гэ­та­га спо­са­бу з'яў­ля­юц­ца вя­лі­кія пра­ца- і ча­са­зат­ра­ты. Але, ня­гле­дзя­чы на іс­тот­ныя не­да­хо­пы, ёсць у яго і сур'­ёз­ная пе­ра­ва­га: так вы не па­шко­дзі­це ні яга­ду, ні дрэ­ва.

Для ля­ні­вых

Не­ка­то­рыя са­доў­ні­кі збі­ра­юць ура­джай аб­ля­пі­хі пас­ля пер­шых за­ма­раз­каў. За­ма­ро­жа­ныя яга­ды лёг­ка аб­сы­па­юц­ца на па­пя­рэд­не ра­за­сла­ныя бры­зент або плён­ку ад лёг­кіх уда­раў па ства­ле або пру­та­мі па га­лі­нах. Ад­нак гэ­ты спо­саб не­дас­ка­на­лы, бо пла­ды, па­кі­ну­тыя на га­лін­ках, пе­ра­спя­ва­юць, псу­юц­ца ад даж­джоў і па­шкодж­ва­юц­ца птуш­ка­мі. Да та­го ж зі­ма ў нас на­ды­хо­дзіць па­воль­на, ма­ра­зы чар­гу­юц­ца з ад­лі­га­мі: та­ды скур­ка ягад так­са­ма ад­тае і пры аб­тра­сан­ні мо­жа ад­дзя­ліц­ца ад мя­ка­ці, якая за­ста­ец­ца на га­лі­нах.

Пра­ві­лы збо­ру аб­ля­пі­хі

Каб па­лег­чыць цяж­кі і пра­ца­ём­кі пра­цэс збо­ру ягад, пры­трым­лі­вай­це­ся трох прос­тых пра­ві­лаў:

 Вы­ра­шыў­шы вы­рошч­ваць аб­ля­пі­ху ў ся­бе на ўчаст­ку, ад­дай­це пе­ра­ва­гу га­тун­кам з буй­ны­мі яга­да­мі і су­хім ад­ры­вам.

 Збі­рай­це яга­ды ў па­чат­ку па­спя­ван­ня, ка­лі яны ўжо на­бы­лі жоў­тую або чыр­во­на-аран­жа­вую афар­боў­ку, але яшчэ не стра­ці­лі пруг­кас­ці. Пе­ра­спеў­шы, яны ста­но­вяц­ца мяк­кі­мі і пры зры­ван­ні рас­ціс­ка­юц­ца.

 Вы­ка­рыс­тоў­вай­це пры­ста­са­ван­ні і пры­ла­ды для хут­ка­га збо­ру пла­доў у вы­гля­дзе гра­бян­цоў для счэс­ван­ня, пя­це­лек, U-па­доб­ных шпі­лек і т. п.

«Сля­пы» ад­бор

Са­мы прос­ты і «гру­бы» спо­саб — аку­рат­на зрэ­заць з дрэ­ва пла­до­выя га­лін­кі, каб за­тым без кло­па­таў до­ма аба­браць па ягад­цы ўруч­ную. Ад­нак, ня­гле­дзя­чы на ўсе скла­да­нас­ці ўбор­кі аб­ля­пі­хі, аб­лом­ваць га­лі­ны ні ў якім ра­зе нель­га, за вы­клю­чэн­нем зрэз­кі сля­пых па­чат­каў і га­лін з пла­да­мі, якія рас­туць унут­ры кро­ны. На гэ­тых ка­рот­кіх га­лін­ках, якія не ма­юць пры­рос­таў на вер­ха­ві­не і амаль цал­кам па­кры­ты пла­да­мі, у асоб­ных га­тун­каў зна­хо­дзіц­ца да 30% ура­джаю. Іх зра­за­юць се­ка­та­рам і ўклад­ва­юць у ла­ток, а за­тым уруч­ную абі­ра­юць пла­ды.

Пло­да­на­шэн­не аб­ля­пі­хі па­чы­на­ец­ца на трэ­ці—чац­вёр­ты год пас­ля па­сад­кі. Ка­лі ва­шы дрэў­цы раз­ві­ва­юц­ца дрэн­на, маг­чы­ма, вы пе­ра­шчы­ра­ва­лі з апра­цоў­кай гле­бы і па­шко­дзі­лі ка­рэнь­чы­кі, якія за­ля­га­юць бліз­ка да па­верх­ні. Каб не на­шко­дзіць сва­ёй аб­ля­пі­се, рых­лі­це гле­бу ва­кол дрэ­ва не глы­бей за 5 см!

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?