Вы тут

Адкуль што бярэцца?


Ра­ні­цай ка­ля ган­каў школ і дзі­ця­чых сад­коў гар­мі­дар: та­кое ад­чу­ван­не, што за час лет­ніх ка­ні­ку­лаў на пра­ві­лы да­рож­на­га ру­ху і на­огул эле­мен­тар­ныя пра­ві­лы доб­ра­га то­ну за­бы­лі­ся не толь­кі дзе­ці, але і мно­гія да­рос­лыя. Вось пад'­еха­ла пад са­мыя ва­ро­ты ма­ла­дая жан­чы­на, не па­кі­нуў­шы па­між вес­ніч­ка­мі і тра­ту­а­рам і 50 сан­ты­мет­раў. Ма­ме з ка­ляс­кай, якая па­ды­хо­дзіць да ва­ро­таў з дру­го­га бо­ку, ця­пер ні­як не прай­сці. На за­ўва­гу ў ад­рас аў­та­ўла­даль­ні­цы: «Ня­ўжо нель­га бы­ло пры­пар­ка­ваць ма­шы­ну хоць на метр да­лей?» — тая раз­драж­нё­на кі­дае: «Я дзі­ця пры­вез­ла!». Ага… А ўсе ас­тат­нія баць­кі з дзець­мі тут прос­та так гу­ля­юць. Час ад ча­су сад­коў­скі вар­таў­нік дзядзь­ка Мі­ша вы­хо­дзіць да асаб­лі­ва на­хаб­ных ва­дзі­це­ляў, каб тро­хі пры­стру­ніць іх, і пры гэ­тым абя­цае вы­клі­каць ДАІ, але да­па­ма­гае гэ­та не­на­доў­га — праз па­ру дзён сі­ту­а­цыя паў­та­ра­ец­ца.

…А якая «пес­ня» на гэ­ты конт у гра­мад­скім транс­пар­це! Вось у тра­лей­бус убя­гае юнак і, спя­ша­ю­чы­ся за­няць мес­ца, плю­ха­ец­ца на крэс­лы «для са­ста­рэ­лых, па­са­жы­раў з дзець­мі і ця­жар­ных жан­чын» — аку­рат пад вет­лі­вы на­па­мін з ды­на­мі­каў, што ме­на­ві­та гэ­тым ка­тэ­го­ры­ям вар­та са­сту­паць мес­ца. Аб­ве­ша­ныя, як ві­на­гра­дзін­ка­мі, ма­лы­мі, ма­ту­лі за­хо­дзяць знач­на паз­ней і раз­мяр­коў­ва­юц­ца хто як па­спя­вае. Юнак ні­бы­та не за­ўва­жае, што не­ка­то­рыя з іх ста­яць по­бач. Раз­ру­ліць сі­ту­а­цыю да­па­ма­га­юць… са­мі дзе­ці.

«Мам, — звон­кім га­лас­ком пы­та­ец­ца дзяў­чо на вы­гляд га­доў трох-ча­ты­рох — гэ­ты дзядзь­ка ця­жар­ны?» Твар ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка на­бы­вае ко­лер ма­ла­дых бу­ра­коў, а яго са­мо­га ня­бач­най спру­жы­най пад­кід­вае да вы­ха­ду.

Але та­кі мір­ны вы­нік, хут­чэй, вы­клю­чэн­не, чым пра­ві­ла. У паў­ся­дзён­нас­ці ж мно­гія да­рос­лыя ў пры­сут­нас­ці дзя­цей аб­ра­жа­юць ін­шых, па­вы­ша­юць го­лас на вы­ха­ва­це­ляў і на­стаў­ні­каў, скан­да­ляць у чэр­гах у па­лі­клі­ні­цы, на­рэш­це, сва­рац­ца на са­міх ма­лых… І пры гэ­тым боль­шасць гэ­тых жа баць­коў рас­каз­вае дзе­цям па кніж­ках, што та­кое доб­ра і што та­кое дрэн­на, ву­чыць ві­тац­ца і пра­сіць пра­ба­чэн­ня, па­тра­буе ад іх быць вет­лі­вы­мі і лас­ка­вы­мі. Ма­лыя ба­чаць усё гэ­та і ад­чу­ва­юць, як мод­на ця­пер га­ва­рыць, каг­ні­тыў­ны ды­са­нанс. Ка­лі хлу­сіць нель­га, але баць­ка хлу­сіць вы­ха­валь­ні­цы, што не змо­жа да­па­маг­чы ў ра­мон­це шаф, бо за­ня­ты на пра­цы, — зна­чыць, ча­сам пад­ман­ваць мож­на? Ка­лі ма­ма ву­чыць са­сту­паць мес­ца ста­рэй­шым, але кож­ны раз пры ўва­хо­дзе ў транс­парт ка­жа: «Ідзі, ся­дай», а са­ма ста­іць — зна­чыць, да­рос­лыя прос­та пры­кід­ва­юц­ца стом­ле­ны­мі? Сло­вы і спра­вы су­пя­рэ­чаць ад­но ад­на­му, ма­лень­кі ча­ла­век губ­ля­ец­ца. А по­тым — ро­біць так, як баць­кі.

Гру­басць, ня­ўваж­лі­васць, брыд­ка­слоўе і на­ват ад­кры­тае хам­ства — вы са­праў­ды ве­ры­це, што на­шы дзет­кі-квет­кі пры­но­сяць гэ­та ад­не­куль з ву­лі­цы, што ін­шыя, «дрэн­ныя» дзе­ці па­ка­за­лі ім за­раз­лі­вы дрэн­ны прык­лад? Але ж псі­хо­ла­гі і пе­да­го­гі сцвяр­джа­юць, што на 90% ха­рак­тар ча­ла­ве­ка за­клад­ва­ец­ца ў сям'і. І перш чым ра­біць за­ўва­гу на­шчад­кам за дрэн­ныя па­во­дзі­ны і не­па­важ­лі­выя раз­мо­вы, перш чым чы­таць ма­ра­лі кштал­ту «Вось я ў тва­ім уз­рос­це…», трэ­ба шчы­ра ад­ка­заць са­мо­му са­бе на пы­тан­не: «А вы — не та­кі?»

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.