Вы тут

Два сусветы Мішы Чорнага


У паэ­зіі для кал­мы­ка Мі­ха­і­ла Хо­ні­на­ва, яко­га ад­ра­зу пас­ля вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад­пра­ві­лі больш як на дзе­сяць га­доў у Сі­бір, іс­на­ва­лі два ар­хе­ты­пы — бе­ла­рус­кія хвоі і кал­мыц­кія цюль­па­ны. Ча­му ж та­кая лю­боў да ўся­го бе­ла­рус­ка­га бы­ла ў ле­ген­дар­на­га пар­ты­за­на, яко­га на Ма­гі­лёў­шчы­не і Мін­шчы­не ве­да­лі як Мі­шу Чор­на­га? Пра гэ­та нам рас­ка­за­ла дач­ка ге­роя вай­ны і на­род­на­га ге­роя Кал­мы­кіі. Ры­ма Ха­ні­на­ва — ву­чо­ны-лі­та­ра­ту­раз­на­вец, кан­ды­дат фі­ла­ла­гіч­ных на­вук, за­гад­чык ка­фед­ры на фі­ла­ла­гіч­ным фа­куль­тэ­це Кал­мыц­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. Па­эт. Пе­ра­клад­чык. Пі­ша на рус­кай і кал­мыц­кай мо­вах.

4-19

— Ры­ма, імя Мі­ха­і­ла Хо­ні­на­ва вя­до­ма ў Бе­ла­ру­сі... Як пар­ты­за­на, як пісь­мен­ні­ка, які сяб­ра­ваў з бе­ла­рус­кі­мі ка­ле­га­мі, як паэ­та, яко­га до­сыць час­та пе­ра­кла­да­лі на бе­ла­рус­кую мо­ву...

— Перш-на­перш ха­чу па­дзя­ка­ваць бе­ла­рус­кім сяб­рам за ўва­гу да жыц­ця і твор­час­ці Мі­ха­і­ла Хо­ні­на­ва. Трыц­цацць тры га­ды яго ня­ма з на­мі. Гэ­та, па кан­цэп­цыі Ве­лі­мі­ра Хлеб­ні­ка­ва, зме­на ад­на­го па­ка­лен­ня. Та­го па­ка­лен­ня, якое аса­біс­та ве­да­ла май­го баць­ку, сяб­ра­ва­ла з ім, ста­са­ва­ла­ся ў твор­час­ці, а ў час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны ва­я­ва­ла су­праць фа­шыз­ма пля­чом да пля­ча, да­ло яму ле­ген­дар­нае імя Мі­ша Чор­ны.

Па­няц­ці Мі­ха­іл Хо­ні­наў — Мі­ша Чор­ны — Бе­ла­русь скла­да­юць не­па­дзель­ную тры­я­ду. У нас, у Кал­мы­кіі, Мі­ха­іл Хо­ні­наў і Бе­ла­русь звя­за­ны перш за ўсё з ва­ен­ным пе­ры­я­дам, а так­са­ма з бе­ла­рус­кай тэ­май у твор­час­ці баць­кі.

Ка­лі ў Эліс­це вый­шаў збор­нік "Ма­ці мая, Бе­ла­русь", по­бач з вер­ша­мі бе­ла­рус­кіх паэ­таў бы­лі і вер­шы баць­кі. Зна­ка­мі­ты верш "Ма­ці з Бе­ра­зі­ны", пры­све­ча­ны Пра­скоўі Анд­рэ­еў­не Ві­літ­ке­віч з вёс­кі Мес­ці­на, якая вы­ра­та­ва­ла баць­ку, што вы­рваў­ся з акру­жэн­ня пад Сма­лен­скам, чы­таў­ся заў­сё­ды ім на кож­най су­стрэ­чы з чы­та­ча­мі. У ве­рас­ні 1944 го­да, пас­ля вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі, ён быў дэ­ма­бі­лі­за­ва­ны з ар­міі ў зван­ні лей­тэ­нан­та і пра­быў тры­нац­цаць га­доў у Сі­бі­ры. У пе­ры­яд ста­лін­скіх рэ­прэ­сій, ка­лі кал­мыц­кі на­род быў не­спра­вяд­лі­ва дэ­пар­та­ва­ны. У 1957 го­дзе пас­ля вяр­тан­ня на ра­дзі­му ўзна­ві­лі­ся яго кан­так­ты з бе­ла­ру­са­мі. З 1960 го­да і да кан­ца жыц­ця ён час­та бы­ваў на бе­ла­рус­кай зям­лі, су­стра­каў­ся з ба­я­вы­мі та­ва­ры­ша­мі, ка­ле­га­мі, браў з са­бою жон­ку і ма­лод­ша­га сы­на. У ся­мей­ным ар­хі­ве бе­раж­лі­ва за­хоў­ва­юц­ца пе­ры­ё­ды­ка з яго ін­тэр­в'ю, ус­па­мі­на­мі, вер­ша­мі і про­зай у пе­ра­кла­дах на рус­кую і бе­ла­рус­кую мо­вы. Асаб­лі­ва ці­ка­вы­мі па­да­юц­ца за­мет­кі і на­ры­сы пра су­стрэ­чы Мі­шы Чор­на­га са сва­і­мі вер­ны­мі па­бра­ці­ма­мі і жы­ха­ра­мі тых вё­сак, якія ён вы­ра­та­ваў ад гі­бе­лі і ад­праў­кі на чуж­бі­ну і якія вель­мі да­па­ма­га­лі пар­ты­за­нам. Здым­кі пе­ра­да­юць ра­дасць і шчас­це агуль­ных ста­сун­каў, яны за­на­та­ва­лі ду­шэў­ную ат­мас­фе­ру. Зда­ец­ца, што чу­еш га­ла­сы скрозь час. Гэ­та не па­ста­но­вач­на ар­га­ні­за­ва­ныя кад­ры, а са­мо жыц­цё — шчы­рае, ад­кры­тае, на­поў­не­нае ўза­ем­най па­ва­гай і лю­боўю. Да­рэ­чы, шмат ну­ма­роў "Звяз­ды"...

Баць­ка вель­мі га­на­рыў­ся дву­ма мін­скі­мі збор­ні­ка­мі, якія скла­дзе­ны з пе­ра­кла­даў яго вер­шаў сяб­ра­мі-паэ­та­мі. ся­род іх, на­прык­лад, Мак­сім Танк, Сяр­гей Гра­хоў­скі, Ры­гор Ба­ра­ду­лін, Аляк­сей Пы­сін. Ка­лі "Хвоі і цюль­па­ны" пе­ра­клаў дзя­ся­так паэ­таў, то "Жу­ра­вы над стэ­пам" — адзін Аляк­сей Пы­сін. Баць­ка пай­шоў з жыц­ця 22 ве­рас­ня, а яшчэ ле­там, ка­лі да­ве­даў­ся пра смерць гэ­та­га сяб­ра, быў вель­мі азмро­ча­ны.

У "Ма­гі­лёў­скай праў­дзе" ў ска­ра­чэн­ні дру­ка­ваў­ся пе­ра­клад да­ку­мен­таль­най апо­вес­ці Хо­ні­на­ва "Мі­ша Чор­ны — гэ­та я!" Мер­ка­ва­ла­ся зра­біць асоб­нае кніж­нае вы­дан­не гэ­та­га тво­ра. Але па ней­кіх пры­чы­нах пры жыц­ці баць­кі апо­весць у Бе­ла­ру­сі не вы­да­лі. І гэ­та за­сму­ці­ла пісь­мен­ні­ка. Раз­мо­ва ж у апо­вес­ці не толь­кі пра баць­ку, але і пра яго пар­ты­зан­скіх па­плеч­ні­каў — Аляк­санд­ра Дзя­мі­да­ва, Мі­ха­і­ла Аль­шэў­ска­га, Ра­ма­на Шчар­ба­ко­ва, Пят­ра Каз­ло­ва і ін­шых. Гэ­тая кні­га на рус­кай мо­ве ў 1976 го­дзе вый­шла ў "Біб­лі­я­тэч­цы ча­со­пі­са "Ого­нёк" і вы­клі­ка­ла вя­лі­кі рэ­за­нанс.

— Лёс Хо­ні­на­ва ва­ен­ных га­доў на­клаў свое­асаб­лі­вы ад­бі­так на яго твор­часць, на ўсё на­ступ­нае жыц­цё. Чым уво­гу­ле бы­ла Бе­ла­русь для ва­ша­га баць­кі? Як час­та ён ус­па­мі­наў пар­ты­зан­скія га­ды ў на­шай ста­рон­цы?

— Лёс Мі­ха­і­ла Хо­ні­на­ва, як пі­саў яму Мак­сім Танк, ка­лі звя­заць яго з лё­сам на­ро­да, больш гран­ды­ёз­ны, чым мно­гія су­свет­ныя эпа­пеі. Мяр­куй­це са­мі. З вась­мі дзя­цей у яго сям'і вы­жы­ла пя­цё­ра, ён быў ма­лод­шым. Ра­зам са ста­рэй­шым бра­там Лі­джы яны ву­чы­лі­ся ў Кал­мыц­кім тэх­ні­ку­ме мас­тац­тваў у Аст­ра­ха­ні на ак­цёр­скім ад­дзя­лен­ні, ста­лі пер­ша­ад­кры­ва­льні­ка­мі Кал­мыц­ка­га дра­ма­тыч­на­га тэ­ат­ра, абод­ва пі­са­лі вер­шы, Лі­джы быў пры­зва­ны ў вой­ска ў 1938-м, баць­ка — у 1939 го­дзе. З вай­ны з ча­ты­рох бра­тоў вяр­ну­лі­ся двое, ас­тат­нія за­гі­ну­лі. З каст­рыч­ні­ка 1939 го­да баць­ка слу­жыў у За­бай­каль­скай ва­ен­най акру­зе, быў ка­ман­дзі­рам снай­пер­ска­га ўзво­да. Ма­лод­шым лей­тэ­нан­там су­стрэў вест­ку пра вай­ну ў Таш­кен­це. Яго полк пе­рад­ыс­ла­цы­ра­ва­лі на За­хад. Ужо 10 лі­пе­ня 1941 го­да ён удзель­ні­чаў у ба­ях. Пас­ля акру­жэн­ня ва­я­ваў у пар­ты­зан­скіх атра­дах на сма­лен­скай і бе­ла­рус­кай зям­лі. Яго ро­ту фа­шыс­ты на­зы­ва­лі "дзі­кай ды­ві­зі­яй", а за яго га­ла­ву да­ва­лі 10 ты­сяч аку­па­цый­ных ма­рак. Ён ва­я­ваў на Мін­шчы­не і Ма­гі­лёў­шчы­не. Пас­ля вай­ны стаў га­на­ро­вым гра­ма­дзя­ні­нам го­ра­да Бе­ра­зі­но.

Ён не быў до­ма шэсць га­доў, а вяр­нуў­ся ў Сі­бір, дзе та­ды зна­хо­дзі­ла­ся яго сям'я. У ве­рас­ні 1944 го­да ён пі­ша пісь­мо пад наз­вай "Бы­вай, род­ны стэп!", у якім спра­буе ра­за­брац­ца ў пры­чы­нах ста­лін­ска­га ге­на­цы­ду, імк­нец­ца за­сту­піц­ца за праў­ду. Гэ­та пісь­мо за­раз зна­хо­дзіц­ца ў На­цы­я­наль­ным ар­хі­ве Рэс­пуб­лі­кі Кал­мы­кія. За­хоў­ваў той ліст усю ссыл­ку, ня­гле­дзя­чы на маг­чы­мыя су­ро­выя на­ступ­ствы. Тэ­ме дэ­парт­ацыі баць­ка пры­свя­ціў за­ба­ро­не­ную паэ­му "Мой шлях", якую ўжо я на­дру­ка­ва­ла як вер­ну­ты да жыц­ця твор, а за­тым пе­ра­кла­ла на рус­кую мо­ву. Вя­лі­кае мес­ца ў паэ­ме зай­мае ва­ен­ная тэ­ма, звя­за­ная з Бе­ла­рус­сю. Як я ўжо га­ва­ры­ла, баць­ка вер­шы пі­саў да вай­ны, яго лі­та­ра­тур­ны дэ­бют ад­быў­ся ў 1935 го­дзе. Але, зра­зу­ме­ла, са­праўд­ным пісь­мен­ні­кам яго зра­бі­ла вай­на. Мі­ха­іл Ма­ту­соў­скі на­зваў яго кал­мыц­кім Дзя­ні­сам Да­вы­да­вым. Мі­ха­іл Хо­ні­наў лі­чыў сва­ім аба­вяз­кам ад­люст­ра­ваць гіс­то­рыю ў тва­рах і па­дзе­ях, каб не паў­та­ры­ла­ся тра­ге­дыя, каб пом­ні­лі тых, хто пай­шоў з жыц­ця, ба­ро­ня­чы Ай­чы­ну. У Кал­мы­кіі та­кая па­зі­цыя ін­шы­мі рэ­ці­вы­мі дзея­ча­мі ад ула­ды і лі­та­ра­ту­ры бы­ла ўспры­ня­та як са­ма­ўсхва­лен­не, яго аб­ві­на­вач­ва­лі ў ня­сціп­лас­ці, аў­та­бія­гар­фіч­нас­ці тво­раў і ін­шых "гра­хах". Спра­ча­ю­чы­ся з та­кі­мі ацэн­ка­мі, ён і апо­вес­ці пра пар­ты­зан­скія га­ды даў та­кую дэ­ман­стра­тыў­ную наз­ву. А ў яго ра­ма­не "Па­мя­та­еш, зям­ля сма­лен­ская..." ге­роя за­вуць Му­тул Хо­ні­еў. У ра­ма­не ёсць і ста­рон­кі бе­ла­рус­ка­га пе­ры­я­ду. Пас­ля та­го, як баць­ка пай­шоў у ін­шы свет, на­дру­ка­ва­лі яго да­ку­мен­таль­ную апо­весць "Біт­ва пра­цяг­ва­ец­ца", і ў гэ­тым тво­ры гу­чыць бе­ла­рус­кая тэ­ма. Пра Бе­ла­русь — не толь­кі вер­шы, не толь­кі паэ­мы, пры­све­ча­ныя мі­ну­лай вай­не, — "Зва­ны Ха­ты­ні", "Мой рай­кам", а так­са­ма вер­ша­ва­ная апо­весць "Не стра­ляй­це ў ра­дзі­му маю", не пе­ра­кла­дзе­ная на рус­кую мо­ву паэ­ма "Ні­на Рак — бе­ла­рус­ка", але і апа­вя­дан­ні, як на­прык­лад, "Як я быў ка­нак­ра­дам", на­ры­сы. Ён нам, дзе­цям, шмат рас­каз­ваў пра Бе­ла­русь, мы за­воч­на па­лю­бі­лі ва­шу ста­рон­ку. Чы­та­лі кні­гі бе­ла­рус­кіх аў­та­раў, якія і за­раз за­хоў­ва­ем. Раз­гляд­ва­лі здым­кі з баць­коў­скіх па­ез­дак па Бе­ла­ру­сі. Слу­ха­лі і спя­ва­лі бе­ла­рус­кія пес­ні. Лю­бі­мым ан­самб­лем баць­кі бы­лі "Пес­ня­ры". У нас і за­раз за­хоў­ва­юц­ца па­да­ра­ва­ныя баць­ку бе­ла­рус­кім май­страм вы­ра­за­ныя з дрэ­ва шах­ма­ты. Пры­чым усе фі­гур­кі там у на­цы­я­наль­ных кас­цю­мах.

Бе­ла­русь са­праў­ды ста­ла дру­гой ра­дзі­май Мі­ха­і­лу Хо­ні­на­ву. Ён заў­сё­ды пры­яз­джаў ад вас як быц­цам на­сы­ча­ны, пад­сіл­ка­ва­ны лю­боўю і па­ва­гай да­ра­гіх яму лю­дзей. Мне зда­ец­ца, што больш за ўсё ў жыц­ці ён ша­на­ваў гэ­тую по­вязь. У ся­бе, на ра­дзі­ме, ён час­та су­ты­каў­ся з ня­доб­ра­зыч­лі­вас­цю, пра­след­ван­ня­мі, да­но­са­мі...

— У пас­ля­ва­ен­ныя га­ды не­ад­ной­чы прад­пры­ма­лі­ся кро­кі па пры­сва­ен­ні Мі­ха­і­лу Хо­ні­на­ву зван­ня Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за. Рас­ка­жы­це, ка­лі лас­ка, пра гэ­та больш пад­ра­бяз­на...

— Баць­ка заў­сё­ды да­ра­жыў тым, што яго ве­да­юць не толь­кі як Мі­ха­і­ла Хо­ні­на­ва, але і як Мі­шу Чор­на­га. У 1957 го­дзе яго бы­лыя пар­ты­зан­скія ка­ман­дзі­ры Сі­да­рэн­ка, Ві­літ­ке­віч, Шчар­ба­коў звяр­нуў­ся ў Кал­мыц­кі аб­кам КПСС з прось­бай з ха­дай­ніц­твам аб пры­сва­ен­ні Хо­ні­на­ву зван­ня Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за. Да свай­го пісь­мо­ва­га зва­ро­ту пры­кла­лі ба­я­выя ха­рак­та­рыс­ты­кі. Пад­крэс­лі­ваю, ад­ра­зу пас­ля вяр­тан­ня на ра­дзі­му кал­мыц­ка­га на­ро­да, які быў аб­ві­на­ва­ча­ны ў здра­дзе ў га­ды мі­ну­лай вай­ны, са­сла­ны на­веч­на. Гэ­та ж як трэ­ба бы­ло ве­рыць у гіс­та­рыч­ную спра­вяд­лі­васць і ў да­чы­нен­ні да на­ро­да, і ў да­чы­нен­ні да яго прад­стаў­ні­ка! Якую трэ­ба бы­ло мець улас­ную гра­ма­дзян­скую і па­тры­я­тыч­ную па­зі­цыю! Дык вось да­ку­мен­там, якія не пай­шлі ў Маск­ву, бы­ло пе­ра­кры­та "зя­лё­нае свят­ло" з-за скла­да­ных ад­но­сін баць­кі з пар­тый­най на­менк­ла­ту­рай. Дру­гі раз, да 20-год­дзя Пе­ра­мо­гі, ужо Праў­лен­не Са­ю­за пісь­мен­ні­каў Кал­мы­кіі на ча­ле з Да­ві­дам Ку­гуль­ці­на­вым ха­дай­ні­ча­ла пра вы­со­кае зван­не Мі­ха­і­лу Хо­ні­на­ву. Та­ды пра­цэ­ду­ру мяс­цо­вая ўла­да, ве­ра­год­на, на­ўмыс­на за­цяг­ну­ла. Ва ўся­ля­кім вы­пад­ку, ад­па­вед­ныя да­ку­мен­ты па­тра­пі­лі ў Маск­ву поз­на, да­та прай­шла. А вось дру­го­га кал­мы­ка, які пар­ты­за­ніў на Бран­шчы­не, та­ды ж уз­на­га­ро­дзі­лі.

Зем­ля­кі ж лі­чаць Мі­ха­і­ла Хо­ні­на­ва на­род­ным ге­ро­ем...

4-20

— Паэ­ма Мі­ха­і­ла Хо­ні­на­ва пра Ха­тынь... На­коль­кі знач­най яна ўяў­ля­ец­ца ў кан­тэкс­це ўсёй яго твор­час­ці?..

— Паэ­му пра Ха­тынь Мі­ха­іл Хо­ні­наў за­ду­маў даў­но. У 1969 го­дзе ён ра­зам з жон­кай быў за­про­ша­ны на ад­крыц­цё ме­ма­ры­я­ла ў Ха­ты­ні. Та­ды ж у ад­ным ін­тэр­в'ю рас­ка­заў пра сваю твор­чую за­дум­ку. У баць­кі быў, ка­жу­чы су­час­най мо­вай, твор­чы пра­ект — трып­ціх пра спа­ле­ныя вёс­кі Лі­дзі­цу, Сонг­мі, Ха­тынь. У 1975 го­дзе ён па­бы­ваў у В'ет­на­ме. Але ство­ра­на бы­ла толь­кі пер­шая част­ка — "Зва­ны Ха­ты­ні". У сва­ім тво­ры ён пі­ша пра тое, што быў зна­ё­мы з жы­ха­ра­мі гэ­тай бе­ла­рус­кай вёс­кі... У мя­не ёсць ар­ты­кул на тэ­му Ха­ты­ні ў твор­час­ці Мі­ха­і­ла Хо­ні­на­ва і Да­ві­да Ку­гуль­ці­на­ва, які пры­свя­ціў гэ­тай тра­ге­дыі верш "Ха­тынь".

— Ар­хіў Мі­ха­і­ла Хо­ні­на­ва... На­коль­кі ў ім прад­стаў­ле­ны бе­ла­рус­кія ін­та­рэ­сы ва­ша­га баць­кі?

— Ар­хіў баць­кі вель­мі вя­лі­кі, поў­нас­цю не ра­за­бра­ны. У ім — вель­мі шмат бе­ла­рус­кіх га­зет, ча­со­пі­саў за роз­ныя га­ды. Ёсць вя­лі­кая пе­ра­піс­ка з пісь­мен­ні­ка­мі. Ёсць аў­то­гра­фы Пет­ру­ся Броў­кі, Мак­сі­ма Тан­ка, Ва­сі­ля Бы­ка­ва, Іва­на Ша­мя­кі­на, Аляк­сея Пы­сі­на і ін­шых сяб­роў.

— Мі­ха­іл Хо­ні­наў вя­до­мы як пе­ра­клад­чык бе­ла­рус­кай паэ­зіі. Вы­даў кні­гу Ку­па­лы на кал­мыц­кай мо­ве. Ці бы­лі ў яго ін­шыя пе­ра­клад­чыц­кія пла­ны ў да­чы­нен­ні да прад­стаў­лен­ня бе­ла­рус­кай паэ­зіі на кал­мыц­кай мо­ве?

— Так, Мі­ха­іл Вань­ка­е­віч вы­со­ка ца­ніў бе­ла­рус­кую кла­сі­ку — пе­ра­клаў вер­шы Ян­кі Ку­па­лы і Яку­ба Ко­ла­са. А так­са­ма пе­ра­клаў тво­ры Пет­ру­ся Броў­кі, Ар­ка­дзя Ку­ля­шо­ва, Мак­сі­ма Тан­ка, Эдзі Аг­ня­цвет і шмат яшчэ ка­го. Част­ка з пе­ра­кла­даў бы­ла на­дру­ка­ва­на ў кал­мыц­кім лі­та­ра­тур­ным ча­со­пі­се і ў га­зе­це "Кал­мыц­кая праў­да". Не­вя­лі­кая кні­га пе­ра­кла­даў з паэ­зіі Ку­па­лы па­ба­чы­ла свет у 1962 го­дзе, да юбі­лею паэ­та. Хо­ні­наў мер­ка­ваў уклю­чыць раз­дзел з пе­ра­кла­да­мі ў пер­шую сваю кні­гу — яна вый­шла ў 1960 го­дзе. Але рэ­дак­тар збор­ні­ка ча­мусь­ці зняў пе­ра­кла­ды. Пас­ля баць­ка ха­цеў зра­біць асоб­ны збор­нік пе­ра­кла­даў бе­ла­рус­кай паэ­зіі. Але і гэ­та яму не ўда­ло­ся ажыц­ця­віць. За­яў­ку вы­клю­чы­лі з тэ­ма­тыч­на­га пла­на вы­да­вец­тва. Ха­чу ўсё ж та­кі ажыц­ця­віць баць­ка­ву ма­ру і асоб­ным раз­дзе­лам уклю­чыць пе­ра­кла­ды ў яго но­вую кні­гу.

 

Гу­та­рыў Па­вел Аль­со­вы.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».