Вы тут

У чым сіла, брат?


Бар­цы, фут­ба­ліс­ты, ха­ке­іс­ты, тэ­ні­сіс­ты, ганд­ба­ліс­ты і на­ват фрыс­тай­ліс­ты… Час­та бра­ты і сёст­ры да­ся­га­юць знач­ных вы­ні­каў у спор­це. Мы скла­лі топ са­мых па­спя­хо­вых спар­тыў­на-ся­мей­ных тан­дэ­маў.

4-18

Фут­бол
Аляк­сей і Дзміт­рый БА­ГІ

Яшчэ ў 1990‑я за баб­руй­скую «Бел­шы­ну» гу­ля­лі мяс­цо­выя зна­ка­мі­тас­ці — Ігар і Эду­ард Гра­да­бо­е­вы. На па­чат­ку ну­ля­вых за БА­ТЭ, а пас­ля і за жо­дзін­скі «Тар­пе­да», вы­сту­па­лі Дзміт­рый і Па­вел Пла­то­на­вы. Га­лоў­ным трэ­не­рам гро­дзен­ска­га «Нё­ма­на» з'яў­ля­ец­ца Сяр­гей Са­ла­доў­ні­каў, а да­па­ма­гае яму ў пра­цы род­ны брат Ва­ле­рый. Усе чу­лі пра Аляк­санд­ра і Вя­ча­сла­ва Гле­баў. Упэў­не­ны, што ты­тул са­мых вя­сё­лых бра­тоў ад­на­знач­на атры­ма­лі б Мі­ха­іл і Ула­дзі­мір Ма­коў­скія — бы­лыя фут­ба­ліс­ты кі­еў­ска­га «Ды­на­ма» і збор­най Бе­ла­ру­сі. Што ка­заць, ка­лі на­ват фо­та на паш­парт яны спа­чат­ку зра­бі­лі ад­но на два­іх. А ад­ной­чы Мі­ха­іл на­ват «та­ям­ні­ча» гу­ляў за­мест Ула­дзі­мі­ра, па­мя­няў­шы­ся ў пе­ра­пын­ку май­ка­мі.

Са­мыя па­спя­хо­выя фут­боль­ныя бра­ты сён­ня, ві­даць, Аляк­сей і Дзміт­рый Ба­гі. Абод­ва яны пра­цу­юць у БА­ТЭ. Аляк­сей, ста­рэй­шы, — па­моч­нік га­лоў­на­га трэ­не­ра, а Дзміт­рый вы­сту­пае за асноў­ны склад, за 7 га­доў пра­фе­сій­най кар'­е­ры за­ва­я­ваў з ка­ман­дай 5 чэм­пі­ён­скіх ты­ту­лаў, гу­ляе за збор­ную Бе­ла­ру­сі па фут­бо­ле. Зра­зу­ме­ла, за­хап­лен­не ма­лень­ка­га Дзі­мы гуль­нёй па­чы­на­ла­ся так­са­ма з на­вед­ван­няў мат­чаў ста­рэй­ша­га бра­та.

Дзміт­рый Ба­га: «Мы час­та ха­дзі­лі з та­там на мін­скія мат­чы БА­ТЭ. Як за­раз пом­ню гуль­ню з «Мі­ла­нам»! Дзі­ва што. За італь­ян­цаў гу­ля­лі Шаў­чэн­ка і Маль­дзі­ні — мае ку­мі­ры, а су­праць іх — мой брат. Я, без­умоў­на, га­на­рыў­ся ім. Па­мя­таю, прый­дзе да­до­му стом­ле­ны, ад­пач­не, а пас­ля ўжо па­чы­наў яго рас­пыт­ваць».

Ганд­бол
Сяр­гей і Дзя­ніс РУ­ТЭН­КІ

Імя Сяр­гея Ру­тэн­кі — куль­та­вае для су­час­на­га ганд­бо­ла Бе­ла­ру­сі. Са­мы па­спя­хо­вы бе­ла­рус­кі гу­лец за­раз вы­сту­пае за сла­ву­тую «Бар­се­ло­ну». І ка­лі пра пос­пе­хі Сяр­гея ве­да­лі мно­гія, пра да­сяг­нен­ні яго ма­лод­ша­га бра­та Дзя­ні­са чу­лі да­лё­ка не ўсе. А яны ў яго так­са­ма ёсць! Ма­лод­шы Ру­тэн­ка ста­на­віў­ся чэм­пі­ё­нам Бе­ла­ру­сі ў скла­дзе мінск­ага «Ды­на­ма» і БГК імя Мяш­ко­ва з Брэс­та, па­ста­ян­на гу­ляе за на­цы­я­наль­ную збор­ную. У ёй бра­ты як­раз і су­стра­ка­юц­ца. Па­гу­ляць у ад­ной ка­ман­дзе ў іх па­куль не атрым­лі­ва­ец­ца.

Дзя­ніс Ру­тэн­ка: «Мя­не заўж­ды па­раў­ноў­ва­лі з бра­там, але мне гэ­та не па­да­ба­ец­ца. Так, мы бра­ты, але лю­дзі роз­ныя. У дзя­цін­стве ён за­мя­няў мне мно­гіх лю­дзей. Заў­сё­ды мо­жа даць доб­рую па­ра­ду. Мож­на на­ват ска­заць, што брат мне як баць­ка — заўж­ды да­па­мо­жа».

На­столь­ны тэ­ніс
Вік­то­рыя і Ве­ра­ні­ка ПАЎ­ЛО­ВІЧ

Ка­лі ў ма­лым тэ­ні­се ў муж­чын бяс­спрэч­ны аў­та­ры­тэт — гэ­та Ула­дзі­мір Са­мсо­наў, ся­род дзяў­чат вя­лі­кую па­ша­ну за­слу­жы­лі сёст­ры-бліз­ня­ты Вік­то­рыя і Ве­ра­ні­ка Паў­ло­віч. Вік­то­рыя двой­чы ста­на­ві­ла­ся чэм­пі­ён­кай Еў­ро­пы, Ве­ра­ні­ка так­са­ма ад­зна­чы­ла­ся доб­рым вы­ні­кам — паў­дзель­ні­ча­ла ў трох Алім­пі­я­дах. Ці­ка­ва, што за сваю кар'­е­ру дзяў­ча­ты толь­кі ад­ной­чы гу­ля­лі ра­зам у пар­ным раз­ра­дзе. Спра­ва ў тым, што Вік­то­рыя ад­дае пе­ра­ва­гу аба­рон­ча­му сты­лю, а Ве­ра­ні­ка — ата­ку­ю­ча­му. Лі­чыц­ца, што пры та­кім не­су­па­дзен­ні ў па­ры лепш не гу­ляць.

Вік­то­рыя Паў­ло­віч: «Хлоп­чы­кі нас з Ве­ра­ні­кай не блы­та­лі. Яны ні­ко­лі не па­мы­ля­лі­ся. Усе ве­да­лі, да ка­го трэ­ба па­ды­хо­дзіць. І ў шко­ле ад­на за ад­ну мы ні­чо­га не зда­ва­лі: ба­я­лі­ся, што пас­ля пра гэ­та да­ве­да­юц­ца, бу­дзе дрэн­на. А вось фа­то­гра­фы нас па­ста­ян­на блы­та­юць. Час­та пры­хо­дзіц­ца ба­чыць свае фо­та­здым­кі з под­пі­сам «Ве­ра­ні­ка Паў­ло­віч».

Ба­раць­ба
За­лі­на, Ма­дзі­на і Фа­ці­ма СІ­ДА­КО­ВЫ

У дру­гой па­ло­ве 1990‑х у Асе­ціі бы­ло го­ра­ча. Усё ак­тыў­ней да Ула­дзі­каў­ка­за да­но­сі­лі­ся ад­га­лос­кі дру­гой ча­чэн­скай вай­ны. Каб ра­та­ваць сям'ю Чар­мен Сі­да­коў быў вы­му­ша­ны па­кі­нуць ра­дзі­му і пе­ра­ехаць у бе­ла­рус­кі го­рад Баб­руйск. На но­вым мес­цы ў яго ўсё атры­ма­ла­ся, а доч­кі па­ча­лі зай­мац­ца воль­най ба­раць­бой, пры­во­зіць да­до­му ме­да­лі са спа­бор­ніц­тваў. За­лі­на, ста­рэй­шая з сяс­цёр, ся­рэб­ра­ны пры­зёр чэм­пі­я­на­ту све­ту, пе­ра­ма­га­ла ў тур­ні­ры на пры­зы трох­ра­зо­ва­га алім­пій­ска­га чэм­пі­ё­на Аляк­санд­ра Мядз­ве­дзя. Ма­дзі­на, ся­рэд­няя, ужо за­ва­ёў­ва­ла «брон­зу» чэм­пі­я­на­ту кра­і­ны, так­са­ма вы­сту­па­ла за збор­ную Бе­ла­ру­сі. А Фа­ці­ма, ма­лод­шая, ад­зна­ча­ла­ся ме­да­ля­мі на між­на­род­ных спа­бор­ніц­твах ся­род юні­ё­раў.

Ма­дзі­на Сі­да­ко­ва: «Мы па­ста­ян­на зма­га­ем­ся на трэ­ні­роў­ках. Ад­нак ад­ной­чы са­пер­ні­ча­лі з Залінай у фі­на­ле тур­ні­ру «Медз­ве­дзя­ня», які пра­хо­дзіў у Мін­ску. Ве­да­е­це, мы не маг­лі зма­гац­ца, ня­зруч­на ад­чу­ва­лі ся­бе. Прос­та ста­я­лі, ні­чо­га не ра­бі­лі, па­куль нас не па­клі­каў суд­дзя са сло­ва­мі: «Ка­лі вы за­раз не пач­ня­це зма­гац­ца, я вас зды­му са спа­бор­ніц­тваў! Не атры­ма­е­це ні пер­ша­га, ні дру­го­га мес­ца!» А мы не­як да ўся­го гэ­та­га як сёст­ры па­ста­ві­лі­ся. Мы як ра­бі­лі? Ад­да­ва­лі ад­на ад­ной па раў­ндзе, а ў апош­нім дзей­ні­ча­лі ўжо да пе­ра­мо­гі».

Ха­кей
Лі­дзія, Аляк­сандр і Сяр­гей Ма­ляў­кі

Ці ве­да­лі вы, што ў Бе­ла­ру­сі ёсць жа­но­чы ха­кей? Пэў­ны час на­ша ка­ман­да «Пан­тэ­ра» па­каз­ва­ла ня­дрэн­ныя вы­ні­кі і на­ват пе­ра­маг­ла ў ад­кры­тым чэм­пі­я­на­це Лат­віі. Але доў­га ка­ман­да не пра­іс­на­ва­ла і бы­ла рас­фар­мі­ра­ва­на. Ад­ной з са­мых ак­тыў­ных «пан­тэр» бы­ла Лі­дзія Ма­ляў­ка, якая мае ха­кей­ную ге­не­а­ло­гію. Лі­да пай­шла па сля­дах бра­тоў, якія ця­пер вы­сту­па­юць за гро­дзен­скі «Нё­ман», і так­са­ма аб­ра­ла шлях пра­фе­сій­на­га ха­ке­іс­та. Дзяў­чы­на гу­ляе ў Ра­сіі. Ня­даў­на на­ват пла­на­ва­ла па­мя­няць гра­ма­дзян­ства, каб мець маг­чы­масць вы­сту­паць за збор­ную.

Лі­дзія Ма­ляў­ка: «Я заўж­ды гля­дзе­ла на бра­тоў і ду­ма­ла: «Ха­кей — гэ­та так цу­доў­на! А я ней­кай гім­нас­ты­кай зай­ма­ю­ся» Я ўжо ў тры ці ча­ты­ры га­ды на кань­ках ста­я­ла».

Фрыс­тайл
Асоль і Ці­ма­фей СЛІЎ­ЦЫ

На жаль, яшчэ адзін прык­лад спарт­сме­наў, якія вы­ра­ша­юць па­кі­нуць ра­дзі­му і вы­сту­паць за ін­шую кра­і­ну. І ка­лі Лі­дзія Ма­ляў­ка збі­ра­ла­ся ад­на пры­маць ра­сій­скае гра­ма­дзян­ства, вя­до­мыя ай­чын­ныя фрыс­тай­ліс­ты Асоль і Ці­ма­фей Сліў­цы зра­бі­лі гэ­та ўдва­іх. Леп­шае ся­мей­нае да­сяг­нен­не ў фрыс­тай­ле — ся­рэб­ра­ны ме­даль Асоль на чэм­пі­я­на­це 2007 го­да ў акра­ба­ты­цы.

Асоль Слі­вец: «Мы з са­ма­га дзя­цін­ства пры­звы­чай­ва­лі­ся да сва­бо­ды, да са­ма­стой­нас­ці. Але і ву­чы­лі­ся ад­каз­ваць за свае пра­ві­ны. Ка­лі мне бы­ло тры га­ды, баць­кі да­вя­ра­лі як ста­рэй­шай да­чцэ ад­на­га­до­ва­га Ці­ма­фея. У шас­ці­га­до­вым уз­рос­це за­мест ці­ха­га ча­су ў сад­ку я ха­дзі­ла на трэ­ні­роў­кі. І вы­ха­валь­ні­цы ад­пус­ка­лі мя­не без праб­лем. Доб­ра, што комп­лекс «Пра­цоў­ныя рэ­зер­вы», дзе я спа­сці­га­ла асно­вы спар­тыў­най гім­нас­ты­кі, зна­хо­дзіў­ся не­па­да­лёк».

Вес­ла­ван­не на бай­дар­ках і ка­ноэ
Аляк­сандр і Анд­рэй Баг­да­но­ві­чы

Гэ­ты­мі хлоп­ца­мі му­сіць га­на­рыц­ца ўся кра­і­на. У 2008 го­дзе яны за­ва­я­ва­лі «зо­ла­та» Алім­пі­я­ды ў Пе­кі­не, а праз ча­ты­ры га­ды — «се­раб­ро» ў Лон­да­не. Ча­ты­ры га­ды та­му «Бел­пош­та» на­ват вы­пус­ці­ла спе­цы­яль­ную мар­ку з фо­та­здым­кам бра­тоў-чэм­пі­ё­наў, і ця­пер гэ­тыя мі­ні­я­цю­ры на­заўж­ды па­ся­лі­лі­ся ў аль­бо­мах фі­ла­тэ­ліс­таў. Вось та­кі не­вя­ліч­кі «пом­нік» атры­ма­лі бра­ты яшчэ пры жыц­ці. Ці­ка­ва, што ў Баб­руй­ску, дзе бра­ты ра­бі­лі пер­шыя кро­кі ў вес­ла­ван­ні, пад­рас­тае яшчэ адзін ся­мей­ны ду­эт — Іван і Аляк­сей За­броц­кія. Да­рэ­чы, та­ле­на­ві­тых хлоп­цаў ужо ахрыс­ці­лі дру­гі­мі Баг­да­но­ві­ча­мі.

Аляк­сандр Баг­да­но­віч: «Мы ва­ло­да­ем ад­ноль­ка­вы­мі функ­цы­я­наль­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі. А яшчэ агуль­ныя ге­ны да­па­ма­га­юць не­як пад­ладж­вац­ца, пры­ста­соў­вац­ца. Мы доб­ра ад­чу­ва­ем адзін ад­на­го па хо­дзе дыс­тан­цыі і мо­жам да­даць на фі­ні­шы. Амаль ідэа­льны ду­эт, ка­лі не ўліч­ваць тое, што мы па­ста­ян­на сва­рым­ся. Але ўсё гэ­та ад на­пру­гі і жа­дан­ня зра­біць сваю пра­цу як ма­га лепш».

Та­рас ШЧЫ­РЫ

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.