Будучая сталіца рэспублі-канскіх «Дажынак», якія пройдуць на Віцебшчыне, — Гарадок — можа стаць горадам-спадарожнікам абласнога цэнтра. Гэтую ідэю ў Гарадку агучыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец.
Ён браў удзел у святкаванні Дня ведаў у гарадоцкай сярэдняй школе №1. Тут атрымліваюць веды на працягу больш чым 35 гадоў. Капітальны рамонт школы, як і камп'ютарны клас і інтэрактыўная дошка (прэзент аблвыканкама), сталі добрымі падарункамі для дзяцей і іх бацькоў.
Згаданая вышэй навучальная ўстанова — толькі адзін з аб'ектаў сацыяльнага прызначэння Гарадка, які атрымаў другое жыццё напярэдадні «Дажынак». Свята працаўнікоў вёскі Прыдзвінскага краю тут пройдзе 26-28 верасня.
У райцэнтры пасля рамонту і мадэрнізацыі плануецца адкрыццё кінатэатра, Дома культуры, музея, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, крам і кавярняў. Рамантуюцца і ўцяпляюцца жылыя дамы. Што тычыцца спартыўных збудаванняў, з часам у Гарадку з'явяцца крытая хакейная пляцоўка, басейн. А ўнікальная лыжаролерная траса стане спартыўнай візітнай карткай не толькі Віцебшчыны. Кліматычныя ўмовы дазволяць праводзіць на будучай трасе трэніроўкі і спаборніцтвы тады, калі на аналагічных беларускіх трасах ужо няма снегу.
Кіраўніцтва аблвыканкама паставіла задачу — стварыць у Гарадку філіялы і прадстаўніцтвы віцебскіх прадпрыемстваў. У тым ліку і камерцыйных. Калі будзе дастойная праца і добры заробак, навошта імкнуцца працаваць у абласным цэнтры ці суседняй Расіі? Каб працэс пераўтварэння райцэнтра ў спадарожнік не зацягваўся, кіраўнікам віцебскіх прадпрыемстваў і арганізацый даручана праводзіць у Гарадку адпаведную работу.
Аналагічным чынам змогуць развівацца і атрымаць новы статус і іншыя гарады — напрыклад, Лёзна, Шуміліна, якія знаходзяцца на адлегласці каля 40 кіламетраў ад Віцебска.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Фота Аляксея СМІРНОВА.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.