Вы тут

Выпіска з раддома: феерыя або ціхая радасць?


Забіраць жонку з радзільні мінчанін прыехаў на белым кані…

Ула­дзі­мір ГРЫ­ГОР'­ЕЎ, эка­на­міст:

Мне больш па­да­ба­ец­ца су­стра­каць жон­ку тра­ды­цый­на: за­браць яе з ра­дзіль­на­га до­ма з квет­ка­мі, а ўжо до­ма з бліз­кі­мі род­ны­мі ад­свят­ка­ваць на­ра­джэн­не дзі­цяці. Звы­чай­на ў гэ­ты свое­асаб­лі­вы час у сям'і і так шмат мі­тус­ні. До­ма па­трэб­на ўсё пад­рых­та­ваць да пры­ез­ду не­маў­ля­ці — а гэ­та, як пра­ві­ла, па­хо­ды ў кра­мы і шмат па­ку­пак...

На­ват сён­ня па­мя­таю, як жон­ка з ра­дзіль­на­га до­ма пе­рад­ала спіс та­го, што мне па­трэб­на на­быць да ра­ні­цы на­ступ­на­га дня. А гэ­та не прос­та прый­шоў і ку­піў: не­аб­ход­на знай­сці ме­на­ві­та тую рэч і той мар­кі, якая на­зва­на ў спі­се... По­тым пры­вез­ці ўсё на­бы­тае жон­цы, за­браць бруд­нае і атры­маць но­вы спіс... і так ча­ты­ры дні. А яшчэ кло­па­ты ў до­ме: па­мыць і пры­браць (як умею). А пры­ехаў­шы з ра­дзіль­на­га до­ма, праз га­дзі­ну ўжо па­трэб­на бліз­кіх су­стра­каць... Але так бы­ло з пер­шым сы­нам.

Ня­даў­на ў на­шай сям'і ад­бы­ло­ся чар­го­вае па­паў­нен­не. Ка­неш­не, усе тыя ж мі­тус­лі­выя ча­ты­ры дні, пра­ца, дзі­ця­чы са­док, кра­мы, ра­дзіль­ны дом, спіс... Мне зда­ва­ла­ся, што я быў больш пад­рых­та­ва­ны і ўсё пра­ду­гле­дзеў. Чац­вёр­ты дзень я як ма­га лепш рас­пла­на­ваў, каб не бы­ло ліш­няй мі­тус­ні: пры­вёз баць­коў, за­браў дзя­цей з сад­ка, жон­ку з не­маў­лят­кам з ра­дзіль­ні... І тут зва­нок у дзве­ры; ад­чы­ня­ем — а там не­зна­ё­мыя мне лю­дзі він­шу­юць жон­ку, уру­ча­юць ней­кія па­да­рун­кі, у ква­тэ­ру ўля­та­юць ша­ры­кі, на­поў­не­ныя ге­лі­ем... Пры­зна­ю­ся, у мя­не та­ды ад­быў­ся эма­цы­я­наль­ны сту­пар. Гэ­тае він­ша­ван­не хут­ка скон­чы­ла­ся, ад­нак я яшчэ ней­кі час не мог апры­том­нець. А вось мая жон­ка ад­рэ­ага­ва­ла інакш. Бы­ло ві­даць, што сюр­прыз яе сяб­роў ёй вель­мі спа­да­баў­ся. Яна бы­ла шчас­лі­вая, а дзе­ля гэ­та­га я га­то­вы вы­тры­маць лю­бое эма­цы­я­наль­нае на­пру­жан­не.

Іры­на СТА­РАС­ЦІ­НА, ад­мі­ніст­ра­тар сай­та mnogodetok.by:

Наш ка­лек­тыў час­та він­шуе жан­чын з на­ра­джэн­нем дзі­ця­ці. Звы­чай­на мы ро­бім гэ­та для тых, ка­го ўжо доб­ра ве­да­ем, з кім ма­ем ад­но­сі­ны. У нас шмат­дзет­ныя ма­ці су­стра­ка­юц­ца не толь­кі на фо­ру­мах на­ша­га сай­та, але і ў жыц­ці. Ка­неш­не, на бе­лым ка­ні мы яшчэ ні­ко­га не су­стра­ка­лі, ад­нак за­каз­ва­лі і скры­па­ча, і флей­тыс­та... Больш за тое, ро­бім для на­шых «фа­рум­ча­нак» прак­тыч­ныя па­да­рун­кі, якія спат­рэ­бяц­ца шмат­дзет­най ма­ці ці но­ва­на­ро­джа­на­му: гэ­та мо­жа быць муль­ты­вар­ка, крэс­ла для не­маў­ля­ці, сер­ты­фі­ка­ты роз­ных крам. Усё за­ле­жыць ад па­трэб та­го, ка­го мы він­шу­ем. Так, у лі­пе­ні ад­на з на­шых «фа­рум­ча­нак» на­ра­дзі­ла дзяў­чын­ку, але ад­ра­зу па­пя­рэ­дзі­ла, што пас­ля ро­даў ёй па­трэб­ны спа­кой і час, каб тро­хі ад­па­чыць. Мы ўсё роў­на яе па­він­ша­ва­лі, толь­кі вель­мі «ці­ха». Па­сыль­ны пе­ра­даў жан­чы­не ад на­шай кам­па­ніі фо­та­рам­ку і сер­ты­фі­кат на фо­та­се­сію яе ма­лыш­кі. Ёй та­кі ва­ры­янт він­ша­ван­ня вель­мі спа­да­баў­ся, і яна не атры­ма­ла ні­я­кіх ад­моў­ных эмо­цый. За­раз мы з ад­ным та­там пла­ну­ем вы­піс­ку яго жон­кі. На­ра­джэн­не дзі­ця­ці ад­бу­дзец­ца праз па­ру тыд­няў, і та­му ў нас ёсць час пад­рых­та­ваць не­вя­лі­кі флэш­моб. Але мы дак­лад­на ве­да­ем, што та­кая су­стрэ­ча на­шу сяб­роў­ку па­ра­дуе. Мы заў­сё­ды ўліч­ва­ем ха­рак­тар і па­трэ­бы бу­ду­чай ма­ці. Ад­ной па­да­ба­юц­ца яр­кія шум­ныя він­ша­ван­ні, ін­шая га­то­ва пры­няць па­да­ру­нак, але не лю­біць пас­ля ро­даў ні­я­кай мі­тус­ні і шу­му... І гэ­та нар­маль­на, бо ўсе мы роз­ныя. Га­лоў­нае для нас — пры­нес­ці ра­дасць.

На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».