Вы тут

«Дзеці — гэта не цяжар, а ўзнагарода»


Іх шас­цё­ра. Па­куль што шас­цё­ра: Па­вел, Ган­на і дзе­ці. Фі­лі­пу 11 га­доў, Іво­не — 7 га­доў. Столь­кі ж споў­ні­ла­ся Ад­элі, а ма­лод­шай, Алі­віі,— 4. І ўсе з не­цяр­пен­нем ча­ка­юць з'яў­лен­ня на свет пя­та­га дзі­ця­ці — Паў­лін­кі.

4-13

Вя­до­мы ак­цёр, рэ­жы­сёр Па­вел Хар­лан­чук сён­ня вель­мі за­па­тра­ба­ва­ны — вы­сту­пае на сцэ­нах Ку­па­лаў­ска­га тэ­ат­ра і Тэ­ат­ра-сту­дыі кі­на­ак­цё­ра, ро­біць улас­ныя па­ста­ноў­кі, шмат зды­ма­ец­ца ў кі­но. Ган­на — так­са­ма вы­пуск­ні­ца Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, слу­жы­ла ў дра­ма­тыч­ным тэ­ат­ры імя Мак­сі­ма Гор­ка­га і тэ­ат­ры Бе­ла­рус­кай ар­міі, але ця­пер змя­ні­ла ак­цёр­скую пра­фе­сію на пра­фе­сію ма­мы і за­ха­валь­ні­цы ся­мей­на­га агме­ню. У сям'і ўсе раз­маў­ля­юць на бе­ла­рус­кай — не ў па­го­ні за трэн­дам, а та­му, што ад­чу­ва­юць гэ­та пра­віль­ным; удзель­ні­ча­юць усе ра­зам у на­ва­год­ніх і ка­ляд­ных па­ста­ноў­ках. «Тое, што мы ёсць сям'я, — гэ­та са­мая га­лоў­ная пе­ра­мо­га і да­сяг­нен­не ў ма­ім жыц­ці», — час­та га­во­рыць у ін­тэр­в'ю Па­вел, які ў свой час без ва­ган­няў узяў двай­ное проз­ві­шча ў знак па­ва­гі і ка­хан­ня да жон­кі. Ка­рыс­та­ю­чы­ся вы­пад­кам, вы­во­дзім з це­ню і Ган­ну.

— Аня, вы вель­мі моц­ная і муж­ная жан­чы­на — з ча­тыр­ма дзець­мі, у ча­кан­ні пя­та­га, са­брац­ца на кон­курс «Сям'я го­да»… Як асмеліліся на гэта?

— З ад­мі­ніст­ра­цыі Мінск­ага ра­ё­на за­пы­та­лі, ці згод­ны мы, — і Па­ша па­га­дзіў­ся. Усё за­ле­жа­ла най­перш ад яго, бо ён за­звы­чай вель­мі за­ня­ты ўлет­ку. Гэ­та час ак­тыў­ных зды­мак, пад­час якіх мы та­ту до­ма амаль не ба­чым… І ўсё ад­но так атры­ма­ла­ся, што ме­на­ві­та на дзень пра­вя­дзен­ня кон­кур­су Па­ша быў за­ня­ты ад­ра­зу ў не­каль­кіх здым­ках, у Ра­сіі і ў Бе­ла­ру­сі, та­му да­вя­ло­ся ехаць без яго. Па шчы­рас­ці, пры­ехаць з ча­тыр­ма дзець­мі, ця­жар­най — гэ­та ўсё не скла­да­на.

—?!

— На­са­мрэч. Га­лоў­ная скла­да­насць — у пад­рых­тоў­цы, ка­лі трэ­ба ўсіх дзя­цей «па­стро­іць», па­тлу­ма­чыць, што за чым не­аб­ход­на ра­біць, ад­рэ­пе­ці­ра­ваць кон­курс­нае вы­ступ­лен­не. Вось з гэ­тым — так, да­вя­ло­ся па­пра­ца­ваць.

…У наш час мець ча­ты­рох дзя­цей і вы­ра­шыць на­ра­дзіць пя­тае — сён­ня не тое што рэд­касць, а амаль гра­ма­дзян­скі подз­віг. Але толь­кі не для Паў­ла і Ган­ны, якія ад­ра­зу, яшчэ больш за 10 га­доў та­му, ха­це­лі вя­лі­кую сям'ю.

— Мы не ад­чу­ва­ем, быц­цам гэ­та ця­жар, — кру­ціць га­ла­вой Аня, — гэ­та ж наш свя­до­мы вы­бар.

4-9

— Вы не афі­шу­е­це, але і не ўтой­ва­е­це, што два­іх дзе­так узя­лі з дзі­ця­ча­га до­ма. Ня­ўжо і гэ­ты этап прай­шлі бяз­боль­на?

— З імі бы­ло скла­да­на, ка­неш­не. Пер­шы год адап­та­цыі да­ваў­ся ня­прос­та. Фі­ліп ужо быў да­рос­лы і за­кры­ва­ўся ўнут­ры ся­бе. Трэ­ба бы­ло пры­клас­ці шмат на­ма­ган­няў, каб ён ад­крыў­ся, да­ве­рыў­ся нам; а ма­лень­кая Іво­на, на­ад­ва­рот, усе эмо­цыі вы­плёск­ва­ла вон­кі — та­ту не пры­зна­ва­ла, муж­чын на­огул не пад­пус­ка­ла бліз­ка, ва­ды ба­я­ла­ся… Што да­па­маг­ло спра­віц­ца? На­пэў­на, ве­ра. Я заў­сё­ды ка­жу, што без Бо­га не­маг­чы­ма мець тую лю­боў, з якой трэ­ба па­ды­хо­дзіць да гэ­тай спра­вы. Бо па­лю­біць чу­жых дзя­цей вель­мі скла­да­на. Я ве­даю сем'і, якія бя­руць дзі­ця і прос­та зма­га­юц­ца з па­чуц­цём улас­най не­лю­бо­ві, і я іх вель­мі ра­зу­мею. У нас, спа­дзя­ю­ся, атры­ма­ла­ся па-са­прад­на­му па­лю­біць дзя­цей, і мы — сям'я. Хоць Фі­ліп і Іво­на ве­да­юць, што яны не род­ныя, але яны — так­са­ма на­шы дзе­ці.

— Ці не бы­вае ча­сам крыўд­на, што да­вя­ло­ся фак­тыч­на ах­вя­ра­ваць ак­цёр­скай кар'­е­рай дзе­ля вы­ха­ван­ня дзя­цей?

— Ёсць та­кі мо­мант, мо­жа быць. Я б са­праў­ды ха­це­ла больш рэа­лі­за­вац­ца ў пра­фе­сіі, бо дзе­ля гэ­та­га доў­га ву­чы­ла­ся, я акт­ры­са, якой ці­ка­ва іг­раць у тэ­ат­ры, зды­мац­ца ў кі­но… Яшчэ з тры­ма дзець­мі я пра­ца­ва­ла — прос­та бра­ла іх з са­бой. За­раз гэ­та не­маг­чы­ма. Але я не шка­дую, бо ра­зу­мею: тое, што я ця­пер раб­лю, — на­шмат важ­ней­шае, чым мая кар'­е­ра, чым на­огул лю­быя пра­фе­сій­ныя да­сяг­нен­ні. Та­кое ней­кае ўнут­ра­нае ад­чу­ван­не, ба­чан­не вы­ні­каў ма­ёй пра­цы. А мяр­кую, ні­хто не аспрэ­чыць, што вы­хоў­ваць дзя­цей — вя­лі­кая пра­ца. І яна не тое каб кам­пен­суе пра­фе­сій­ную не­да­рэа­лі­за­ва­насць — гэ­та на­ват не­маг­чы­ма па­раў­ноў­ваць! Да та­го ж мы ез­дзім з тэ­ат­раль­ны­мі па­ста­ноў­ка­мі па шко­лах, сад­ках, дзі­ця­чых да­мах; 5 га­доў іс­нуе па­стаў­ле­ны Паў­лам цу­доў­ны спек­такль «Маё сэр­ца б'ец­ца» ў ме­жах пра­ек­та «У аба­ро­ну жыц­ця» — толь­кі што зрэд­ку ён ця­пер ідзе. Але, ду­маю, неш­та бу­дзе ад­бы­вац­ца ў гэ­тым рэ­чы­шчы, і я сыг­раю яшчэ не ад­ну ро­лю.

— Вы з Паў­лам — жы­вое аб­вяр­жэн­не тэ­о­рыі аб не­тры­ва­лас­ці сту­дэнц­кіх шлю­баў. І ўсё ж дзве твор­чыя, эма­цы­я­наль­ныя асо­бы ў сям'і — спа­лу­чэн­не ня­прос­тае. Як за­хоў­ва­е­це лад у до­ме?

— У нас ёсць та­кое пра­ві­ла, якое пад­ка­заў ад­ной­чы муд­ры ча­ла­век, і мы ім ка­рыс­та­ем­ся. Без яго ў свой час хто ве­дае, што бы­ло б і як атры­ма­ла­ся… Фар­му­лю­ец­ца яно вель­мі прос­та: «хто па­ві­нен па­пра­сіць пра­ба­чэн­ня, ка­лі вы па­крыў­дзі­лі­ся ад­но на ад­на­го?» Мы, вя­до­ма, ста­лі раз­ва­жаць: на­пэў­на, той, хто ві­на­ва­ты. А пра­віль­ны ад­каз — «я». У сэн­се, кож­ны па­ві­нен іс­ці на пры­мі­рэн­не пер­шым.

— Прос­та гу­чыць і не заўж­ды прос­та рэа­лі­зу­ец­ца. Ці атрым­лі­ва­ец­ца ў вас?

— Атрым­лі­ва­ец­ца. І ў мя­не та­кое ад­чу­ван­не, што чым да­лей, тым яшчэ блі­жэй мы ро­бім­ся, тым нам больш не ха­пае ад­но ад­на­го. Не ма­гу ска­заць, быц­цам у сям'і мы дзве та­кія эма­цы­я­наль­ныя асо­бы, па­між які­мі не­па­збеж­ныя кан­флік­ты. Па­ша пры­хо­дзіць да­до­му, ады­граў­шы ўсе эмо­цыі на пля­цоў­цы, і хо­ча прос­та­га, спа­кой­на­га баў­лен­ня ча­су з бліз­кі­мі. І мы яго што­раз вель­мі ча­ка­ем. Тым больш, з улі­кам та­го, што ця­пер ад­бы­ва­ец­ца ў све­це, на­коль­кі кож­ны дзень да­ра­гі і на­коль­кі трэ­ба ца­ніць ад­но ад­на­го — гэ­тае ра­зу­мен­не ў на­шай сям'і вель­мі моц­нае.

— Прад­ба­чу ад­каз на пы­тан­не, як вы вы­хоў­ва­е­це дзя­цей: у лю­бо­ві.

— Так, у лю­бо­ві, — усмі­ха­ец­ца. — Але і ў стро­гас­ці, бо лю­боў так­са­ма стро­гая. І ка­лі ты лю­біш, то ў пэў­ны мо­мант ка­ра­еш, на­кі­роў­ва­еш дзі­ця, за­сце­ра­га­еш ад па­мы­лак. Дзе­ці ўсё ад­но ма­ні­пу­лю­юць, зруш­ва­юць уста­ля­ва­ныя рам­кі. Та­му трэ­ба іх у пэў­ны час з лю­боўю, але і стро­гас­цю, спы­ніць у чымсь­ці, па­ка­раць — але па­ка­ран­не па­він­на ад­па­вя­даць пра­ві­не. І мне зда­ец­ца, што ў іх так­са­ма ёсць ра­зу­мен­не, што мы іх лю­бім заўж­ды і ўся­кі­мі і што на­ша стро­гасць — толь­кі част­ка вя­лі­кай баць­коў­скай лю­бо­ві. Пры­чым яшчэ вель­мі важ­на, што Па­ша — на­са­мрэч на­ша пад­трым­ка і апо­ра, і са­мы моц­ны тыл, які мож­на ўя­віць; у нас ад­ноль­ка­выя по­гля­ды на вы­ха­ван­не, і та­та для дзя­цей ста-
п­ра­цэнт­ны аў­та­ры­тэт.

— Пас­ля пе­ра­мо­гі ў аб­лас­ным эта­пе кон­кур­су вы трап­ля­е­це ў рэс­пуб­лі­кан­скі фі­нал, які ўба­чыць мност­ва лю­дзей. Маг­чы­ма, не­ка­га ваш прык­лад пад­штурх­не да важ­ных ра­шэн­няў ва ўлас­най сям'і. Якую дум­ку ха­це­ла­ся б да­нес­ці да ін­шых сем'­яў?

— Што сям'я — гэ­та най­вя­лік­шая каш­тоў­насць, і праз яе Бог дае но­вае жыц­цё. Та­му ца­ні­це гэ­ты час, у які вы ра­зам, вель­мі бе­ра­жы­це ад­но ад­на­го. І яшчэ вель­мі ха­це­ла­ся б, каб дзе­ці не бы­лі для нас ця­жа­рам. Ця­пер рас­паў­сю­джа­ны стэ­рэа­тып, што дзе­ці — гэ­та так скла­да­на, так цяж­ка, «як вы іх пра­кор­мі­це?»… Усё гэ­та мы чу­ем па­ста­ян­на. А трэ­ба ўсвя­до­міць ін­шае: як ска­за­на ў Біб­ліі, дзі­ця — гэ­та ўзна­га­ро­да, якая нам да­ец­ца звыш. І за пэў­ны ад­рэ­зак ча­су, да­во­лі ка­рот­кі, мы ма­ем шанц уклас­ці ў дзі­ця ўсё тое, што ўме­ем і ве­да­ем са­мі, і ад­пра­віць у жыц­цё. Ка­лі ўзяць на ся­бе гэ­тую ад­каз­насць і нес­ці яе з ра­дас­цю, по­тым вы аба­вяз­ко­ва ўба­чы­це плён сва­ёй пра­цы і па­кі­не­це, ма­быць, са­мы знач­ны след на зям­лі…

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Фо­та аў­та­ра і з ар­хі­ва ге­ро­яў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».