Вы тут

Служ­ба па­чы­на­ец­ца з пры­ся­гі


 

Для школь­ні­каў і сту­дэн­таў на­ву­чаль­ны год па­чы­на­ец­ца з Дня ве­даў, але вось для кур­сан­таў па­чат­кам на­ву­чан­ня з'яў­ля­ец­ца пры­няц­це пры­ся­гі. Хва­ля­ван­не і го­нар бу­ду­чых вай­скоў­цаў, якія рых­та­ва­лі­ся да ад­на­го з най­важ­ней­шых дзён у іх пра­фе­сій­най кар'­е­ры, зда­ва­ла­ся, бы­ло ад­чу­валь­на фі­зіч­на. Пры­ма­лі пры­ся­гу кур­сан­ты пер­ша­га кур­са Ва­ен­най ака­дэ­міі Бе­ла­ру­сі і ва­ен­ных фа­куль­тэ­таў ін­шых ВНУ. Та­кім чы­нам, толь­кі «пер­ша­курс­ні­каў» на пля­цы бы­ло больш за 650.

У час пры­ся­гі кур­сант па­ві­нен вы­гля­даць ідэа­льна, «з іго­лач­кі», та­му да­па­ма­га­лі ма­ла­дым ва­ен­ным іх ста­рэй­шыя ка­ле­гі. Стар­ша­курс­ні­кі піль­на са­чы­лі за тым, каб зна­кі, шаў­ро­ны і па­го­ны бы­лі пры­шы­ты роў­на, а абу­так блі­шчаў. Ка­мусь­ці па­праў­ля­лі каў­не­рык, пад­каз­ва­лі, як пра­віль­на тры­маць зброю. Ча­сам пры­хо­дзі­ла­ся ра­біць за­ўва­гі кур­сан­там, якія не пры­вык­лі яшчэ да ва­ен­най дыс­цып­лі­ны.

Квін­тэ­сэн­цы­яй ме­ра­пры­ем­ства бы­лі, без­умоў­на, пры­ся­га і ўра­чыс­тая клят­ва «Слу­жу Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь!». Ка­ля пля­ца ста­я­лі баць­кі і род­ныя кур­сан­таў. Як толь­кі ўсе тра­ды­цыі і аба­вяз­кі бы­лі вы­ка­на­ны, ім да­зво­лі­лі па­він­ша­ваць бу­ду­чых ва­ен­ных. Та­кі­мі сва­іх дзя­цей яны, на­пэў­на, яшчэ не ба­чы­лі.

1234

Сяр­гей Ні­ка­но­віч. Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?