Вы тут

Ва­лют­ныя аб­лі­га­цыі з­ноў у про­да­жы


 

З пер­шых дзён ве­рас­ня найбуй­ней­шы банк Бе­ла­ру­сі пра­па­нуе на­сель­ніц­тву но­выя каш­тоў­ныя па­пе­ры — пра­цэнт­ныя ва­лют­ныя аб­лі­га­цыі на прад'­яў­ні­ка, па­ве­дам­ляе афі­цый­ны сайт Бе­ла­рус­бан­ка.

Гэ­тай во­сен­ню фі­нан­са­вая ўста­но­ва зра­бі­ла шэсць вы­пус­каў каш­тоў­ных па­пер у за­меж­най ва­лю­це, да­ход­насць якіх скла­дае 5,5% га­да­вых. Тры вы­пус­кі ты­чац­ца ва­лют­ных па­пер, якія пра­да­юц­ца за до­ла­ры (аб­лі­га­цыі на­мі­на­лам 1000, 5000 і 10 000 до­ла­раў). Ас­тат­нія тры вы­пус­кі пра­па­ну­юць клі­ен­там на­бы­ваць за еў­ра (аб­лі­га­цыі на­мі­на­лам 1000 еў­ра, 3000 і 5000 еў­ра).

Тэр­мін раз­мя­шчэн­ня гэ­тых па­пер у сва­бод­ным про­да­жы скла­дае з 1 ве­рас­ня сё­ле­та па 31 жніў­ня 2015 го­да. Умо­ва­мі гэ­тых вы­пус­каў пра­ду­гле­джа­на, што аб­лі­га­цыі зна­хо­дзяц­ца ў аба­ра­чэн­ні да 546 дзён, ка­лі да­та па­чат­ку іх па­га­шэн­ня вы­зна­ча­на з 29 лю­та­га 2016 го­да. Да­ход па гэ­тых каш­тоў­ных па­пе­рах вы­плач­ва­ец­ца іх ула­даль­ні­кам адзін раз у шэсць ме­ся­цаў (ад­па­вед­на, пас­ля 28 лю­та­га 2015 го­да, 31 жніў­ня 2015 го­да і 29 лю­та­га 2016 го­да). Уво­гу­ле ўмо­вы раз­мя­шчэн­ня ўсіх гэ­тых вы­пус­каў амаль ад­ноль­ка­выя, ад­нак ёсць ню­ан­сы па да­тэр­мі­но­вым па­га­шэн­ні. До­ла­ра­выя аб­лі­га­цыі маг­чы­ма па­га­сіць толь­кі праз год пас­ля іх на­быц­ця, а па­пе­ры, на­бы­тыя за еў­ра, — праз шэсць ме­ся­цаў.

На­га­даю, што, згод­на з дзе­ю­чым за­ка­на­даў­ствам, фі­зіч­ныя асо­бы вы­зва­ля­юц­ца ад вы­пла­ты па­да­ход­на­га па­да­тку з да­хо­даў, якія атрым­лі­ва­юц­ца па аб­лі­га­цы­ях Бе­ла­рус­бан­ка.

Раз­мя­шчэн­не аб­лі­га­цый ажыц­цяў­ля­ец­ца шля­хам ад­кры­та­га про­да­жу фі­зіч­ным асо­бам — рэ­зі­дэн­там і не­рэ­зі­дэн­там Бе­ла­ру­сі, якія на­бы­ва­юць іх не ў мэ­тах прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці. Апе­ра­цыі па раз­мя­шчэн­ні, вы­пла­це пра­цэнт­на­га да­хо­ду, а так­са­ма па­га­шэн­ні аб­лі­га­цый ажыц­цяў­ля­юц­ца без прад'­яў­лен­ня фі­зіч­ны­мі асо­ба­мі да­ку­мен­таў, якія свед­чаць асо­бу, за вы­клю­чэн­нем вы­пад­каў, пра­ду­гле­джа­ных за­ка­на­даў­ствам Бе­ла­ру­сі.

Да­ход па аб­лі­га­цыі на­ліч­ва­ец­ца за пе­ры­яд з да­ты, на­ступ­най за да­тай яе пер­ша­сна­га раз­мя­шчэн­ня, па да­ту па­чат­ку па­га­шэн­ня аб­лі­га­цыі (да­ту да­тэр­мі­но­ва­га па­га­шэн­ня) уключ­на. Да­ты вы­пла­ты пра­цэнт­на­га да­хо­ду і па­чат­ку па­га­шэн­ня, а так­са­ма ўмо­вы да­тэр­мі­но­ва­га па­га­шэн­ня аб­лі­га­цый вы­зна­ча­юц­ца пра­спек­там эмі­сіі аб­лі­га­цый Бе­ла­рус­бан­ка ад­па­вед­на­га вы­пус­ку.

У асноў­ным лю­дзі ве­да­юць пра дзяр­жаў­ныя ва­лют­ныя аб­лі­га­цыі, вы­пуск якіх ажыц­цяў­ля­ла Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў Бе­ла­ру­сі. Са снеж­ня 2012 го­да Мін­фін ажыц­ця­віў про­даж фі­зіч­ным асо­бам каш­тоў­ных па­пер шас­ці вы­пус­каў ва­лют­ных аб­лі­га­цый на агуль­ную су­му 150 міль­ё­наў до­ла­раў. Аб­лі­га­цыі та­ды пра­па­ноў­ва­лі­ся на­сель­ніц­тву тэр­мі­нам ад ад­на­го да двух га­доў пад 7% га­да­вых. Та­кі ме­ха­нізм за­ха­ван­ня сва­іх улас­ных срод­каў та­ды са­праў­ды за­ці­ка­віў лю­дзей, а ў вы­ні­ку ўжо ў па­чат­ку сё­лет­няй вяс­ны ўсе аб­лі­га­цыі Мін­фі­на бы­лі вы­куп­ле­ны.

По­тым бан­кі іс­тот­на зні­зі­лі пра­цэнт­ныя стаў­кі па ва­лют­ных дэ­па­зі­тах. На гэ­тым фо­не па­вы­ша­на­га по­пы­ту на каш­тоў­ныя па­пе­ры ва­лют­ныя аб­лі­га­цыі Бе­ла­рус­бан­ка з га­да­вым да­хо­дам 5,5% так­са­ма па­ві­нен мець устой­лі­вы по­пыт у на­сель­ніц­тва. Ме­на­ві­та на гэ­та і раз­ліч­ва­юць ана­лі­ты­кі бан­ка. Больш за тое, ся­род на­сель­ніц­тва ця­пер гу­ляе па­га­лос­ка, што пры на­яў­нас­ці ў ча­ла­ве­ка дэ­па­зі­ту ў бан­ку з уну­шаль­ным укла­дам, па­доб­ную ін­фар­ма­цыю аб па­ме­рах гэ­тых укла­даў мо­жа атры­маць пад­атко­вая ін­спек­цыя. А вось для на­быц­ця і га­шэн­ня ва­лют­ных аб­лі­га­цый паш­парт ад ула­даль­ні­ка каш­тоў­най па­пе­ры не па­тра­бу­ец­ца...

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Да­вед­ка: аб­лі­га­цыя — каш­тоў­ная па­пе­ра на прад'­яў­ні­ка для фі­зіч­ных асоб, якая па­цвяр­джае аба­вя­за­цель­ства бан­ка па­крыць яе ўла­даль­ні­ку на­мі­наль­ны кошт аб­лі­га­цыі ва ўста­ноў­ле­ны тэр­мін з вы­пла­тай пра­цэнт­на­га да­хо­ду. Пер­ша­снае раз­мя­шчэн­не аб­лі­га­цый ажыц­цяў­ля­ец­ца па на­мі­наль­ным кош­це ў ва­лю­це на­мі­на­лу з апла­тай па жа­дан­ні фі­зіч­ных асоб у на­яў­най або без­на­яў­най фор­ме

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.