Вы тут

Ва­ру­шы­ся, па­спя­вай — да­роў пры­ро­ды больш зда­вай!


 

Што пачым за­раз мо­жа здаць на­сель­ніц­тва з ка­рыс­цю для ся­бе ў ар­га­ні­за­цыі спа­жы­вец­кай ка­а­пе­ра­цыі?

— Яб­лы­кі для пра­мыс­ло­вай пе­ра­пра­цоў­кі — апад­кі — за­куп­лі­ва­ем па 500 руб­лёў за кі­ла­грам, та­вар­ныя пла­ды — па 2,5-5 ты­сяч руб­лёў, — рас­па­вёў на­чаль­нік упраў­лен­ня на­рых­то­вак Бел­ка­ап­са­ю­за Ула­дзі­мір Луц­кі. — Ка­пус­ту пры­ма­ем па 1,5-2,5 ты­ся­чы руб­лёў за кі­ла­грам, цы­бу­лю — па 3-4 ты­ся­чы руб­лёў. Ка­лі га­ва­рыць пра дзі­ка­рос­лую пра­дук­цыю (на­прык­лад, ба­ра­ві­кі пер­ша­га га­тун­ку), на­шы на­рых­тоў­шчы­кі пры­ма­юць па 50-60 ты­сяч руб­лёў за кі­ла­грам, лі­січ­кі — па 30-35 ты­сяч, ін­шыя гры­бы — па 5-15 ты­сяч руб­лёў.

Вы­ра­шча­ную ці са­бра­ную пра­дук­цыю тра­ды­цый­на мож­на здаць у на­рых­тоў­чыя пунк­ты, ганд­лё­выя аб'­ек­ты спа­жы­вец­кай ка­а­пе­ра­цыі або звяр­нуц­ца ў ра­ён­ныя спа­жы­вец­кія та­ва­рыст­вы — каб на­рых­тоў­шчык пры­ехаў да­до­му да здат­чы­ка. У сіс­тэ­ме Бел­ка­ап­са­ю­за ар­га­ні­за­ва­на ра­бо­та 630 пры­ёма­на­рых­тоў­чых пунк­таў, 1620 на­рых­тоў­шчы­каў, у тым лі­ку 940 па­за­штат­ных і 680 штат­ных, больш за 4,5 ты­ся­чы адзі­нак аў­та­транс­пар­ту та­на­жам ка­ля 17 ты­сяч тон. Сё­ле­та да на­рых­то­вак пры­цяг­ну­та 7 ты­сяч ганд­лё­вых прад­пры­ем­стваў. Кож­нае ра­ён­нае спа­жы­вец­кае та­ва­рыст­ва ар­га­ні­зуе ў ся­рэд­нім ад трох да дзе­ся­ці се­зон­ных пры­ёма­на­рых­тоў­чых пунк­таў: як ста­цы­я­нар­ных, так і ў се­зон ма­са­вых на­рых­то­вак — на да­му.

Згод­на з апош­ні­мі апе­ра­тыў­ны­мі звест­ка­мі Бел­ка­ап­са­ю­за, у на­сель­ніц­тва ўжо за­куп­ле­на 54 ты­ся­чы тон яб­лы­каў, 6,7 ты­ся­чы тон ка­пус­ты, 2,1 ты­ся­чы тон цы­бу­лі, 83 ты­ся­чы тон гры­боў. Гэ­тыя ліч­бы ад­па­вя­да­юць аб'­ёмам, якія бы­лі за­куп­ле­ны ў на­сель­ні­цтва ў ад­па­вед­ны ле­таш­ні пе­ры­яд.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.