Вы тут

У гос­ці да Раг­не­ды


Чым За­слаўе пры­ва­біць гас­цей на Дзень бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства

Пе­рад стар­там чар­го­ва­га Дня пісь­мен­ства, які сё­ле­та прой­дзе ў За­слаўі, ста­ла ці­ка­ва да­ве­дац­ца пра ці­ка­вост­кі і асаб­лі­вас­ці бу­ду­ча­га свя­та, якія мо­гуць пры­ва­біць ама­та­раў лі­та­ра­ту­ры. Пра іх нам рас­па­вёў аў­тар сцэ­на­рыя свя­точ­ных ме­ра­пры­ем­стваў на­мес­нік ды­рэк­та­ра Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да», га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са «По­лы­мя» Алесь Ба­дак.

1З пер­шых вус­наў даве­да­лі­ся, што Дзень пісь­мен­ства «па­чы­на­ец­ца» з ім­ён Раг­не­ды і Ізя­сла­ва, ге­ро­яў кра­наль­на­га пад­ан­ня. «Пад­ан­ня, бо, шчы­ра ка­жу­чы, ні­хто не ве­дае, ці бы­ло на са­мой спра­ве так, як на­пі­са­на ў ле­та­пі­сах. Але гіс­то­рыя пра сы­на, які аба­ра­ніў сваю ма­ці, і Раг­не­ду, якая бы­ла са­сла­на ў За­слаўе, вель­мі пры­го­жая. Лі­чу, што на­шым кі­не­ма­то­гра­фу і лі­та­ра­ту­ры вар­та бы­ло б звяр­нуц­ца да гэ­тай гіс­то­рыі і гэ­та­га пе­ры­я­ду», — рас­па­вя­дае Алесь Ба­дак.

Тра­ды­цый­на ў пра­гра­ме свя­та заў­сё­ды за­дзей­ні­ча­ны ім­ёны тых пісь­мен­ні­каў, якія пра­сла­ві­лі той ці ін­шы го­рад (мес­ца, дзе свя­та пра­во­дзіц­ца). Да пры­кла­ду, ка­лі свя­та ла­дзі­лі ў Хой­ні­ках, на сцэ­ну вы­хо­дзіў ар­тыст у воб­ра­зе Іва­на Ме­ле­жа, у Ган­ца­ві­чах згад­ва­лі тры­ло­гію «На ро­ста­нях», бо ме­на­ві­та ў ган­ца­віц­кай вёс­цы Лю­сі­на Якуб Ко­лас, пра­цу­ю­чы на­стаў­ні­кам, знай­шоў яе пра­та­ты­паў. За­слаўе не мо­жа па­хва­ліц­ца сла­ву­ты­мі зем­ля­ка­мі-пісьменнікамі, та­му вы­ра­ша­на пад­час тэ­ат­ра­лі­за­ва­най цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця свя­та зра­біць эк­скурс у гіс­то­рыю бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры і звяр­нуць ува­гу на яе «за­ла­ты фонд». Але ў За­слаўя ёсць ін­шае — гэ­та адзін з са­мых ста­ра­жыт­ных на­шых га­ра­доў. «Прос­та па­ха­дзіць па гэ­тай зям­лі — зна­чыць ужо да­кра­нуц­ца да вель­мі да­лё­кай гіс­то­рыі», — лі­чыць су­раз­моў­ца.

Нель­га аб­мі­нуць ува­гай Між­на­род­ны «круг­лы стол», які пра­во­дзіц­ца пад­час Дня пісь­мен­ства з 2007 го­да. Сё­ле­та яго наз­ва — «Су­гуч­ча. Лі­та­ра­ту­ра як люс­тэр­ка эпохі». «Ся­род гас­цей «круг­ла­га ста­ла» ёсць на­шы даў­нія сяб­ры, лю­дзі, якія на сва­ёй ра­дзі­ме шмат ро­бяць для та­го, каб лі­та­ра­тур­ныя ста­сун­кі па­між кра­і­на­мі бы­лі больш цес­ныя. На­прык­лад, па­эт Чын­гіз Алі аглу пра­па­ган­дуе бе­ла­рус­кую лі­та­ра­ту­ру ў Азер­бай­джа­не. Аляк­сандр Ка­зін­цаў, рэ­дак­тар ра­сій­ска­га ча­со­пі­са «Наш современник», пры­свя­чае адзін з ну­ма­роў свай­го вы­дан­ня бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры. Упер­шы­ню бу­дзе ўдзель­ні­чаць Юрый Каз­лоў, га­лоў­ны рэ­дак­тар «Ро­ман-га­зе­ты». Мы мо­жам пе­ра­даць во­пыт адзін ад­на­му ў час ня­прос­та­га стаў­лен­ня да лі­та­ра­ту­ры і чы­тан­ня. Бо без­умоў­на, сён­няш­нія ты­ра­жы нель­га па­раў­ноў­ваць з ты­мі ты­ра­жа­мі, якія бы­лі ў 1980-я га­ды, — рас­каз­вае Алесь Ба­дак. — Пад­час «круг­ла­га ста­ла» мы бу­дзем га­ва­рыць пра ро­лю лі­та­ра­ту­ры на су­час­ным эта­пе, пра ад­каз­насць пісь­мен­ні­ка пе­рад чы­та­чом, пра тое, хто сён­няш­ні аў­тар і хто лі­та­ра­тур­ны ге­рой. Са­праў­ды ці­ка­ва, ці за­ста­лі­ся сён­ня пер­са­на­жы, роў­ныя ге­ро­ям лі­та­ра­ту­ры ХХ ста­год­дзя».

На «круг­лы стол» (ён ад­бу­дзец­ца ў На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы) за­пра­ша­юц­ца ўсе ах­вот­ныя. Мож­на ска­рыс­тац­ца маг­чы­мас­цю су­стрэц­ца з серб­скім пісь­мен­ні­кам, па­га­ва­рыць з га­лоў­ным рэ­дак­та­рам «Ро­ман-га­зе­ты» ці з прад­стаў­ні­ком азер­бай­джан­скай лі­та­ра­ту­ры.

Сло­ва «Су­гуч­ча» ў наз­ве ме­ра­пры­ем­ства — зу­сім не вы­пад­ко­вае. Ле­тась да Дня пісь­мен­ства Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да» прад­ста­віў адзі­нац­ца­ці­том­нік лі­та­ра­тур­ных тво­раў аў­та­раў з кра­ін СНД — серыю «Созвучие сер­дец», дзе кож­ны том быў пры­све­ча­ны лі­та­ра­ту­ры ад­ной кра­і­ны. А сё­ле­та пад­час свя­та ад­бу­дзец­ца прэ­зен­та­цыя аль­ма­на­ха «Созвучие». «Гэ­тым аль­ма­на­хам мы пра­цяг­ва­ем бе­ла­рус­кія вы­да­вец­кія тра­ды­цыі ХХ ста­год­дзя, ка­лі вы­хо­дзіў аль­ма­нах пад наз­вай «Бра­тэр­ства». У сё­лет­нім вы­дан­ні бу­дуць зме­шча­ны тво­ры пісь­мен­ні­каў кра­ін СНД, на­пі­са­ныя ў апош­нія га­ды. «Созвучие» ўмес­ціць і про­зу, і паэ­зію, і пуб­лі­цыс­ты­ку. На­прык­лад, што ў Бе­ла­ру­сі ве­да­юць пра су­час­ны ка­зах­скі ра­ман? Вель­мі ма­ла, та­му мы да­ём маг­чы­масць з ім па­зна­ё­міц­ца. Да на­ступ­на­га Дня пісь­мен­ства мы па­шы­рым геа­гра­фію тво­раў для гэ­та­га аль­ма­на­ха», — ка­мен­туе Алесь Ба­дак.

На свя­це ў За­слаўі прэ­зен­ту­юц­ца так­са­ма бе­ла­рус­кія вы­дан­ні, якія бы­лі на­дру­ка­ва­ны за апош­ні год. На­вед­валь­ні­кі змо­гуць не толь­кі па­гля­дзець, якія кні­гі вы­да­лі­ся ў Бе­ла­ру­сі, але і па­зна­ё­міц­ца з аў­та­ра­мі кніг. І на­ват паў­дзель­ні­чаць ў на­дру­ка­ван­ні кні­гі па тэх­на­ло­гі­ях ча­соў Фран­цыс­ка Ска­ры­ны — як ужо па­ве­дам­ля­ла «Звяз­да», на свя­це бу­дзе пра­да­стаў­ле­на «Біб­лія», вы­да­дзе­ная ме­на­ві­та па гэ­тых тэх­на­ло­гі­ях, ад­ноў­ле­ных ста­ран­ня­мі ка­лек­цы­я­не­ра і гіс­то­ры­ка Ула­дзі­мі­ра Лі­ха­дзе­да­ва.

У спі­се ці­ка­ві­нак Дня пісь­мен­ства сцэ­на­рыст так­са­ма ад­зна­чыў кон­курс на леп­ша­га юна­га чы­таль­ні­ка «Жы­вая кла­сі­ка». «Па­слу­хаць, як дзе­ці чы­та­юць кла­сі­каў бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, па­дзі­віц­ца на тых, хто са­праў­ды лю­біць на­шу паэ­зію, — заў­сё­ды ці­ка­ва. У фі­на­ле кон­кур­су ўдзель­ні­ча­ла больш за двац­цаць чы­таль­ні­каў».

Ка­ра­цей, вы­хад­ныя ў За­слаўі бу­дуць ці­ка­выя і змяс­тоў­ныя. Пры­яз­джай­це — не па­шка­ду­е­це!

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.