Вы тут

Кам­п'ю­тар — не толь­кі для за­баў


 

Ін­сты­тут ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій БДУ­ІР за­пра­шае пад­лет­каў на кур­сы ў Ака­дэ­мію ін­фар­ма­ты­кі для школь­ні­каў.

Вуч­ні 7—11-х кла­саў змо­гуць прай­сці ў ака­дэ­міі шмат­уз­роў­не­вую пад­рых­тоў­ку ў га­лі­не ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій па на­ступ­ных кі­рун­ках: ка­рыс­таль­нік пер­са­наль­на­га кам­п'ю­та­ра, кам­п'ю­тар­ная гра­фі­ка, web-май­стар, асно­вы рас­пра­цоў­кі сай­таў, web-тэх­на­ло­гіі, асно­вы рас­пра­цоў­кі web-да­дат­каў, пра­гра­ма­ван­не на мо­вах Delphі,С/ С++/С#, кам­п'ю­тар­ныя сет­ка­выя тэх­на­ло­гіі.

Упер­шы­ню кур­сы па ін­фар­ма­ты­цы і пра­гра­ма­ван­ню для вуч­няў 7—10-х кла­саў бы­лі ар­га­ні­за­ва­ны вяс­ной гэ­та­га го­да. Вы­клад­чы­кі бы­лі пры­ем­на здзіў­ле­ны мэ­та­на­кі­ра­ва­нас­цю пад­лет­каў, якія на­вед­ва­лі за­ня­ткі. Па­ра­да­ва­ла, што ў ча­сы кам­п'ю­тар­ных за­баў і раз­віц­ця са­цы­яль­ных се­так, ёсць шмат школь­ні­каў, якія імк­нуц­ца вы­ка­рыс­тоў­ваць кам­п'ю­та­ры не толь­кі для баў­лен­ня ча­су, але і для асва­ен­ня роз­ных кам­п'ю­тар­ных тэх­на­ло­гій.

Пас­ля па­спя­хо­ва­га за­вяр­шэн­ня вя­сен­ніх кур­саў з'я­ві­ла­ся ідэя ства­рыць кур­сы, якія школь­ні­кі змо­гуць на­вед­ваць на пра­ця­гу ўся­го на­ву­чаль­на­га го­да. За­ня­ткі бу­дуць пра­хо­дзіць два ра­зы на ты­дзень. Пра­ца­ваць са школь­ні­ка­мі бу­дуць во­пыт­ныя вы­клад­чы­кі ўні­вер­сі­тэ­та. Пры па­спя­хо­вай зда­чы эк­за­ме­ну за год ву­чань атры­мае сер­ты­фі­кат ІІТ БДУ­ІР. У пад­лет­каў, якія спы­няц­ца на кі­рун­ку «Ка­рыс­таль­нік пер­са­наль­на­га кам­п'ю­та­ра», бу­дзе маг­чы­масць прай­сці тэс­ці­ра­ван­не і атры­маць сер­ты­фі­кат між­на­род­на­га ўзо­ру ECDL (Пра­ва еў­ра­пей­ска­га ўзо­ру на кі­ра­ван­не кам­п'ю­та­рам).

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».