Вы тут

Да­мо­віц­ца аб пад­трым­цы


 

На­ша кра­і­на прад­ста­віць на Ге­не­раль­най Асамб­леі ААН два пра­ек­ты рэ­за­лю­цый

На на­ступ­ным тыд­ні Ула­дзі­мір Ма­кей, мі­ністр за­меж­ных спраў Бе­ла­ру­сі, з афі­цый­ны­мі ві­зі­та­мі на­ве­дае Ні­ге­рыю і Паўд­нё­ва-Аф­ры­кан­скую Рэс­пуб­лі­ку. Пра гэ­та, а так­са­ма пра ін­шыя па­дзеі ў дзей­нас­ці дып­ла­ма­тыч­на­га ве­дам­ства кра­і­ны, на бры­фін­гу па­ве­да­міў Дзміт­рый МІ­РОН­ЧЫК, на­чаль­нік упраў­лен­ня ін­фар­ма­цыі — прэс-сак­ра­тар Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў.

— У рам­ках ві­зі­ту за­пла­на­ва­ны шэ­раг пе­ра­моў на вы­шэй­шым і вы­со­кіх уз­роў­нях, а так­са­ма су­стрэ­чы з прад­стаў­ні­ка­мі дзе­ла­вых ко­лаў, — пра­ін­фар­ма­ваў прад­стаў­нік МЗС. — Бу­дуць аб­мер­ка­ва­ны пы­тан­ні па­лі­тыч­на­га дыя­ло­гу, перс­пек­ты­вы раз­віц­ця бе­ла­рус­ка-ні­ге­рый­ска­га і бе­ла­рус­ка-паўд­нё­ва­а­фры­кан­ска­га двух­ба­ко­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва ва ўсіх сфе­рах — у пры­ват­нас­ці, у ганд­лё­ва-эка­на­міч­най га­лі­не.

Кант­роль над уз­бра­ен­ня­мі па­ві­нен быць

Як па­ве­дам­ляе прэс-сак­ра­тар МЗС, 9-10 ве­рас­ня ў Маск­ве прой­дуць кан­суль­та­цыі па пад­рых­тоў­цы да 69-й се­сіі Ге­не­раль­най Асамб­леі Ар­га­ні­за­цыі Аб'­яд­на­ных На­цый у фар­ма­тах Ар­га­ні­за­цыі Да­га­во­ра аб ка­лек­тыў­най бяс­пе­цы і Са­друж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў.

— Пад­час кан­суль­та­цый бу­дуць уз­год­не­ны су­мес­ныя па­ды­хо­ды дзяр­жаў — удзель­ніц АДКБ і СНД па асноў­ных пы­тан­нях па­рад­ку дня Ге­не­раль­най асамб­леі ААН. Бе­ла­рус­кі бок ча­кае, што па вы­ні­ках кан­суль­та­цый бу­дзе да­сяг­ну­та да­моў­ле­насць аб прын­цы­по­вай пад­трым­цы дзяр­жа­ва­мі — чле­на­мі АДКБ і СНД двух пра­ек­таў бе­ла­рус­кіх рэ­за­лю­цый, якія ты­чац­ца тэ­ма­ты­кі кант­ро­лю над уз­бра­ен­ня­мі, а так­са­ма су­пра­цоў­ніц­тва па­між ААН і СНД.

Дні бе­ла­рус­кай эка­но­мі­кі прой­дуць у Гер­ма­ніі

Гэ­ты­мі дня­мі пры пад­трым­цы Ус­ход­ня­га ка­мі­тэ­та ня­мец­кай эка­но­мі­кі пра­хо­дзіць ві­зіт у на­шу кра­і­ну дэ­ле­га­цыі прад­стаў­ні­коў шэ­ра­гу буй­ных гер­ман­скіх фір­маў. Уз­на­чаль­вае яе вы­ка­наў­чы ды­рэк­тар гэ­тай ар­га­ні­за­цыі Рай­нер Лінд­нер. У скла­дзе дэ­ле­га­цыі — прад­стаў­ні­кі буй­ных гер­ман­скіх фір­маў, у тым лі­ку ганд­лё­вых кан­цэр­наў, вы­твор­цаў сель­гас­тэх­ні­кі і та­нэ­леп­ра­ход­на­га аб­ста­ля­ван­ня.

А ў са­мым па­чат­ку на­ступ­на­га тыд­ня ў Франк­фур­це-на-Май­не, фі­нан­са­вай ста­лі­цы Гер­ма­ніі, прой­дзе Дзень бе­ла­рус­кай эка­но­мі­кі «Гер­ма­нія—Бе­ла­русь — парт­нё­ры ў эка­на­міч­най і ін­вес­ты­цый­ных сфе­рах». Ча­ка­ец­ца ўдзел больш чым ся­мі­дзе­ся­ці прад­стаў­ні­коў дзяр­жаў­ных бан­каў­скіх і кан­са­лтын­га­вых струк­тур, пра­пры­маль­ніц­кіх аб'­яд­нан­няў, біз­нес-ко­лаў, а так­са­ма СМІ Бе­ла­ру­сі і Гер­ма­ніі.

— Знач­ная ўва­га бу­дзе на­да­дзе­на ўдзе­лу на­шай кра­і­ны ў ін­тэ­гра­цый­ных пра­цэ­сах у рам­ках Мыт­на­га са­ю­за, Адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры, Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за і но­вым маг­чы­мас­цям для ня­мец­ка­га біз­не­су ў Бе­ла­ру­сі, якія ад­кры­ва­юц­ца ў гэ­тай су­вя­зі, — удак­лад­ніў Дзміт­рый Мі­рон­чык.

Ус­ход­няе парт­нёр­ства: ад Стак­голь­ма да Ба­ку

На­мес­нік мі­ніст­ра за­меж­ных спраў Бе­ла­ру­сі Але­на Куп­чы­на зна­хо­дзіц­ца з ра­бо­чым ві­зі­там у Стак­голь­ме. Сён­ня яна пры­мае ўдзел у не­фар­маль­най су­стрэ­чы на­мес­ні­каў мі­ніст­раў за­меж­ных спраў кра­ін — удзель­ніц Ус­ход­ня­га парт­нёр­ства, а так­са­ма Гер­ма­ніі, Поль­шчы і Шве­цыі. Па ін­фар­ма­цыі знеш­не­па­лі­тыч­на­га ве­дам­ства, мэ­тай зга­да­най су­стрэ­чы з'яў­ля­ец­ца аб­мен дум­ка­мі на­конт да­лей­шай рэа­лі­за­цыі гэ­тай іні­цы­я­ты­вы, у тым лі­ку ў кан­тэкс­це раз­віц­ця сі­ту­а­цыі ў рэ­гі­ё­не.

Па­доб­ная тэ­ма­ты­ка бу­дзе аб­мяр­коў­вац­ца і 8-9 ве­рас­ня ў Ба­ку, дзе ад­бу­дзец­ца чац­вёр­ты раўнд не­фар­маль­ных мі­ніс­тэр­скіх дыя­ло­гаў кра­ін — удзель­ніц Ус­ход­ня­га парт­нёр­ства. Ме­ра­пры­ем­ства скла­да­ец­ца з дзвюх час­так: агуль­ная дыс­ку­сія прад­стаў­ні­коў МЗС і тэ­ма­тыч­ная су­стрэ­ча з удзе­лам мі­ніст­раў энер­ге­ты­кі кра­ін — удзель­ніц іні­цы­я­ты­вы. Бе­ла­русь прад­ста­вяць на­мес­нік мі­ніст­ра за­меж­ных спраў Але­на Куп­чы­на і на­мес­нік мі­ніст­ра энер­ге­ты­кі Ва­дзім За­крэў­скі.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».