Вы тут

Дэ­фі­цы­ту на ўнут­ра­ным рын­ку не будзе


А экс­парт ва Укра­і­ну ўпаў не так знач­на

Аб гэ­тым па­ве­да­міў жур­на­ліс­там Ра­ман Бро­даў, на­чаль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня знеш­няй эка­на­міч­най па­лі­ты­кі Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі.

Імк­нём­ся да ба­лан­су

5-25

Па сло­вах экс­пер­та, за паў­год­дзе саль­да знеш­ня­га ганд­лю бы­ло да­дат­ным. І па та­ва­рах, і па па­слу­гах ра­зам — плюс 600 млн до­ла­раў. Пры­чы­на та­кіх вы­ні­каў у тым, што ўпер­шы­ню за доў­гі час экс­парт апя­рэдж­вае ім­парт. Пры гэ­тым экс­парт на­ват зні­жа­ец­ца — да мі­ну­ла­га го­да 98%. Але да кан­ца го­да мы мо­жам на­блі­зіц­ца да 100%. Тым больш экс­парт вы­рас у фі­зіч­ным вы­ра­жэн­ні, а толь­кі ў цэ­на­вым — зні­зіў­ся. Гэ­та ўжо эфект су­свет­най кан'­юнк­ту­ры. Та­му са­ма эка­но­мі­ка за­ра­джа­на на да­сяг­нен­не знеш­не­ганд­лё­ва­га ба­лан­су.

«Дзіў­на, але на­ват пры той скла­да­най сі­ту­а­цыі, якая за­раз ва Укра­і­не, наш экс­парт ту­ды ўпаў менш, чым у Ра­сій­скую Фе­дэ­ра­цыю, — кан­ста­та­ваў яшчэ ад­ну сё­лет­нюю асаб­лі­васць Ра­ман Бро­даў. — По­пыт на бе­ла­рус­кую пра­дук­цыю ва Укра­і­не ёсць, але іс­ну­юць праб­ле­мы з фі­нан­са­ван­нем. Бы­ва­юць не­пла­ця­жы за па­стаў­кі, але гэ­тыя ры­зы­кі маг­чы­ма мі­ні­мі­за­ваць. Прос­та трэ­ба пра­ца­ваць уваж­лі­ва». Да­рэ­чы, па сло­вах спе­цы­я­ліс­та, ад еў­ра­ін­тэг­ра­цыі на­шай су­сед­кі мы амаль ні­чо­га не стра­цім. «Най­боль­шыя праб­ле­мы мы пе­ра­жы­лі, ка­лі Укра­і­на ўсту­пі­ла ў Су­свет­ную ганд­лё­вую ар­га­ні­за­цыю. Але на­ват та­ды наш экс­парт у гэ­тую кра­і­ну не па­даў. Кан­ку­ры­ра­ваць, зра­зу­ме­ла, ста­не скла­да­ней, ад­нак прак­ты­ка па­каз­вае, што сён­ня мыт­на-та­рыф­ная аба­ро­на — не той клю­ча­вы ін­стру­мент, які вы­зна­чае пры­сут­насць на рын­ку».

І са­бе, і лю­дзям

«У СМІ час­та ста­лі з'яў­ляц­ца мер­ка­ван­ні, што ў су­вя­зі з ра­сій­скі­мі санк­цы­я­мі ўнут­ра­ны ры­нак Бе­ла­ру­сі мо­жа ад­чуць дэ­фі­цыт, быц­цам прад­пры­ем­ствы праз­мер­на за­хо­пяц­ца экс­пар­там. Мы па­ста­ян­на тры­ма­ем на кант­ро­лі гэ­тае пы­тан­не. І звест­кі га­во­раць аб зва­рот­ным: ёміс­тасць на­ша­га ўнут­ра­на­га рын­ку на­ват вы­шэй, чым ле­тась. Асаб­лі­ва гэ­та ты­чыц­ца пра­дук­таў хар­ча­ван­ня», — за­явіў спе­цы­я­ліст.

Зра­зу­ме­ла, на­шы вы­твор­цы ма­юць шанц на доб­рыя пры­быт­кі ад па­ве­лі­чэн­ня па­ста­вак у Ра­сію, але ў на­шай эка­но­мі­кі ёсць не­да­хоп — ма­лая ды­вер­сі­фі­ка­цыя. Мы за­вя­за­ны на не­каль­кі асноў­ных рын­каў і не ма­ем аль­тэр­на­тыў. Ці не ад­бу­дзец­ца так, што пра­ціў­ні­кі па­мі­ра­цца і мы за­ста­нём­ся ў мі­ну­се? «Мы та­кой не­бяс­пе­кі не ба­чым, бо па­стаў­кі на ра­сій­скі ры­нак заў­сё­ды ме­лі асэн­са­ва­ны ха­рак­тар, — лі­чыць Ра­ман Бро­даў. — Не­ад­на­ра­зо­ва раз­гля­да­ла­ся пы­тан­не аб ар­га­ні­за­цыі аль­тэр­на­тыў­ных па­ста­вак. І по­пыт на пра­дук­цыю ёсць. Але пы­тан­не ў эка­на­міч­най вы­га­дзе. Ка­лі пра­дук­цыю па­стаў­ляць у да­лё­кія кра­і­ны, то гэ­та бу­дуць ін­шыя вы­дат­кі, ін­шая кан'­юнк­ту­ра. На­ват ка­лі санк­цый не бу­дзе, ні­чо­га не зме­ніц­ца. На­ша до­ля на ра­сій­скім рын­ку ад­нос­на ста­біль­ная. І той рэ­сурс, у якім мае па­трэ­бу Ра­сія, за­над­та вя­лі­кі. Мы на­ўрад ці змо­жам за­да­во­ліць усе па­трэб­нас­ці. Ра­сій­скі ры­нак пры­звы­ча­іў­ся да раз­на­стай­нас­ці, та­му, каб пе­ра­крыць усё, нам па­трэб­на знач­на боль­шая коль­касць кан­ку­рэнт­ных та­ва­раў. Мы, хут­чэй за ўсё, за­ро­бім на гэ­тым да­дат­ко­ва не­каль­кі со­цень міль­ё­наў до­ла­раў — і ўсё».

Ры­зы­куй, ка­лі хо­чаш

Ад­но з са­мых спрэч­ных пы­тан­няў сён­ня — гэ­та так зва­ны рэ­экс­парт еў­ра­пей­скіх та­ва­раў, за­ба­ро­не­ных да ўво­зу на тэ­ры­то­рыю Ра­сіі, пад вы­гля­дам бе­ла­рус­кіх. Не­зра­зу­ме­ла, дзе тая мя­жа, пас­ля якой, ска­жам, ім­парт­ная сы­ра­ві­на ста­но­віц­ца бе­ла­рус­кім пра­дук­там і мо­жа ле­галь­на па­стаў­ляц­ца на тэ­ры­то­рыю су­сед­кі. Як ска­заў Ра­ман Бро­даў, гэ­тую мя­жу вы­зна­чыць амаль не­маг­чы­ма. І ўво­гу­ле та­вар Мыт­на­га са­ю­за — гэ­та лю­бы та­вар, які вы­пу­шча­ны ў сва­бод­ны аба­рот у Адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры. І ні­я­кім ін­шым мыт­ным аб­ме­жа­ван­ням ён пад­вяр­гац­ца не па­ві­нен. «Ка­лі ра­сій­скі бок увёў аб­ме­жа­ван­ні ад­нос­на шэ­ра­гу санк­цый­ных та­ва­раў з ін­шых кра­ін, то, ві­даць, яны ма­юць план, як здзейс­ніць ад­мі­ніст­ра­ван­не гэ­тых та­ва­раў — на­пэў­на, гэ­та пы­тан­не мыт­ных ор­га­наў Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі». Ці­ка­вая і на­ступ­ная сі­ту­а­цыя. Ка­лі дэк­ла­рант, які пры­ехаў на бе­ла­рус­кую мя­жу, на­пі­саў у дэк­ла­ра­цыі, што кра­і­на пры­зна­чэн­ня — Ра­сія, то ўсё зра­зу­ме­ла. Але ка­лі та­вар дэк­ла­ру­ец­ца пад увоз у Бе­ла­русь, то ні­я­кіх пад­стаў для пры­пы­нен­ня ня­ма. «А ка­лі та­вар вы­пу­шча­ны ў сва­бод­ны аба­рот, ні бе­ла­рус­кая, ні ра­сій­ская мыт­ня не ма­юць да яго ні­я­ка­га да­чы­нен­ня. Што зро­біць у да­лей­шым суб'­ект гас­па­да­ран­ня з гэ­тым та­ва­рам, не­вя­до­ма: да кож­на­га кант­ра­лё­ра не па­ста­віць. Сён­ня ні­хто не пе­ра­шка­джае біз­не­су ад­кры­ваць свае прад­стаў­ніц­твы ў лю­бой з трох кра­ін. І ка­лі нех­та за­хо­ча атры­маць да­дат­ко­вую вы­га­ду ня­доб­ра­сум­лен­ным шля­хам, то гэ­та ўжо пы­тан­не не мыт­на­га ад­мі­ніст­ра­ван­ня...»

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».