Вы тут

Голас за кадрам


Вы ве­да­е­це, што та­кое бу­літ, пай­мен­на па­мя­та­е­це склад «БА­ТЭ» і мо­жа­це на­зваць асноў­ныя дыс­цып­лі­ны бія­тло­на? Та­ды ў вас ёсць усе шан­цы стаць но­вым спар­тыў­ным жур­на­ліс­там ці ка­мен­та­та­рам!

Дня­мі тэ­ле­ка­нал «Бе­ла­русь 5» аб'­явіў аб па­чат­ку пра­вя­дзен­ня кас­тын­гу спар­тыў­ных жур­на­ліс­таў і ка­мен­та­та­раў. За­пра­ша­юц­ца мэ­та­на­кі­ра­ва­ныя, та­ле­на­ві­тыя, ха­рыз­ма­тыч­ныя лю­дзі, якія ве­да­юць спар­тыў­ную тэ­ма­ты­ку і лю­бяць яе. Пры­ём за­явак пра­цяг­нец­ца да 21 ве­рас­ня 2014 го­да.

Як за­зна­ча­юць ар­га­ні­за­та­ры, по­шук но­вых та­лен­таў аб­умоў­ле­ны не толь­кі кад­ра­вай па­лі­ты­кай. Пас­ля пер­ша­га кас­тын­гу за­ста­лі­ся лю­дзі, якія па роз­ных пры­чы­нах не па­спе­лі за­явіць пра ся­бе, та­му ця­пер у іх з'яў­ля­ец­ца вы­дат­ная маг­чы­масць ска­рыс­тац­ца да­дат­ко­вым шан­цам.

—Мы бу­дзем пра­во­дзіць гэ­тыя кас­тын­гі, хут­чэй за ўсё, рэ­гу­ляр­на. Бо шу­ка­ем ме­на­ві­та тых, хто за­хап­ля­ец­ца спор­там і хто ха­цеў бы пра­ца­ваць у спар­тыў­най жур­на­ліс­ты­цы. Пас­ля пра­вя­дзен­ня пер­ша­га кас­тын­гу, пе­рад ад­крыц­цём тэ­ле­ка­на­ла, мы зда­бы­лі доб­ры во­пыт, знай­шлі пяць кан­ды­да­таў, трое з якіх ужо пра­цу­юць у нас у ды­рэк­цыі —Лю­бян­ко­ва, Та­тур і За­поль­ская. Гля­дзім на гэ­тых лю­дзей і ба­чым, як яны раз­ві­ва­юц­ца, на­зі­ра­ем іх ці­ка­васць да спра­вы, — тлу­ма­чыць сі­ту­а­цыю ды­рэк­тар тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 5» Па­вел Бу­лац­кі.— Акра­мя гэ­та­га, у Ін­сты­ту­це жур­на­ліс­ты­кі ад­кры­лі но­вую спе­цы­яль­насць «Спар­тыў­ная жур­на­ліс­ты­ка». І мы за­ці­каў­ле­ны ў тым, каб са­дзей­ні­чаць раз­віц­цю гэ­та­га кі­рун­ку. Бя­ром па­чат­коў­цаў і ро­бім з іх паў­на­вар­тас­ных спар­тыў­ных жур­на­ліс­таў. Та­кім чы­нам мы ама­лодж­ва­ем склад ка­на­ла. На­ша па­зі­цыя ў тым, што бу­ду­чы­ня — за ма­ла­ды­мі.

Асноў­ныя па­тра­ба­ван­ні да прэ­тэн­дэн­таў: ве­дан­не спор­ту, доб­рая дык­цыя, гра­мат­ная мо­ва і ўмен­не ім­пра­ві­за­ваць. Удзель­ні­кі кон­кур­су па­він­ны да­слаць сваё рэ­зю­мэ і ма­тэ­ры­я­лы (ар­ты­ку­лы, сю­жэ­ты) на па­пя­ро­вым нось­бі­це ці DVD-дыс­ку, а тыя, хто мае жа­дан­не па­спра­ба­ваць свае сі­лы ў кон­кур­се ка­мен­та­та­раў, да­сы­ла­юць ар­га­ні­за­та­рам DVD-дыск з проб­ным за­пі­сам ка­мен­та­рыя спар­тыў­на­га спа­бор­ніц­тва пра­цяг­лас­цю не больш за 30 хві­лін. Усе ма­тэ­ры­я­лы трэ­ба ад­пра­віць на ад­рас: 220807, г. Мінск, вул. Ма­ка­ён­ка, 9, ці на элект­рон­ную пош­ту: sport@tvr.by, па­зна­чыў­шы «Кас­тынг спар­тыў­ных жур­на­ліс­таў» ці «Кас­тынг ка­мен­та­та­раў».

Пад­час фі­наль­на­га тэс­ці­ра­ван­ня ўдзель­ні­кі кон­кур­су атры­ма­юць за­пра­шэн­не ў сту­дыю Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі, а пе­ра­мож­цы бу­дуць мець маг­чы­масць пра­ца­ўлад­ка­ван­ня на тэ­ле­ка­на­ле «Бе­ла­русь 5».

Але­на ДРАП­КО

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».