Вы тут

Напіліся адно адным?


Лепш спы­ніц­ца, чым ра­біць крок ад лю­бо­ві да ня­на­віс­ці

Гэ­та так зор­кі ў той аў­то­рак сыш­лі­ся, ці што? Два па­ве­дам­лен­ні з за­ха­ду і ўсхо­ду кра­і­ны, ад якіх, ка­лі па­чы­на­еш за­дум­вац­ца і ана­лі­за­ваць, па­чы­нае па­кол­ваць у ка­ра­нях ва­ла­соў. У Бы­хаў­скім ра­ё­не муж­чы­на аб­ліў сваю ка­ха­ную бен­зі­нам і пад­па­ліў. Па­вод­ле па­пя­рэд­ніх звес­так след­ства, з‑за рэў­нас­ці, па прын­цы­пе: «Дык не да­ста­вай­ся ж ты ні­ко­му!» А ў Брэс­це на­огул усё іш­ло па шэкс­пі­раў­скім ці ляс­коў­скім сю­жэ­це, гэт­кая «Лэ­дзі Мак­бет Бе­рас­цей­ска­га па­ве­та». Жан­чы­не так на­да­ку­чыў муж, што яна вы­ра­шы­ла ад яго па­зба­віц­ца. Знай­шла па­тэн­цы­яль­на­га кі­ле­ра, які за спра­ву не ўзяў­ся, але па­ра­ду даў «слуш­ную» — аб­рыд­ла­га су­жэн­ца атру­ціць. Што яна, улас­на, і па­спра­ба­ва­ла зра­біць, пры­чым зноў жа ў леп­шых тра­ды­цы­ях кла­січ­ных тра­ге­дый — ар­га­ні­за­ва­ла ся­мей­ны пік­нік на пры­ро­дзе і там не­за­ўваж­на му­жу ежу атру­тай і пры­пра­ві­ла. Доб­ра, што за прад­пры­маль­най ка­бе­тай ужо са­чы­лі пра­ва­ахоў­ні­кі, інакш у ня­шчас­на­га бы­лі ўсе шан­цы тра­піць ка­лі не ў да­ма­ві­ну, то на баль­ніч­ны ло­жак. Ца­на пы­тан­ня бы­ла — ква­тэ­ра ў Брэс­це і дом з гек­та­рам зям­лі ў вёс­цы, якія, ка­лі б усё прай­шло па за­ду­ма­ным сцэ­на­рыі, да­ста­лі­ся б на­вас­пе­ча­най Ка­ця­ры­не Із­май­ла­вай у спад­чы­ну…

Ця­пер крыў­дзі­це­лям све­ціць рэ­аль­ны тэр­мін зня­во­лен­ня, па­цяр­пе­лым — доў­гая рэ­абі­лі­та­цыя, не столь­кі фі­зіч­ная, коль­кі ма­раль­ная, бо асэн­са­ваць, што ча­ла­век, з якім ты дзя­ліў стол і ло­жак, рап­там на­столь­кі ця­бе ўзне­на­ві­дзеў, што га­то­вы быў па­зба­віць жыц­ця, пе­ра­жыць гэ­та і знай­сці сі­лы нар­маль­на жыць да­лей, — спра­ва ня­прос­тая. Тым больш ка­лі та­бе за со­рак (а ге­ро­ям абедз­вюх драм ме­на­ві­та ад са­ра­ка да пя­ці­дзе­ся­ці), ка­лі па­чы­наць ней­кія но­выя ад­но­сі­ны не тое што поз­на — вель­мі скла­да­на, ды яшчэ пры та­кім гор­кім во­пы­це…

Ча­ты­ры лё­сы зла­ма­лі­ся за ад­но ім­гнен­не — за тое са­мае, ка­лі быў вы­бар: зра­біць сла­ву­ты адзі­ны крок ад лю­бо­ві да ня­на­віс­ці або прос­та пай­сці ў ін­шы бок. Усё ж так прос­та: ня­ма больш па­чуц­цяў, па­ва­гі, ра­зу­мен­ня, ня­ма ні шан­цаў, ні жа­дан­ня па­спра­ба­ваць усё гэ­та вяр­нуць — ра­зы­ходзь­це­ся. Па ўза­ем­най зго­дзе. Ка­лі не атрым­лі­ва­ец­ца — праз суд. На­вош­та да­хо­дзіць да апош­няй кроп­кі, да краю — за­бі­ваць, ка­ле­чыць, здзе­ка­вац­ца. Так, дзве гэ­тыя гіс­то­рыі, хут­чэй, вы­клю­чэн­не, чым пра­ві­ла (і дзя­куй Бо­гу). Але коль­кі гіс­то­рый ін­шых, па сут­нас­ці і на­ступ­ствах не менш жу­дас­ных, за якія на­ўрад ці ўхо­піц­ца пісь­мен­нік ці сцэ­на­рыст. Я пра тых, якія жы­вуць пад ад­ным да­хам, га­ду­юць агуль­ных дзя­цей і — упо­тай не­на­ві­дзяць ад­но ад­на­го.

«Ён пры­хо­дзіць да­до­му поз­на, стом­ле­ны, ад яго ня­се пар­фу­май. Ноч­чу я пра­чы­на­ю­ся, угля­да­ю­ся ў яго твар і спра­бую зра­зу­мець, ка­лі гэ­ты ча­ла­век, яко­га без па­мя­ці ка­ха­ла, стаў чу­жым. Ча­сам хо­чац­ца на­крыць гэ­ты твар па­душ­кай і тры­маць, тры­маць, па­куль не пе­ра­ста­не ды­хаць… Зда­ра­ец­ца, лаў­лю на са­бе яго по­зірк і ба­чу там не­пры­кры­тую па­гар­ду. Знеш­не ў нас усё пры­стой­на, як тут за­га­ва­рыць пра раз­вод? Ён, на­пэў­на, ду­мае тое са­мае. Вось так і жы­вём — не жы­вём, а му­чым­ся і ад­но ад­на­го му­ча­ем», — раз­ва­жа­ла ня­даў­на сяб­роў­ка, якой мы ў на­шай жа­но­чай кам­па­ніі ўпо­тай зайз­дрос­цім: і муж ба­га­ты ды пры­го­жы, і дом — поў­ная ча­ша, і дзет­кі ра­зум­ныя… «Не су­мня­вай­ся, сы­ходзь, па­куль не поз­на, бо бу­дзеш як тая ста­рая, у якой ужо на­пе­ра­дзе ні­чо­га не за­ста­ло­ся, ба­бу­ля з вак­за­ла ў Ашмя­нах. Ча­ка­ю­чы свой аў­то­бус, яна гуч­на рас­каз­ва­ла вы­пад­ко­вай спа­да­рож­ні­цы: па­ха­ва­ла свай­го Бо­ле­ся — хоць на свет бе­лы лёг­ка гля­дзець ста­ла. Ён жа мя­не, лю­бень­кая, усе шэсць­дзя­сят га­доў му­чыў, да апош­ня­га дзя­нёч­ка. Я ж яго ўжо так зне­на­ві­дзе­ла, так зне­на­ві­дзе­ла…» Я так ха­це­ла сяб­роў­цы ўсё гэ­та ска­заць — і не ска­за­ла. Яе жыц­цё, яе лёс, ня­хай ду­мае са­ма. Спа­дзя­ю­ся, да кроп­кі, ка­лі жа­дан­не па­клас­ці па­душ­ку на твар му­жу ста­не не­адоль­ным, яна не дой­дзе.

Ле­ту­цен­нік і ра­ман­тык Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч, які ве­рыў у веч­нае ка­хан­не і, зда­ец­ца, усё жыц­цё яго шу­каў, у «Дзі­кім па­ля­ван­ні…» на­пі­саў сло­вы ад­ной ста­рой ба­ла­ды — ад­но з леп­шых, на мой по­гляд, вы­зна­чэн­няў ка­хан­ня: «І яны ад­но ад­на­го пі­лі…» А ў ка­гось­ці з ма­ла­дзей­шых аў­та­раў да­вя­ло­ся ня­даў­на пра­чы­таць ін­шае: «На­пі­лі­ся ад­но ад­ным да ха­лод­на­га пра­цве­ра­зен­ня». Чы­ёй тут праў­ды больш? А гэ­та як па­шан­цуе…

Але­на ЛЯЎ­КО­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.