Вы тут

Не баяцца памыляцца


На­ву­чыць но­вы пра­ект тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь‑3» усіх, хто жа­дае раз­маў­ляць на род­най мо­ве

До­ля бе­ла­рус­кай мо­вы ў тэ­ле­пра­гра­мах кра­і­ны сён­ня скла­дае толь­кі ка­ля 5% ад агуль­на­га вя­шчан­ня ў га­дзі­ну. Даць маг­чы­масць бе­ла­ру­сам час­цей чуць род­ную мо­ву, а так­са­ма з да­па­мо­гай тэ­ле­пе­ра­дач атрым­лі­ваць лінг­віс­тыч­ныя ве­ды — мэ­та но­ва­га аду­ка­цый­на­га тэ­ле­пра­ек­та, які праз ты­дзень вы­хо­дзіць у эфір на тэ­ле­ка­на­ле «Бе­ла­русь‑3». Вік­та­ры­на «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку» за­клі­ка­на да­лу­чыць да ко­ла знаў­цаў род­най мо­вы ме­на­ві­та тую аў­ды­то­рыю, якая па­куль што мае па­чат­ко­выя ве­ды, але ці­ка­віц­ца мо­вай і гіс­то­ры­яй, жа­дае вы­ка­рыс­тоў­ваць яе ў што­дзён­ных ста­сун­ках. Жур­на­ліс­ты тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі «Го­мель» на пра­ця­гу не­каль­кіх га­доў ра­бі­лі ана­ла­гіч­ны пра­ект, але ў больш сціс­лым фар­ма­це, на ўзроў­ні Го­мель­скай воб­лас­ці. І вось прый­шоў час змя­ніць ка­нал і маш­таб. Рэ­дак­тар тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі «Го­мель» Але­на Тра­цэн­ка па­дзя­лі­ла­ся не­ка­то­ры­мі сак­рэ­та­мі.

5-5

—Са­праў­ды, мы ма­ем до­свед у гэ­тай спра­ве. У ін­шым фар­ма­це, але з той жа наз­вай і мэ­та­мі, тэ­ле­пра­ект зна­ё­мы тэ­ле­гле­да­чам Го­мель­шчы­ны. Бу­дзем лі­чыць, што ця­пер у нас — но­вы па­ва­рот і кі­ру­нак. Між ін­шым, па­ча­ло­ся ўсё ў 2010 го­дзе і іні­цы­я­та­рам ідэі быў наш бы­лы кі­раў­нік Вік­тар Ко­таў. Ён, рус­кі па на­цы­я­наль­нас­ці, вель­мі ха­цеў ба­чыць бе­ла­рус­ка­моў­ны пра­ект на тэ­ле­ба­чан­ні. Ме­на­ві­та та­ды над пя­ці­хві­лін­най пра­гра­май па­чаў пра­ца­ваць як аў­тар Свя­та­слаў Кру­пень­ка — пе­да­гог, пісь­мен­нік, па­эт, мо­ва­знаў­ца. Спа­чат­ку гэ­та бы­лі не­вя­ліч­кія за­ма­лёў­кі на ней­кую вы­зна­ча­ную тэ­му — на­прык­лад, пры­ві­тан­не ці раз­ві­тан­не па-бе­ла­рус­ку. По­тым пра­гра­ма атры­ма­ла раз­віц­цё і ў ёй з'я­ві­ла­ся руб­ры­ка «Ма­гія мо­вы».

—І ў гэ­ты ж час вы, Але­на, ста­лі не толь­кі рэ­дак­та­рам пра­гра­мы, але і яе вя­ду­чай…

—Так. Мне ці­ка­ва бы­ло ў гэ­тай но­вай руб­ры­цы тлу­ма­чыць фра­зе­а­ла­гіч­ныя зва­ро­ты. Ве­да­е­це, лю­дзі, якія на­ват больш-менш доб­ра раз­маў­ля­юць па-бе­ла­рус­ку, рэд­ка ўжы­ва­юць фра­зе­а­ла­гіз­мы. Між ін­шым, да гэ­тай дум­кі мя­не пад­штурх­ну­лі мае сяб­роў­кі. Яны пра­сі­лі да­па­маг­чы зра­біць хат­нія за­дан­ні па бе­ла­рус­кай мо­ве сва­ім дзе­цям. Аказ­ва­ец­ца, толь­кі не­вя­лі­кае ко­ла лю­дзей ве­дае, што аба­зна­ча­юць тыя ці ін­шыя ўстой­лі­выя сло­ва­злу­чэн­ні, улас­ці­выя на­шай мо­ве. І да­лё­ка не ў кож­на­га ёсць фра­зе­а­ла­гіч­ны слоў­нік. А сло­вы гэ­тыя вель­мі ці­ка­выя і пры­го­жыя, і шка­да, што іх так ма­ла ве­да­юць. На­прык­лад: збіць з пан­та­лы­ку, цыр­каць па кро­пель­цы, абое ра­бое, асёл ма­ля­ва­ны… Так мы па­ча­лі раз­ві­ваць руб­ры­ку і тлу­ма­чыць, што та­кое, на­прык­лад, «дзе ка­мар ко­зы па­се» ці «бы­ла ў са­ба­кі ха­та»…

—Але ж і гэ­та­га вам па­ка­за­ла­ся ма­ла…

—Па­сту­по­ва пра­гра­ма на­бы­ла тры част­кі: мы тлу­ма­чы­лі лек­січ­ныя і гра­ма­тыч­ныя асаб­лі­вас­ці бе­ла­рус­кай мо­вы, фра­зе­а­ла­гіз­мы, а по­тым увя­лі руб­ры­ку «Род­ныя воб­ра­зы». У ёй га­ва­ры­лі пра гас­па­дар­чыя прад­ме­ты, які­мі ка­рыс­та­лі­ся бе­ла­ру­сы, іх адзен­не і гэ­так да­лей. Бра­лі прад­мет, які вый­шаў з ужыт­ку, па­каз­ва­лі яго і тлу­ма­чы­лі, для ча­го гэ­тая рэч слу­жы­ла на­шым прод­кам. У та­кім вы­гля­дзе пра­гра­ма пра­жы­ла яшчэ два га­ды, а по­тым ідэя спа­да­ба­ла­ся 3‑му бе­ла­рус­ка­му тэ­ле­ка­на­лу.

—Але ж не ўсё за­ста­ло­ся так, як бы­ло…

—Урэш­це па­кі­ну­лі толь­кі наз­ву, а кан­цэп­цыю змя­ні­лі прын­цы­по­ва. Ця­пер гэ­та бу­дзе тэ­ле­вік­та­ры­на для тых, хто, маг­чы­ма, вы­ву­чаў мо­ву ў шко­ле, але не ка­рыс­та­ец­ца ёю ў жыц­ці. Гуль­цы — не знаў­цы бе­ла­рус­кай мо­вы. Ня­хай яны па­куль ве­да­юць аб­ме­жа­ва­ную коль­касць слоў, але ж хо­чуць уз­ба­га­ціць слоў­ні­ка­вы за­пас і за­ці­ка­віць ас­тат­ніх. Мне час­та га­во­раць: «Ха­чу раз­маў­ляць па-бе­ла­рус­ку, але ня­ма з кім, а яшчэ ба­ю­ся па­мы­ліц­ца». Дык у на­шай сту­дыі не со­рам­на бу­дзе раз­маў­ляць і па­мы­ляц­ца. Дзесь­ці ж трэ­ба па­чы­наць! Ацэн­кі ста­віць не бу­дзем — бу­дзем толь­кі на­ліч­ваць коль­касць ба­лаў (як пад­час лю­бой гуль­ні).

—Коль­кі кон­кур­саў у тэ­ле­вік­та­ры­не?

—Уся­го іх бу­дзе пяць. Мы ра­зам бу­дзем шу­каць пра­віль­ныя сло­вы, ад­ка­зы спа­чат­ку на лёг­кія, а по­тым і на больш скла­да­ныя пы­тан­ні. Пер­шыя два кон­кур­сы — раз­мі­нач­ныя, на хут­касць, а тры апош­нія — твор­чыя, у іх трэ­ба бу­дзе па­раз­ва­жаць. Спа­дзя­ю­ся, мы ра­зам бу­дзем шу­каць маг­чы­масць і пры­гад­ваць тое, што ёсць у глы­бі­ні пад­свя­до­мас­ці кож­на­га бе­ла­ру­са. Трэ­ба бу­дзе пе­ра­клас­ці сло­ва, сло­ва­злу­чэн­не і сказ, зга­даць сэнс рэд­ка­ўжы­ва­льна­га бе­ла­рус­ка­га сло­ва — для гэ­та­га ў якас­ці пад­ка­зак бу­дуць да­дзе­ны тры ва­ры­ян­ты ад­ка­заў, адзін з якіх пра­віль­ны. Са­мае скла­да­нае, як заў­сё­ды, — на­пры­кан­цы. Па­тлу­ма­чыць сэнс фра­зе­а­ла­гіз­маў, пры­вес­ці прык­лад іх ужы­ван­ня і на­зваць бе­ла­рус­кі ці рус­кі вы­раз-сі­но­нім. Для тых, хто мае до­свед у лі­та­ра­ту­ры, — цы­та­та з вя­до­ма­га бе­ла­рус­ка­га тво­ра (паэ­мы, вер­ша або пес­ні), якую трэ­ба пра­цяг­нуць. А ка­лі гуль­цы на­за­вуць аў­та­ра і наз­ву — атры­ма­юць да­дат­ко­выя ба­лы.

—У та­кой пра­гра­ме па­ві­нен быць экс­перт…

—І ён ёсць. Па­эт, член Са­ю­за пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі Свя­та­слаў Кру­пень­ка вы­сту­пае ў якас­ці экс­пер­та пра­гра­мы. Ён жа бу­дзе не толь­кі на­зі­раць за хо­дам гуль­ні, але і вы­ра­шаць спрэч­ныя пы­тан­ні, кан­цэнт­ра­ваць ува­гу ўдзель­ні­каў на ці­ка­вых асаб­лі­вас­цях ужы­ван­ня бе­ла­рус­кіх слоў.

—Хто мо­жа стаць удзель­ні­кам пра­гра­мы «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку»?

—Прак­тыч­на кож­ны ах­вот­ны. Для та­го, каб тра­піць на пра­гра­му ў якас­ці ўдзель­ні­ка, трэ­ба зай­сці на наш сайт http://tvrgomel.by або сайт ка­на­ла Бе­ла­русь‑3 http://3belarus.by і праз ба­нер «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку» за­поў­ніць за­яў­ку на ўдзел ка­ман­ды з трох ча­ла­век, а так­са­ма прай­сці ад­бо­рач­ны тур — ад­ка­заць на сем пы­тан­няў. Шмат лю­дзей ужо вы­ка­за­лі за­ці­каў­ле­насць, але ж мы за­пра­ша­ем усіх. На пра­ця­гу 30 хві­лін вам за­бяс­пе­ча­на не толь­кі ці­ка­вае спа­бор­ніц­тва ў ве­дан­ні бе­ла­рус­кай мо­вы, але і шмат но­вых ура­жан­няў.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

«Хатняя хімія» — гэта турма, толькі на свабодзе», — з сарказмам кажуць самі асуджаныя пра абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.

Грамадства

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У Беларусі на сённяшні дзень звыш 570 тысяч чалавек маюць інваліднасць.