Вы тут

У рыт­ме блю­за


Ус­па­мі­ны — рэч сум­ная ці пры­ем­ная? На гэ­тае пы­тан­не кож­ны сам са­бе дае ад­каз. Хоць ус­па­мі­наць ма­ла­досць ча­сам бы­вае сум­на — але, спа­дзя­ю­ся, толь­кі не з му­зы­кай гур­та «Чыж».

«А не спеть ли мне пес­ню?..» — «В ка­мор­ке, что за ак­то­вым за­лом» — ужо 20 га­доў як раз­ва­жае ўслых лі­дар «Чы­жа» Сяр­гей Чыг­ра­коў, а сле­дам за ім — не­каль­кі па­ка­лен­няў юна­коў з гі­та­ра­мі, якія жа­да­юць за­ва­я­ваць сэр­цы дзяў­чат. Тыя ж, хто за­сво­іў дзі­вос­ныя пе­ра­лі­вы «Па­ла­нэ­за», ра­бі­лі­ся ку­мі­ра­мі ўся­го кла­са ці сту­дэнц­ка­га па­то­ку...

Ка­лі вы так­са­ма вы­рас­лі і ста­ле­лі на «прос­тых ку­хон­ных блю­зах» Чы­жа і кам­па­ніі, па­ста­вім да­дат­ко­вае пы­тан­не: а ці не сха­дзіць на кан­цэрт вы­шэй­на­зва­най гру­пы? І са­мі са­бе ад­ка­жам: сха­дзіць аба­вяз­ко­ва! Тым больш што ся­род пе­сень пра ка­хан­не пра­гу­чаць як аб­са­лют­на кож­на­му зна­ё­мыя хі­ты, пра­ве­ра­ныя ча­сам, так і но­выя тво­ры, а «ка­мор­ка» вы­рас­це да па­ме­раў пля­цоў­кі мінск­ага Па­ла­ца спор­ту. І ня­хай Сяр­гею «Чы­жу» Чыг­ра­ко­ву ўжо споў­ні­ла­ся 50 га­доў, энер­ге­ты­ка яго пе­сень па-ра­ней­ша­му ва­біць уз­нёс­лых ра­ман­ты­каў і юных бун­та­роў. Так што да­ста­вай­це з ша­фы «ка­су­ху», зна­ходзь­це лю­бі­мыя бан­да­ны — і гай­да на гэ­та вя­лі­кае і, ра­зам з тым, цёп­лае свя­та! Су­стрэ­ча пры­зна­ча­на на 7 ліс­та­па­да. Квіт­кі мож­на за­мо­віць за­га­дзя ў ка­сах Па­ла­ца спор­ту і праз сай­ты kvіtkі.by, bіletі.by і tіcketpro.by

Лі­на Ма­лі­ні­на

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?